Беларусы пасля паездкі ў Партугалію атрымалі рахунак на 100 тысяч еўра
Паездка ў Партугалію для беларускай сям’і скончылася вялікім рахункам з еўрапейскай клінікі. Пасля экстранага лячэння і эвакуацыі санітарнай авіяцыяй кошт медыцынскай дапамогі склаў каля 100 тысяч еўра.

Частку сумы турыстам давялося аплаціць самастойна, а частку выдаткаў пакрыла страхоўка. Пра гэта на «Радыё Мінск» паведаміў генеральны дырэктар «Белдзяржстраха» Сяргей Якубіцкі.
Паводле яго слоў, сям’я аформіла стандартны страхавы поліс з лімітам пакрыцця ў 30 тысяч еўра.
— На месцы аднаму з сужэнцаў спатрэбілася сур’ёзнае лячэнне і эвакуацыя санітарнай авіяцыяй. Агульны рахунак з еўрапейскай клінікі склаў 100 тысяч еўра. Страхавая кампанія пакрыла толькі прадугледжаныя дамовай 30 тысяч еўра.
Астатнія 70 тысяч еўра турысты павінны выплаціць бальніцы самастойна.
Як адзначыў эксперт, пры выбары страхавога поліса многія найперш арыентуюцца на яго кошт, але не заўсёды ўлічваюць памер страхавога пакрыцця і асаблівасці паездкі.
Каментары