Грамадства22

Фельчар Арсень з праблемамі слыху з мінскай бальніцы хуткай дапамогі спявае на мове жэстаў і скарае сацсеткі ВІДЭА

У сеціве завірусілася відэа, на якім малады фельчар сталічнага клінічнага шпіталя хуткай медыцынскай дапамогі Арсень Давідовіч выконвае песню на мігі. А яшчэ хлопец пасля смерці бабулі-мусульманкі, якая яго моцна любіла, прыняў іслам.

Хлопец нарадзіўся з генетычнай хваробай і мае праблемы са слыхам, але гэта не перашкодзіла яму скончыць медыцынскі каледж, працаваць у дыягнастычнай лабараторыі і, акрамя гэтага, выступаць у тэатры.

Арсень Давідовіч. Фота: Медыцынскі веснік

Відэа з выступам Арсеня знялі яшчэ ў 2024 годзе, але яно зноў прыцягнула ўвагу, дзякуючы публікацыі ў Threads. Многім стала цікава даведацца пра лёс гэтага сімпатычнага хлопца.

Арсень нарадзіўся ў Гродне, па бабулі мае казахскія карані. Вучыўся ў спецыяльнай школе-інтэрнаце для дзяцей з парушэннем слыху. Нягледзячы на гэтую праблему, ужо ў пяць гадоў хлопчык умеў і чытаць, і пісаць, а таксама чытаў на памяць вершы. Прычым не толькі голасам, але і дактылем (з дапамогай пальцавай азбукі).

Першапачаткова Арсеній марыў быць кухарам, але ў выніку паступіў у Мінскі медыцынскі каледж, пра што не шкадуе. На пасадзе фельчара-лабаранта планавай клініка-дыягнастычнай лабараторыі Бальніцы хуткай дапамогі ў Мінску ён стабільна збірае падзякі і кампліменты ад пацыентаў.

«Самы прыемны і ўважлівы малады спецыяліст», — водгукі такога характару можна раз-пораз сустрэць у сеціве.

Каб размаўляць з пацыентамі, акрамя слыхавых апаратаў, фельчары-лабаранты з парушэннем слыху карыстаюцца планшэтамі. Фота: «Медыцынскі веснік»
Спецыяльныя налепкі — дадатковая падказка для магчымасцяў дыялогу з лабарантам падчас забору крыві. Фота: Медыцынскі веснік

Акрамя медыцыны, у жыцці Арсенія заўсёды прысутнічала творчасць — ён з малых гадоў выступае на сцэне. У Мінску знайшоў сябе на пляцоўцы рэспубліканскага ДК імя Шарко. Там ён і спявае, і грае ў тэатры як актор. Яго першай роллю быў Пітон у пастаноўцы пра Маўглі.

Песню «Усё ў тваіх руках», якую беларус выконвае на відэа, ён абраў не проста так — можна сказаць, гэта дэвіз Арсеня. Пасля смерці бабулі-мусульманкі, з якой яны былі вельмі блізкія, малады чалавек прыняў іслам.

«Мой дэвіз па жыцці — гэта пяты аят з 94‑й суры Карана: «За кожным цяжарам настае палёгка». За кожнай чорнай паласой ідзе белая. Жыццё само па сабе добрае, але ў ім часта здараюцца праблемы, якія з часам мінаюць. Я заўсёды дзякую Усявышняму за ўсё, што ў мяне ёсць, за тое, чаго я змог дасягнуць. І ўсім жадаю мужна пераносіць усе цяжкасці гэтага жыцця, не здавацца, верыць у лепшае, ісці да канца, немагчымае магчыма. Усё ў вашых руках!» — перадае Арсень праз журналістаў.

Часам свае спевы і танцы Арсень таксама выкладвае ў інстаграм.

Каментары2

  • Бездакорны
    03.08.2026
    На жаль, хлопча, толькі гэтым ты скараеш сеткі, як напісана ў артыкуле. Больш нікому ты не патрэбны, людзі крывадушнікі, са сваімі праблемамі застанешся сам на сам.
  • кадровик
    03.08.2026
    В БСМП работает много инвалидов. Также там можно встретить негров, индусов, выходцев из Ближнего Востока и Средней Азии. А где им ещё работать? В реанимации - вчерашние интерны и интерны на стажировке. Более трёх лет там не выдержать. И тем не менее, людей спасаем, хотя попасть по скорой в БСМП даже не знаю, что сказать. Это конвейер, который лечит всех: бомжей, алканавтов, наркотов, парасуицидов, ДТП- пострадавших, перегревшихся дачников, сердечников, онкобольных, брошенных и забытых. Умереть вам не дадут, но лечение запомнится.

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію88

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

12 выпускнікоў ЕГУ і іх выкладчыкі стварылі ў Вільні «Тэатр 21»

«6850 рублёў — норм?» Кліентка каршэрынгу паскардзілася на велізарны штраф пасля ДТЗ. Што адказалі ў кампаніі

Рубіа: Без дапамогі ЗША Украіны не было б5

Стаць акадэмікам можна будзе толькі з дазволу Рады бяспекі21

Трагедыя на Лагойскім тракце: з акна шматпавярховіка выпаў чалавек у балаклаве і павіс на тросе4

«Абарот — каля $100 мільёнаў». Алесь Мухін расказаў пра бізнэс і заробкі на «Што? Дзе? Калі?»3

Выбухоўку для расійскіх дыверсій у Еўропе перавозілі агенты-беларусы — WSJ з крыніц у спецслужбах11

Кушнер агучыў патрабаванне Трампа да Кіева спыніць удары па расійскіх НПЗ6

Андрэй Пачобут стаў «Асобай года» ў Польшчы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію88

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць