Грамадства55

Міколу Статкевіча працягваюць ламаць

Сваякі экс-кандыдата ў прэзідэнты праз другія рукі атрымалі пацверджанне, што яго па чарзе кідаюць то ў ШІЗО, то ў адзіночку ПКТ, піша Радыё Свабода.

Мікола Статкевіч. Верасень 2019 года. Фота: «Наша Ніва»

«Яго пазбавілі права на званкі, пазбавілі адзінай на год перадачы і спаткання. Сядзіць у адзіночнай камеры ПКТ, якую рэгулярна чаргуюць з ШЫЗА», — паведаміла крыніца, спаслаўшыся на чалавека, які адбывае пакаранне ў іншай калоніі, але нядаўна атрымаў звесткі пра глыбоцкую калонію № 13, дзе трымаюць Статкевіча.

«280 дзён «цішыні» мінула. Колькі яшчэ?» — гэтакім быў апошні допіс у фэйсбуку жонкі палітыка Марыны Адамовіч, якая вядзе падлік дзён вымушанага маўчання свайго мужа.

Апошнім разам Марына Адамовіч атрымала ліст ад Мікалая Статкевіча 9 лютага.

Станам на 21 лістапада Мікалай Статкевіч ужо 285 дзён не тэлефанаваў сваякам, ад яго не даходзяць лісты, адрасаваныя яму медычныя бандэролі вяртаюць. Таксама да палітвязня не можа трапіць адвакат.

Былога кандыдата ў прэзідэнты на выбарах 2010 года Мікалая Статкевіча затрымалі 31 мая 2020 года і праз паўтара года асудзілі на 14 гадоў зняволення ва ўмовах асаблівага рэжыму паводле 1 часткі артыкула 293 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя масавых беспарадкаў).

Каментары5

  • Ёсік
    21.11.2023
    Калматы Вожык, які ж дырэктар саўгаса злапамятны, пачвара, а не чалавек. А вертухаі за 1200 рублёў гатовыя зьнішчыць любога. Не, няма ў нас нацыі, так, толькі на паперцы. Жах.
  • mikola
    21.11.2023
    Sabaki !
  • гоблен
    21.11.2023
    Мужественный и сильный человек!

Цяпер чытаюць

«Дагэтуль задаюся пытаннем, чым Пратасевіч мяне зачараваў». Вялікае інтэрв'ю Соф'і Сапегі — частка другая12

«Дагэтуль задаюся пытаннем, чым Пратасевіч мяне зачараваў». Вялікае інтэрв'ю Соф'і Сапегі — частка другая

Усе навіны →
Усе навіны

РПЦ арганізавала аблёт месцаў расійскіх паражэнняў з мошчамі Георгія Пераможца6

У Чыжоўскім вадасховішчы ў Мінску злавілі гіганцкага сома ФОТАФАКТ

П'яны камбайнёр наехаў на работнікаў: адзін чалавек загінуў

«Працягвайце рух». У Іспаніі абнародавалі запіс перамоваў машыністаў з дыспетчарамі перад крушэннем, у якім загінулі 68 чалавек4

Беларус знайшоў у Польшчы магілу прадзеда, які загінуў за два тыдні да заканчэння вайны. І прывёз туды бацьку2

Apple прэзентавала першы MacBook з сэнсарным экранам 2

Самалійскія піраты вярнуліся2

Дом Масквы ў Мінску курыруе супрацоўнік ФСБ9

Жанчына даглядала жывёл 40 гадоў і памерла ад укусаў леапарда

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дагэтуль задаюся пытаннем, чым Пратасевіч мяне зачараваў». Вялікае інтэрв'ю Соф'і Сапегі — частка другая12

«Дагэтуль задаюся пытаннем, чым Пратасевіч мяне зачараваў». Вялікае інтэрв'ю Соф'і Сапегі — частка другая

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць