Свет

Антычныя скульптуры сталі прычынай новага скандалу паміж Вялікабрытаніяй і Грэцыяй

Паміж Грэцыяй і Вялікабрытаніяй выбухнуў дыпламатычны скандал. Прычынай таму сталі скульптуры з Парфенона, якія яшчэ ў пачатку XIX стагоддзя вывезлі з Афін у Лондан.

Мармур Элгіна ў Брытанскім музеі. Фота: pixabay

Прэм’ер-міністр Грэцыі Кірыякас Міцатакіс меўся сустрэцца з прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі Рышы Сунакам у Лондане, аднак у апошнюю хвіліну брытанцы адмянілі сустрэчу. Пра гэта піша агенцтва Бі-бі-сі.

Прычынай канфлікту стала інтэрв’ю Міцатакіса агенцтву Бі-бі-сі за дзень да сустрэчы, у якім той выказаў надзею на тое, што Вялікабрытанія верне Грэцыі скульптуры Парфенона. Грэчаскі міністр тады сказаў, «што мець частку артэфактаў у Афінах, а частку ў Лондане, гэта як падзяліць Мона Лізу на дзве часткі».

«Тыя, хто верыць у правільнасць і сумленне сваіх рашэнняў, ніколі не адмаўляюцца ўступаць у канструктыўную аргументацыю і дэбаты», — сказаў Кірыякас Міцатакіс з расчараваннем з-за раптоўнай адмены сустрэчы са сваім брытанскім калегам Рышы Сунакам.

Міцатакіс дадаў, што пазіцыі Грэцыі ў пытаннях адносна вяртання мастацкіх каштоўнасцяў на радзіму вядомыя ўсяму свету. Аднак у аўторак, акрамя гэтага, палітык спадзяваўся абмеркаваць з брытанскім калегам праблемы Украіны, Ізраіля, кліматычны крызіс і міграцыю.

Брытанскі ўрад пацвердзіў, што адмяніў сустрэчу з грэчаскім прэм'ерам, і прапанаваў яму замест гэтага сустрэцца толькі з намеснікам Рышы Сунака Оліверам Даўдэнам. Аднак тут адмовілася ўжо дэлегацыя Грэцыі. 

Крыніцы Бі-бі-сі кажуць, што правядзенне такой сустрэчы стала немагчымым пасля таго, як у СМІ з’явіліся каментары Міцатакіса адносна мармураў Элгіна (Elgin Marbles) — скульптур і рэльефаў Парфенона Афінскага Акропаля, створаных старажытнагрэцкім скульптарам Фідыем паміж 447 і 432 гадамі да н. э.

Сваю назву мармуры бяруць ад прозвішча брытанскага лорда Томаса Бруса Элгіна, брытанскага пасла ў Асманскай імперыі, які ў пачатку XIX стагоддзя вывез скульптуры з Грэцыі, пасля чаго іх у 1816 набыў брытанскі ўрад і перадаў Брытанскаму музею.

Аднак Элгін тады атрымліваў ад туркаў дазвол толькі на вываз «некаторых абломкаў камянёў з надпісамі і фігурамі». У выніку брытанскі пасол забраў з сабой амаль палову ўсіх мармуровых каштоўнасцяў Парфенона, бо хацеў «захаваць іх ва ўмовах нестабільнай палітычнай абстаноўкі ў Турцыі і абараніць іх ад рабавання з боку прыватных калекцыянераў».

Грэцыя, у сваю чаргу, дзесяцігоддзямі намагаецца вярнуць каштоўнасці Парфенона назад, а таксама ставіць пад сумнеў законнасць дзеянняў лорда Элгіна і праўдападобнасць дазволу на вываз каштоўнасцяў, які быў дадзены туркамі. 

Па законах Вялікабрытаніі, вяртаць старажытныя каштоўнасці на іх радзіму няможна. Перадача экспанатаў магчымая, толькі калі іх стварылі пасля 1850 года, калі яны вельмі моцна сапсаваныя альбо маюць дублікаты ў лепшым за арыгінал стане. Адзіны магчымы варыянт у выпадку з Грэцыяй — гэта пазычыць экспанаты на абмежаваны час, адзначае Бі-бі-сі.

У той час як кансерватыўныя палітыкі адмаўляюцца вяртаць Грэцыі мармуры, апазіцыйная партыя лейбарыстаў, наадварот, заяўляе, што яна б не стала перашкаджаць пагадненню аб пазычанні гэтых скульптур Грэцыі для вяртання гістарычных каштоўнасцяў на іх радзіму. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Зяленскі ў Давосе: Калі б Еўропа дапамагла беларускаму народу ў 2020-м, то ў Беларусі сёння не было б «Арэшніка»39

Зяленскі ў Давосе: Калі б Еўропа дапамагла беларускаму народу ў 2020-м, то ў Беларусі сёння не было б «Арэшніка»

Усе навіны →
Усе навіны

Для аховы Мазырскага НПЗ паставілі расійскі ЗРК «Тор»23

У Беларусі абмежавалі для ўсіх мабільны інтэрнэт. 30 гігабайтаў на месяц на максімальнай хуткасці, а пасля абмежаванні17

Чым небяспечны папулярны флэшмоб, які завірусіўся ў сацсетках4

З Санкт-Пецярбурга запусцяць аўтобус у гарадскі пасёлак на мяжы Віцебскай і Мінскай абласцей2

ВУП Беларусі вырас у тры разы менш, чым планавалася. Чаму так і чаго чакаць ад 2026-га?4

За хабар затрымалі топ-менеджара аднаго з найбуйнейшых аграпрадпрыемстваў Гродзенскай вобласці3

Орбан — пакуль адзіны з лідараў у ЕС, хто пагадзіўся на членства ў Радзе міру Трампа2

Нявестка Бэкхэмаў. Што вядома пра Ніколу Пэльц, якая пасварылася з Дэвідам і Вікторыяй3

Максім з Гродна ў свае 16 гадоў стаў топавым грумерам Беларусі — вось яго гісторыя1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі ў Давосе: Калі б Еўропа дапамагла беларускаму народу ў 2020-м, то ў Беларусі сёння не было б «Арэшніка»39

Зяленскі ў Давосе: Калі б Еўропа дапамагла беларускаму народу ў 2020-м, то ў Беларусі сёння не было б «Арэшніка»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць