Грамадства77

З чацвёртай спробы прадалі на аўкцыёне дом Цапкалаў

На 9 красавіка быў прызначаны ўжо чацвёрты па ліку аўкцыён па продажы дома ў Мінску, які належыць сям’і Цапкалаў. У выніку дом прадалі за цану амаль удвая меншую, чым прапаноўвалі падчас першага аўкцыёну, піша «Радыё Свабода».

Фота: e-auction.by

Пачатковы кошт выстаўленага лота быў 841,6 тысячы рублёў. За тое, каб набыць дом, змагаліся тры ўдзельнікі аўкцыёну. У выніку аўкцыён адбыўся — дом Цапкалаў прадалі за 1 157 200 беларускіх рублёў (каля 337 тысяч еўра ці амаль 368 тысяч даляраў паводле курсу Нацбанка Беларусі).

Дом сям’і Цапкалаў знаходзіцца ў мікрараёне Сляпянка ў Мінску. Да гэтага яго яшчэ тройчы спрабавалі прадаць на аўкцыёне — 20 лістапада і 19 снежня 2024-га, 15 студзеня 2025 года. Першы раз пачатковы кошт лота быў 2 104 000 рублёў, другі раз кошт панізілі да 1 683 200 рублёў, трэці раз — да 1 262 400 рублёў. Усе тры разы таргі не адбыліся — не знайшлося ахвотных набыць дом.

У лот уваходзілі: двухпавярховы будынак № 7 плошчай амаль 420 «квадратаў» на вуліцы Цяплічнай у Мінску (унутры ёсць часткова мэбля і прадметы інтэр’еру), а таксама зямельны ўчастак з гаспадарчымі будынкамі, плошчай 0,1411 га. У доме зарэгістраваныя тры чалавекі, у тым ліку двое непаўналетніх дзяцей.

У доме былі зарэгістраваны тры чалавекі, у тым ліку двое непаўналетніх дзяцей.

У красавіку 2024 года з другой спробы таксама прадалі трохпакаёвую кватэру сям’і Цапкалаў у доме № 5 на вуліцы Чарнышэўскага ў Мінску. Першыя таргі таксама праваліліся — ахвотных не было. Пры другой спробе, пасля паніжэння кошту, яны з’явіліся.

Каментары7

  • тожопушкина
    09.04.2025
    дайти пагадаю
    Франак по фамилии Аземпик наверное купил
  • Filipp
    09.04.2025
    Шкада людзей, вось так працуеш усё жыццё, і адным разам усё страчваешь. Гэта без прывязкі да персоны самаго Цапкалы.
  • ваван
    10.04.2025
    Андрусь, наивность - удел молодости. А вам батенька, уже лет и опыта... Чтобы так было нужно было еще в 90х выселить нах... всех комунияк и совков из всех квартир - и землю вернуть. Шутки шутками а в архивах можно найти бумаги. У многих НА РУКАХ .... В Польше немцам возвращали, кстати.... Истерик было, НО..... Собственность в России и ее саттелитакх - понятие чисто философское. По факту собственник ОДИН - упырь захвативший власть. А остальные ВРЕМЕННО получили в пользование.... В белойРуси вообще не стесняются - даже формально нет чсатной собвственности - пожизненная аренда и прочая лабуда. В россии все уже к этому тоже идет - отжимы у НЕУГОДНЫХ, сейчас с двойными паспортами (сравните как в ЕС возяться с российскими активами)...

Цяпер чытаюць

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС23

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, хто можа купіць «Лесту» — былое падраздзяленне Wargaming1

У Гродне дзіцячы садок перарабілі ў жылы дом — вось як выглядае

Псіхіятра Уладзіміра Пікірэню абвясцілі ў вышук5

У чарговым шоу на ТНТ — беларускі дэсант: гімнастка Галкіна, баксёр Кудзін і не толькі3

У Кыргызстане так і не знайшлі цела беларускага альпініста, яго больш не будуць шукаць

Расіяне ўдарылі па рэйсавым аўтобусе на Нікапальшчыне — пяць чалавек загінулі

Усе спевакі зняліся з канцэрта Эда Шырана пасля таго, як рэпера Маклмора выгналі за прапалесцінскія выказванні48

Фатографку з Мінска асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»4

ЗША раскрылі расійскую сетку падрыхтоўкі тэрактаў і заказных забойстваў9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС23

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць