Спорт99

У англійскім Бірмінгеме польскія фанаты далі чаду паліцыі

Чацвёра паліцэйскіх пацярпелі ў сутычках з заўзятарамі варшаўскай «Легіі» перад гасцявым матчам апошняй з «Астан Вілай» з англійскага Бірмінгема. Пры гэтым адзін паліцэйскі атрымаў страсенне мозгу, калі ў яго трапіла асвятляльная ракета, піша Бі-бі-сі. 

Фота: James Baylis — AMA / Contributor / Getty Images

Бірмінгемская паліцыя паведаміла, што 46 польскіх фанатаў былі арыштаваныя пасля выбуху гвалту. Беспарадкі былі выкліканыя тым, што перад матчам «Астан Вілы» з «Легіяй» у Лізе канферэнцый каля 1000 заўзятараў не змаглі атрымаць квіткі на матч, хоць ім нібыта гэта было абяцана.

Паліцыя адзначае, што гвалт каля бірмінгемскага Віла-Парка быў самым страшным з усіх, якія супрацоўнікі бачылі тут на футбольным матчы больш чым за два дзесяцігоддзі.

Паліцыя заявіла, што гвалтоўныя дзеянні працягваліся 90 хвілін, і ўсе арыштаваныя застаюцца пад вартай. Фанаты гаспадароў у сувязі з гэтымі падзеямі не затрымліваліся.

Цяпер «Астан Віла» падала на «Легію» скаргу ва УЕФА.

Каментары9

  • бабруйчанін
    01.12.2023
    Падобным чынам фанаты полякі дєманструюць сваю прысутнасць значнасць у эуразвязе ?А дальнабойшчыка гешєфтмахєры полякі на кардоне з Украіне мацней??? Пабачыць бы бойку паміж хуліганамі " лєгіі" і дальнабойшчыкамі ад " канфєдзірацыі"
  • mikola
    01.12.2023
    idyioty.......
  • Антось
    01.12.2023
    Iдыёты самыя настаяшчыя.

Цяпер чытаюць

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы1

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Усе навіны →
Усе навіны

Трайное забойства ў Столінскім раёне — 33‑гадовы вясковец забіў двух сабутыльнікаў і іх маці5

Польшча лічыць блогера Леаніда Мышленніка пагрозай для бяспекі дзяржавы і збіраецца пазбавіць абароны33

Дзве жанчыны танчылі ў Гомелі проста пасярод дарогі2

Памёр Кастусь «Кузя» Іваноў2

Мастак арганізаваў у Мінску бясплатную сталовую, якая існуе ўжо амаль 30 гадоў3

Загінуў беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў13

Два вайсковыя самалёты сутыкнуліся на Філіпінах. Загінулі чатыры пілоты

УСУ ўдарылі па заводах «Пратон» у Арле і «Тальяцікаўчук» у Самарскай вобласці4

Што купіць на мінскай Камароўцы: таматы — па 1,5 рубля, хурма — па 4 рублі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы1

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць