Прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем» праект «Дзятлава для жыцця»
Рашэнне «Аб прызнанні групы грамадзян экстрэмісцкім фармаваннем і забароне яго дзейнасці» было прынята МУС 6 снежня.

Фота ілюстрацыйнае
Сцвярджаецца, што да праекта мае дачыненне 32-гадовая Наталля Іванаўна Лантух.
У склад «фармавання» ўключылі наступныя рэсурсы:
- Telegram-чат «Дятлово Для Жизни»,
- Telegram-канал «Дятлово. НОВОСТИ»,
- Telegram-бот @Dzyatlava_perem_bot,
- Telegram-акаўнт «Moreover».
Некаторыя з іх раней ужо прызнаваліся носьбітамі «экстрэмісцкай інфармацыі».
Цяпер чытаюць
«Калі б я быў следчым КДБ, я б падкрэсліў тое самае». Фядута — пра схаваныя сэнсы «Каласоў пад сярпом тваім», увагу сілавікоў да свайго рукапісу і загадку з трэцяй часткай рамана Караткевіча
Каментары