Здароўе99

Ні ў якім разе не мыйце курыцу перад гатаваннем!

Мыццё курыцы не проста неабавязковае — гэта сапраўды можа павялічыць рызыку харчовых інфекцый.

Ілюстрацыйнае фота: AP Photo / Larry Crowe

Сляды пёраў, слізі або бруду яшчэ паўстагоддзя таму выклікалі неабходнасць мыць курыцу перад гатаваннем, але ў наш час мяса птушкі папярэдне мыюць на мясакамбінаце ці птушкафабрыцы перад упакоўваннем. Тым не менш, лагічнай выглядае думка, што мы павінны памыць курыцу, каб выдаліць небяспечныя мікраарганізмы, якія ўтрымліваюцца на паверхні сырога мяса.

Сярод іншых, курыца натуральным чынам пераносіць Salmonella і Campylobacter — бактэрыі, што могуць выклікаць вельмі сур'ёзныя інфекцыі. Дзеці, пажылыя людзі, цяжарныя жанчыны і людзі з іншымі захворваннямі або слабай імуннай сістэмай найбольш уразлівыя перад гэтымі бактэрыямі. Але нават здаровым людзям Salmonella і Campylobacter пагражаюць шпіталізацыяй і смерцю.

Але ж мыццё курыцы перад гатаваннем не знішчае мікробаў з мяса. Максімум, гэта можа толькі змыць частку бактэрый з паверхні. Але гэтая практыка на самай справе істотна павялічвае рызыку заражэння сырой курыцай, бо патэнцыйна можа выклікаць распаўсюджванне хваробатворных мікраарганізмаў, змытых з курынай скуры, па вашай кухні, піша The Conversation.

Калі сырая курыца трапляе пад кран, бактэрыі з яе скуры разам са струменем вады трапяць на вашу ракавіну, а часам з пырскамі і на суседнія шафкі ды стойкі для посуду. Пырскі ж лятуць да 80 см. 

І нават калі вы прамыеце ракавіну вадой пасля мыцця курыцы, гэтага можа быць недастаткова для выдалення ўсіх хваробатворных бактэрый, якія разляцеліся па яе паверхні.

Варта таксама адзначыць, што марынаванне птушкі таксама не зробіць яе больш гігіенічнай: даследаванні паказалі, што гэты метад не забівае, напрыклад, сальманелу. Іншыя даследаванні паказваюць, што колькасць Campylobacter можа быць зменшана пасля марынавання ў воцаце або цытрынавым соку, але і гэта толькі тады, калі мяса праляжыць у марынадзе 24 гадзіны.

Бяспечнае абыходжанне з сырой курыцай

Ёсць шмат простых крокаў, якія вы павінны выканаць пры гатаванні птушкі, каб засцерагчыся ад хвароб харчовага паходжання.

Упакоўка, у якой пастаўляецца сырая птушка, часта заражаная бактэрыямі. Адкрыўшы ўпакоўку і выняўшы курыцу, падбайце, каб змесціва не капала на падлогу кухні і іншыя паверхні. Паколькі мыццё стварае непатрэбную рызыку спадарожнага заражэння, то пры неабходнасці — калі на паверхні курыцы ёсць бруд або слізь, або калі курыца мокрая — проста вытрыце іх папяровым ручніком. Пасля гэтага ручнік выкіньце.

Рэжце курыцу на чыстай дошцы. Калі рэшткі мяса выпадкова трапілі на іншыя працоўныя паверхні, вытрыце іх папяровым ручніком, а затым ачысціце паверхню антыбактэрыяльным спрэем. Гэтак жа, калі вы берацеся рукамі за курыцу і за сальніцу ці перачніцу, не забудзьцеся іх пасля працерці антыбактэрыяльным сродкам.

Пасля працы з мясам вымыйце рукі з мылам і цёплай вадой. Прычым трымаць рукі ў мыле трэба не менш за 20 секунд.

Адзіны спосаб знішчыць мікробы і зрабіць ежу бяспечнай для ўжывання — прыгатаваць яе. Гатаванне птушкі пры правільнай тэмпературы і на працягу патрэбнага часу вельмі важна для прафілактыкі шматлікіх хвароб харчовага паходжання.

Час і тэмпература будуць адрознівацца ў залежнасці ад таго, наколькі вялікая ваша курыца і які рэцэпт вы выкарыстоўваеце, але ў кожным разе ваша курыца павінна дасягнуць унутранай тэмпературы каля 75°C. Гэтая тэмпература эфектыўная для знішчэння бактэрыйных узбуджальнікаў, уключаючы сальманелу і кампілабактар.

Найлепшы тэст — праверыць сок з курыцы. Калі ён празрысты і ў ім не бачна слядоў крыві, то, напэўна, курыца гатовая.

А недасмажаную курыцу ці любую іншую птушку (бачыце кроў, калі наразаеце мяса) не варта есці. Лепш яе тады даварыць, дасмажыць ці дапячы.

Каментары9

  • А. Н.
    20.12.2023
    [Рэд. выдалена]
  • Хоть где-то взбднуть
    20.12.2023
    Почитайте НН и больше никогда не ешьте курицу! Ні ў якім разе і наогул! Славабогу, хоть после такого чтения становится немного веселее. А то: там не договорились, тут проср.ли, там обдурились. Тоска.
  • циник
    20.12.2023
    А что с яйцами, их мыть надо?

Першая віцэ-мэр Мінска Надзея Лазарэвіч прайшла праз затрыманне, муж застаўся ў СІЗА11

Першая віцэ-мэр Мінска Надзея Лазарэвіч прайшла праз затрыманне, муж застаўся ў СІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

Амерыканец жадае вучыцца ў Беларусі. Вось што яго пужае5

«Да 15 гадзін — праца, пасля абеду — уборка ўсёй тэрыторыі без швабры». Палітвязень распавёў, як сядзеў за пратэсты ў калоніі для непаўналетніх

Універсітэцкага выкладчыка фізікі з Гродна будуць судзіць за «фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці»2

«Беларусы будуць ціхенька думаць сваё. А вада камень точыць, дый Лукашэнка фізічна не вечны». Глыбокі маналог былога мытніка Алеся Юркойця8

Трамп назваў імёны кіраўнікоў Дзярждэпа і Нацыянальнай выведкі9

«Падробка архіўнай даведкі — 4500 еўра». Як беларусы шукаюць у сябе польскія карані і як купляюць польскае паходжанне10

У Белым доме прайшла сустрэча Трампа з Байдэнам ФОТАФАКТ

Навукоўцы адрадзілі вымерлую жывёліну без кланавання. Якім чынам ім гэта ўдалося?3

Канапацкая адказала, ці ёсць у яе нямецкі ДНЖ4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Першая віцэ-мэр Мінска Надзея Лазарэвіч прайшла праз затрыманне, муж застаўся ў СІЗА11

Першая віцэ-мэр Мінска Надзея Лазарэвіч прайшла праз затрыманне, муж застаўся ў СІЗА

Галоўнае
Усе навіны →