Усяго патроху55

У прэстыжным раёне Мінска добра апранутая дзяўчына з айфонам у руках «страляе» ў мінакоў па 20 рублёў 

Легенда такая: сеў тэлефон, а трэба дадому, вось бы цяпер 20 рублёў на таксі.

У Мінску новая рэінкарнацыя «вечных пасажыраў». Гэтым разам ніякіх сумніўных людзей на вакзалах з «дайце два рублі» — прыстойны раён, добра апранутая дзяўчына, не хапае толькі 20 рублёў на таксі. Ну як не дапамагчы? Тут і пачынаецца цікавае, піша Onliner.by

Чытач сцвярджае, што ўчора якраз трапіў у такую гісторыю. Каля 9:20 раніцы мужчына прыехаў па працы на праспект Пераможцаў, 134. Скончыўшы справы, ішоў на паркоўку і сустрэў дзяўчыну — на выгляд 25-30 гадоў, цёмныя валасы. Свайго імя яна не назвала (у інтэрнэце чалавека з такім нумарам тэлефона называлі «Аленай Міхайлаўнай»).

Легенда такая: сеў тэлефон, а трэба дадому, вось бы цяпер 20 рублёў на таксі. У мужчыны не было наяўных, але не страшна — дзяўчына была гатовая кампенсаваць камісію іншага банка, абы хтосьці зняў у банкамаце дваццатку.

— Я падумаў, ну, можа, сапраўды чалавек трапіў у такую сітуацыю. Мяне, вядома, насцярожыла, што можа быць падман, але пераважыла жаданне дапамагчы. Плюс дзяўчына была добра апранутая, свяціла новенькім «айфонам» перада мной, ну і, паўтаруся, гэта праспект Пераможцаў… Тут кантынгент у цэлым павінен быць нядрэнны.

Мужчына не стаў сам выклікаць таксі, бо быў на машыне, такімі праграмамі не карыстаецца.

Дзяўчына ўзяла 25 рублёў і прадыктавала нумар тэлефона. Зрэшты, потым на паведамленне з рэквізітамі карты ніяк не адрэагавала.

— Увечары, паспрабаваўшы набраць ёй на тэлефон, я пачуў, што «абанент не абанент». Разумеючы, што, хутчэй за ўсё, мяне развялі, вырашыў проста прабіць нумар тэлефона ў інтэрнэце і ўбачыў дзесяць падобных каментароў…

Мяркуючы з водгукаў, такі спектакль разыгрываўся як мінімум з сакавіка. У многіх выпадках таксама згадваюцца 20 рублёў, дарэчы, на развод трапляліся і самі таксісты.

А раптам «Алена» яшчэ верне грошы? Звычайна зборшчыкі грошай проста раствараюцца — сумы малыя, каб прыцягнуць іх да сур'ёзнай адказнасці, а марнаваць час з-за дзясяткі ці дзвюх ніхто не хоча.

За страчаныя грошы нават не крыўдна, дадае чытач, проста праз такія гісторыі людзі ў рэальнай бядзе могуць застацца без дапамогі.

Каментары5

  • mikola
    15.12.2023
    Za kraty jae ! Pad SUD da Lukasenki ! Sto z Krainai zrabili ! Vakol adny zlodzei i mahljary !
  • Адам Иосифович
    15.12.2023
    На такси никому бы не дал. Метро и автобусы вполне неплохо работают и на них рубль хватит. 

  • Саша
    16.12.2023
    Парад Аленей, сами виноваты

Цяпер чытаюць

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму7

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскія хакеры ўзламваюць смартфоны нават праз надзейныя сайты. Адзіная страхоўка: абнаўляць праграмнае забеспячэнне1

Памерла народная артыстка Беларусі Святлана Вуячыч

Бізнэсмен Аляксандр Кныровіч атрымаў польскае грамадзянства64

Украінскія ратавальнікі паказалі фота наступстваў дзённай атакі дронаў на Кіеў

Брат дарадцы Зяленскага Міхаіла Падаляка загінуў у Запарожскай вобласці, ваюючы за Расію20

Украінскія войскі адкінулі расіян з-пад Арэхава7

Мінчук паехаў на самакаце ў краму, а «вярнуўся» з Чабаксараў на Волзе — спісалі 150 рублёў6

У памежжы з Украінай тры стратэгічныя вышкі сотавай сувязі выведзеныя са строю3

Саліст «Трох дзён дажджу» пра скандальны канцэрт у Мінску: Праз стан майго здароўя мы не змаглі выканаць усю праграму так, як хацелі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму7

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць