Грамадства77

Стаў вядомы спіс сілавікоў, што прыходзілі ў Цэнтрвыбаркам

На прыёме ў Ігара Карпенкі былі ідэолагі з адзінаццаці вайсковых частак і камандавання ўнутранымі войскамі. 

На здымку, што апублікаваў ЦВК, можна налічыць 21 ваеннаслужачага. Твары дваіх з прысутных заблюраныя. Але паводле інфармацыі «Белпола» ўсяго на сустрэчы ў Карпенкі павінна было быць 25 чалавек. Амаль усе яны займаюць пасады намеснікаў камандзіра вайсковай часці па ідэалагічнай рабоце або начальніка аддзялення ідэалагічнай работы вайсковай часці.

Пры гэтым з пяці вайсковых часцей (3214, 5448, 3310, 5524, 7404) былі абодва работнікі. А з вайсковай часці 6713 — нават трое (начальнік аддзялення і два намеснікі камандзіра па ідэалагічнай рабоце).

Сярод афіцэраў быў толькі адзін шараговы ваеннаслужачы. Акрамя гэтага, у спісе тры прадстаўнікі ўпраўлення ідэалагічнай работы галоўнага ўпраўлення камандуючага ўнутранымі войскамі і намеснік начальніка факультэта ўнутраных войск па ідэалагічнай рабоце Ваеннай акадэміі Беларусі.

Прыводзім спіс цалкам:

Аўдзееў Віталь Пятровіч — галоўны спецыяліст аддзелу выхаваўчай і інфармацыйна-прапагандысцкай работы ўпраўлення ідэалагічнай работы галоўнага ўпраўлення камандуючага ўнутранымі войскамі.

Адамчык Міхаіл Барысавіч — начальнік аддзялення ідэалагічнай работы вайсковай часці 3214.

Алейнікаў Уладзімір Іванавіч — намеснік камандзіра вайсковай часці 5448 па ідэалагічнай рабоце.

Аношка Мікалай Аляксандравіч — намеснік камандзіра вайсковай часці 3310 па ідэалагічнай рабоце.

Бражыцкі Аляксандр Станіслававіч — намеснік начальніка факультэта ўнутраных войскаў па ідэалагічнай рабоце Ваеннай акадэміі.

Буры Андрэй Аляксандравіч — намеснік камандзіра вайсковай часці 3214 па ідэалагічнай рабоце.

Гапановіч Арцём Іванавіч — начальнік аддзялення ідэалагічнай работы вайсковай часці 3310.

Гарэлы Максім Паўлавіч — ваеннаслужачы вайсковай часці 3032.

Галаўко Яўген Аляксандравіч — намеснік камандзіра вайсковай часці 5529 па ідэалагічнай рабоце.

Гурлай Аляксандр Уладзіміравіч — начальнік аддзялення ідэалагічнай работы вайсковай часці 5524.

Далінін Андрэй Віктаравіч — намеснік камандзіра вайсковай часці 5524 па ідэалагічнай рабоце.

Дамброўскі Вячаслаў Пятровіч — намеснік камандзіра вайсковай часці 5526 па ідэалагічнай рабоце.

Дарошка Сяргей Анатольевіч — намеснік камандзіра вайсковай часці 6713 па ідэалагічнай рабоце.

Жызнеўскі Уладзімір Іосіфавіч — начальнік упраўлення ідэалагічнай работы галоўнага ўпраўлення камандуючага ўнутранымі войскамі.

Жукаў Захар Аляксандравіч — намеснік камандзіра вайсковай часці 7404 па ідэалагічнай рабоце.

Кахновіч Анатоль Віктаравіч — намеснік начальніка ўпраўлення ідэалагічнай работы — начальнік аддзела выхаваўчай і інфармацыйна-прапагандысцкай работы галоўнага ўпраўлення камандуючага ўнутранымі войскамі.

Макаранка Данііл Міхайлавіч — намеснік камандзіра вайсковай часці 5525 па ідэалагічнай рабоце.

Пазняк Уладзімір Уладзіміравіч — начальнік аддзялення ідэалагічнай работы вайсковай часці 5448.

Пугач Вадзім Сяргеевіч — галоўны спецыяліст аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязей упраўлення ідэалагічнай работы галоўнага ўпраўлення камандуючага ўнутранымі войскамі.

Стасевіч Леанід Аляксандравіч — начальнік аддзялення ідэалагічнай работы вайсковай часці 7404.

Цітавец Віталь Уладзіміравіч — начальнік аддзялення ідэалагічнай работы вайсковай часці 5525.

Феданяк Яўген Андрэевіч — намеснік камандзіра вайсковай часці 5522 па ідэалагічнай рабоце.

Халшчэўнікаў Міхаіл Васільевіч — намеснік камандзіра вайсковай часці 7434 па ідэалагічнай рабоце.

Цэслік Дзяніс Іванавіч — начальнік аддзялення ідэалагічнай работы вайсковай часці 6713.

Шашкоў Віталь Алегавіч — намеснік камандзіра вайсковай часці 6713 па ідэалагічнай рабоце.

Чытайце яшчэ:

Сілавікі прыйшлі ў Цэнтрвыбаркам

Навошта старшыня ЦВК Карпенка ездзіў да сілавікоў

Каментары7

  • Пеця
    19.01.2024
    Пазняк Уладзімір Уладзіміравіч — начальнік аддзялення ідэалагічнай работы вайсковай часці 5448. Пазняк правiльна пiсаць празь Ь- ПазЬняк, а то ПазЬняк будзе недаволен.
  • Белорус
    19.01.2024
    даведка , не сколько за разгоны, а за калечение и убийства людей
  • Абменны фонд
    19.01.2024
    Пеця, ты разумееш, што здаў свайго начальніка?

Цяпер чытаюць

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну10

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Імбір, вітаміны ці кантрасны душ? Што сапраўды дапамагае абараніцца ад прастуды1

Ці шкодна глядзець відэа на падвоенай хуткасці3

Ярашук расказаў, як Галіна Лукашэнка запрасіла Еўдакімава на гарбату3

Выкладчыцы вакалу з Бабруйска далі 14 гадоў у Расіі за сэксуальны гвалт над дзяўчаткамі21

Каля мяжы з Беларуссю нямецкія вайскоўцы ўпершыню выпрабавалі на вучэннях дроны-камікадзэ6

Расійскі ракетны карвет «Меркурый» пайшоў на дно11

Мужчыны ўсё часцей патрабуюць стаўлення да іх як да прынцаў: каб жанчыны плацілі за спатканні і дарылі падарункі16

Пасля расійскіх удараў у Адэсе і Дняпры масавыя адключэнні святла

У Польшчы ў пятніцу ўпалі тры расійскія ракеты8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну10

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць