Эканоміка

Колькі калійных угнаенняў летась вырабіла і экспартавала Беларусь

Вось якія ацэнкі даюць аглядальнікі рынку і асноўныя канкурэнты «Беларуськалія».

Вытворчасць калійных угнаенняў у Беларусі за 2023 год скарацілася да 3,8 млн тон супраць 4 млн тон у 2022-м. Такія даныя змяшчае агляд мінеральных сыравінных тавараў, падрыхтаваны Нацыянальным інфармацыйным цэнтрам карысных выкапняў ЗША (USGS).

На справаздачу звярнуў увагу Office Life.

У ёй гаворыцца, што Беларусь перайшла на экспарт калію па чыгунцы ў Кітай і з партоў Расіі. Пры гэтым пастаўкі на знешнія рынкі заставаліся значна ніжэйшыя за ўзровень да 2022 года, калі краіна была адным з вядучых экспарцёраў.

Сусветная вытворчасць калійных угнаенняў летась знізілася праз тое, што вытворцы скарацілі запасы на фоне нявызначанасці паставак праз эканамічныя санкцыі ў дачыненні да Беларусі і Расіі, што прывяло да росту цэн у першай палове 2022 года.

Паводле ацэнак USGS, сусветныя цэны на калійныя ўгнаенні пачалі падаць у другой палове 2022 года. Тады запасы павялічыліся, і гэтая тэндэнцыя захавалася і ў 2023 годзе.

Вытворчасць у Канадзе знізілася збольшага з-за забастоўкі докераў у ліпені 2023 года, якая прывяла да скарачэння паставак калійных угнаенняў з порта Ванкувер. Гэта прывяло да часовага закрыцця некаторых шахт у Канадзе. Здабыча на іх аднавілася пасля спынення забастоўкі ў жніўні.

Сусветнае спажыванне калію ў складзе ўгнаенняў вырасла з 35,7 млн тон у 2022 годзе да 37,1 млн тон у 2023-м. Азія і Паўднёвая Амерыка застаюцца вядучымі рэгіёнамі па спажыванні калію.

Паводле прагнозаў, сусветныя штогадовыя магутнасці па вытворчасці калійных угнаенняў вырастуць з 64,3 млн тон калію (K2O) у 2023 годзе прыкладна да 67,6 млн тон да 2026-га. Большая частка прыросту будзе забяспечана за кошт новых руднікоў і праектаў пашырэння ў Лаосе і Расіі. Новыя руднікі ў Беларусі, Бразіліі, Канадзе, Эфіопіі, Марока, Іспаніі і ЗША планавалася ўвесці ў эксплуатацыю пасля 2026 года.

Паводле ацэнак, сусветныя запасы калію складаюць каля 250 млрд тон. Аб'ём гэтых рэсурсаў, у прыватнасці запасы Кітая, Лаоса і Расіі, USGS перагледзеў на аснове справаздач урада.

Раней Нацыянальны інфармацыйны цэнтр карысных выкапняў ЗША паведамляў, што ў 2022 годзе здабыча калію ў Беларусі скарацілася на 60%, да 3 млн тон. Цяпер ацэнка 2022 года павялічаная да 4 млн тон.

Канкурэнты «Беларуськалія» — канадская Nutrien і амерыканская Mosaic Company — лічаць, што пастаўкі беларускага калію на сусветны рынак у 2023 годзе маглі скласці 5-6 млн тон.

Паводле прагнозу беларускага ўрада, Беларусь да 2025 года павінна вырабляць 16-17 млн тон калійных угнаенняў у год.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Вольгу Бондараву, імаверна, пасадзілі на 13 сутак35

Вольгу Бондараву, імаверна, пасадзілі на 13 сутак

Усе навіны →
Усе навіны

Дабратвор папрасіў сяброў скінуцца грашыма на свой дзень нараджэння. Сабраў менш за $231

Лукашэнка прызначыў 26 чыноўнікаў2

Выратавальная аперацыя на палігоне ў Літве працягваецца. Чаму не ўдаецца адкрыць люк гусенічнай машыны?24

Амбразевіч прызначаны паслом пры Ватыкане, Матусевіч — намеснікам кіраўніка Адміністрацыі1

Расійскі тэлеканал замазаў фота Алы Пугачовай у адным з фільмаў5

Кіберпартызаны ўпрыгожылі партал Банка Развіцця віншаваннямі да Дня Волі

Як звесці рызыку інфаркту да мінімуму?

Беларус надрукаваў на 3D-прынтары пісталет-кулямёт2

Азараў расказаў, чым будзе займацца яго дэтэктыўнае бюро «Рэкс»6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вольгу Бондараву, імаверна, пасадзілі на 13 сутак35

Вольгу Бондараву, імаверна, пасадзілі на 13 сутак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць