Здароўе

Вучоныя знайшлі, як зрабіць ЭКА больш выніковым — з дапамогай цукру

Навукоўцы з ЗША выявілі, што поліцукрыды, падобныя да тых, што ёсць у жаночым арганізме, здольныя падаўжаць жыццё сперматазоідаў і, як вынік, павялічваць шанцы на паспяховае ЭКА.

ЭКА (экстракарпаральнае апладненне) ці апладненне жаночай яйцаклеткі з дапамогай мікраскопа. Фота: luismmolina / Getty Images

Паводле выдання Interesting Engineering, даследчыкі з Універсітэта Ілінойса (ЗША) распрацавалі новы метад адбору і захавання жыццяздольных сперматазоідаў у лабараторных умовах.

Як адзначаюць аўтары, фалопіевы трубы жанчыны валодаюць здольнасцю захоўваць сперматазоіды і падаўжаць іх жыццяздольнасць.

У 2020 годзе яны выявілі, што ключавую ролю ў гэтым адыгрываюць гліканы — поліцукрыды, якія натуральна прысутнічаюць у жаночай рэпрадуктыўнай сістэме. Яны здольныя злучацца са сперматазоідамі і падтрымліваць іх актыўнасць. Аднак у лабараторных умовах гэтую функцыю раней не ўдавалася ўзнавіць.

У новым даследаванні, разам з хімікамі, было пратэставана некалькі соцень варыянтаў гліканавых злучэнняў, і для далейшых эксперыментаў быў абраны адзін — сульфатаваны трысахарыд Lewis X (suLeX).

У эксперыменце сперматазоіды спачатку злучаліся з паверхняй, пакрытай suLeX, на працягу 30 хвілін, а затым да іх дадавалі яйцаклеткі — альбо адразу, альбо праз 6, 12 ці 24 гадзіны. Гэта дазволіла ацаніць, наколькі suLeX падаўжае жыццяздольнасць спермы.

Сперматазоіды, звязаныя з suLeX, паказалі найвышэйшую эфектыўнасць апладнення — 53 % у параўнанні з 36 % у кантрольнай групе без гліканаў і прыкладна 40 % пры выкарыстанні двух іншых злучэнняў.

Акрамя таго, трывалае злучэнне сперматазоідаў з гліканам дазваляла выкарыстоўваць меншую іх колькасць, што змяншала рызыку полісперміі (калі яйцаклетку апладняюць некалькі сперматазоідаў адначасова).

Нягледзячы на тое, што даследаванне праводзілася на сперме свінняў, атрыманыя вынікі могуць быць карыснымі ў будучыні як для лячэння бясплоднасці ў людзей, так і для паляпшэння тэхналогій у жывёлагадоўлі (напрыклад, для вытворчасці эмбрыёнаў ад жывёл з высокай генетычнай каштоўнасцю) з выкарыстаннем экстракарпаральнага апладнення.

Хоць пакуль што не вызначана, якія менавіта гліканы найбольш эфектыўна злучаюцца з сперматазоідамі чалавека, пасля іх выяўлення гэты падыход можа ў лабараторных умовах падаўжаць фертыльнае «акно» сперматазоідаў і скарачаць розніцу ў часе паміж іх гатоўнасцю да апладнення і момантам, калі яйцаклетка дасягае спеласці.

Дзякуючы гэтаму ўзнікае большая верагоднасць, што сперматазоіды і яйцаклетка сустрэнуцца ў аптымальны момант, што, у сваю чаргу, можа палепшыць вынікі ЭКА. Аднак, як падкрэсліваюць даследчыкі, патрэбныя дадатковыя выпрабаванні.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча

Усе навіны →
Усе навіны

Ці можна перамагчы баршчэўнік воцатам і соллю?3

Еўрапейскім грузаперавозчыкам дазволілі ездзіць па тэрыторыі Беларусі. Але толькі пры пэўных умовах

Mark Formelle аб'явіў пра маштабны рэбрэндынг7

«А пятай раніцы спаць ужо немагчыма». Мінчук паскардзіўся ў Мінгарвыканкам на сабачы брэх

З-пад Пінска на Валынь сёння заляцеў паветраны зонд. Украіна лічыць гэта наўмыснай аперацыяй1

У Гаазе прызналі М'янму вінаватай у генацыдзе народа рахінджа1

«Блішчыць як Swarovski». Беларускі палююць на танныя бранзалеты з царкоўных крам3

Беларусь пераплочвае за транзіт калію праз Расію сотні мільёнаў даляраў23

Ілан Маск: Трэба спачуваць не толькі ўкраінцам, але і расіянам34

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць