Грамадства66

Кампанію ў Мінску закрывае яшчэ адзін вядомы мабільны распрацоўшчык

Геймдэў-студыя з беларускімі каранямі Belka Games ліквідуе юрыдычную асобу ў Мінску. Такая інфармацыя з’явілася на сайце адзінага дзяржрэгістратара, заўважыў Devby.io.

Афіцыйна працэдура ліквідацыі Belka Games была запушчаная ў канцы снежня 2023 года. Рашэнне было прынятае ўласнікам. Такім чынам, кампанія папоўніла спіс мабільных распрацоўшчыкаў, якія вырашылі закрыць бізнэс у Беларусі.

Belka Games з’яўляецца адным з найбуйнейшых мабільных распрацоўшчыкаў з беларускімі каранямі. Студыя — стратэгічны партнёр AppLovin — сусветнай мабільнай рэкламнай платформы. У 2019 годзе Belka Games прыцягнула інвестыцыі ад AppLovin, якая на той момант ацэньвалася ў 2 мільярды долараў.

У 2021 годзе Belka Games увайшла ў топ-3 найбуйнейшых паблішараў з беларускімі каранямі па памеры выручкі. Кампанія атрымала за год 130,7 мільёна даляраў — амаль на 50% больш, чым у 2020 годзе. Таксама Belka Games увайшла ў топ-100 мабільных паблішараў свету па версіі App Annie, у топ-20 па выручцы ў рэгіёне ЕМЕА.

На пачатку 2022 года ў кампаніі працавала больш за 400 чалавек у шасці офісах, уключаючы офіс у Мінску.

Вайна ва Украіне вымусіла кампанію скарэктаваць стратэгію развіцця. У лістападзе 2022 года Belka Games заявіла аб сыходзе з Расіі і рэлакацыі амаль усёй расійскай каманды ў іншыя краіны.

«У сакавіку 2022 года наша кампанія стала паступова сыходзіць з Расіі ў сувязі з падзеямі ў рэгіёне. За 7 месяцаў мы рэлакавалі каманду і паменшылі нашу прысутнасць у 6 разоў — з 240 да 35 супрацоўнікаў. На сённяшні дзень прынятае рашэнне аб канчатковым спыненні дзейнасці расійскага офіса. Кампанія працягвае апераванне і пашырэнне каманды ў Еўропе», — заявіў CEO Аляксандр Багданаў.

Офіс у Беларусі на той момант працягваў працаваць. Але, паводле слоў крыніц, яшчэ ў 2021 годзе кампанія ўвяла мараторый на найманне ў РБ. Ахвотным пераехаць давалі магчымасць уладкавацца ў Польшчы, Літве і Чарнагорыі. Шмат супрацоўнікаў (з Беларусі) сыходзілі самастойна з кампаніі, хтосьці згаджаўся на рэлакейт і пераязджаў, кагосьці скарачалі.

Таксама стала вядома, што сузаснавальнік Belka Games Дзмітрый Хусаінаў атрымаў грамадзянства Чарнагорыі ў абмен на інвестыцыі.

Цяпер у Belka Games працуе больш за 300 чалавек. Мяркуючы з інфармацыі на афіцыйным сайце, у кампаніі адкрыты падраздзяленні ў шасці краінах — у Літве, Польшчы, Украіне, Грузіі, Чарнагорыі і на Кіпры. На сайце адкрыта 12 вакансій — амаль усе маюць на ўвазе аддаленую працу. Кампаніі патрэбныя мастакі, дызайнеры, інжынеры, аналітыкі.

Беларусь

Ці засталіся яшчэ супрацоўнікі Belka Games у Беларусі (хтосьці можа працаваць аддалена) дакладна не вядома. Раней там працавала больш за 100 чалавек. На цяперашні момант у лінкедзіне больш за 20 супрацоўнікаў Belka Games пазначылі Беларусь у якасці актуальнай лакацыі. 

Літва

У літоўскім офісе Belka Games цяпер зарэгістраваныя 80 супрацоўнікаў. За апошні год каманда павялічылася на 20%. Асноўны рост быў у 2022 годзе. У тым ліку за кошт рэлакантаў з Беларусі каманда ў Літве павялічылася ў тры разы — з 22 да 66 чалавек.

У Belka Games выявіўся самы высокі сярэдні заробак сярод ІТ-кампаній з беларускімі каранямі ў снежні 2023 года — амаль 10 тысяч еўра брута. Імаверна, якраз у снежні супрацоўнікі віленскага офіса атрымалі гадавыя бонусы. Яшчэ восенню мінулага года сярэдні заробак у Belka Games вагаўся ў межах 5 тысяч еўра брута. Атрымліваецца, што за снежань сярэдні заробак вырас удвая.

Паводле даных rekvizitai.vz.lt, за 2022 год Belka Games атрымала больш за 4,4 мільёнаў еўра прыбытку ад продажаў — у 4,5 разы больш, чым у 2021 годзе. Пры гэтым кампанія атрымала больш за 23 тысячы еўра страт.

Польшча

Юрыдычную асобу ў Польшчы (у Кракаве) кампанія зарэгістравала пры канцы 2022 года. Колькі чалавек працуе ў Польшчы, невядома. У лінкедзіне больш за 30 супрацоўнікаў Belka Games пазначылі Польшчу ў якасці актуальнай лакацыі. 

Статутны капітал польскай юрыдычнай асобы кампаніі складае 140 тысяч злотых, або каля 35 тысяч долараў. Згодна з апошняй фінансавай справаздачнасцю, за перыяд са снежня 2021 па снежань 2022 года кампанія ў Польшчы атрымала больш за 80 тысяч злотых (каля 20 тысяч долараў) страт, якія плануецца пакрыць за кошт будучых прыбыткаў.

Хто яшчэ з вядомых мабільных распрацоўшчыкаў сышоў (сыходзіць) з Беларусі ў 2023-2024

Playtika

Ізраільская геймдэў-кампанія. Офіс распрацоўкі Playtika ў Мінску быў адкрыты ў 2012 годзе. На піку ў кампаніі працавала больш за 600 чалавек (на канец 2021 года). Мінскі офіс уваходзіў у топ-20 самых буйных ІТ-кампаній у Беларусі. У публічных справаздачах кампаніі з другой паловы 2020 года Беларусь фігуравала ў фактарах рызыкі праз нестабільную палітычную сітуацыю.

Топ-менеджмент паведаміў беларускай камандзе, што офіс распрацоўкі ў Мінску будзе закрыты пры канцы лютага гэтага года. Частку супрацоўнікаў скароцяць, частка, верагодна, працягне працаваць аддалена. Па словах супрацоўнікаў, афіцыйная прычына закрыцця — legal issues (заканадаўчыя пытанні — заўв.). Чакаецца, што кампанія скароціць 50% усёй мінскай каманды, то-бок каля 150 чалавек.

Apalon

Мабільны распрацоўшчык з беларускімі каранямі. Цягам лютага — сакавіка кампанія звольніць усю беларускую каманду (100+ чалавек), офіс у Мінску закрыюць. Гэта адбудзецца ў сувязі з продажам прадуктаў Mosaic Group — мацярынскай кампаніі Apalon. Яе інтэлектуальная ўласнасць стала прадметам угоды, пры гэтым каманда — не. 

У Apalon працуе каля 150 чалавек, з іх больш за 100 — у мінскім офісе. У кампаніі таксама ёсць офіс у Літве. Частка каманды працуе ў Польшчы.

Playgendary

Міжнародны распрацоўшчык і выдавец мабільных гульняў са штаб-кватэрай на Кіпры. На сёння агульная колькасць загрузак гульняў перавышае 3 мільярды. Штомесячная аўдыторыя — 250+ мільёнаў актыўных карыстальнікаў. У камандзе 300 чалавек. У Беларусі восенню 2021 года працавала каля 120 чалавек, пасля 24 лютага 2022 года штат скараціўся ў 3 разы літаральна за некалькі месяцаў.

Verv

Кампанія стварае мабільныя праграмы ў катэгорыі Health and Fitness. Мы рэгулярна ўключалі Verv у топ-10 паблішараў з беларускімі каранямі па памеры выручкі. У мінскім офісе Verv працавала каля 100 чалавек. Цяпер большасць супрацоўнікаў у Польшчы.

Akveo

Займаецца распрацоўкай уласных праграмных прадуктаў для вэб– і мабільных рашэнняў (ngx-admin, Kitten Tricks і іншыя). Прадукты прымяняюцца ў аўтамабільнай, турыстычнай, банкаўскай, медыцынскай, тэлекамунікацыйнай і адукацыйнай галінах.

TangoMe

Амерыканская кампанія, развівае праграму для анлайн-трансляцый Tango Live. Гэта адная з вядучых платформаў для анлайн-трансляцый ва ўсім свеце. Гадавы абарот ацэньваецца ў 400 мільёнаў долараў.

Каментары6

  • Ёсік
    05.02.2024
    Дырэктар саўгаса мех з бульбай успрымае, як тавар, а што яму ваш інтэрнэт - сінімі пальцамі не памацаеш. Тое, што гэтыя кампаніі сплочвалі вялікія грошы ў якасьці падаткаў, гэта ўжо нікога не хвалюе. Калій нашае (не нашае) ўсё. Працуйце ў вольных краінах, дзе разумеюць, што жыцьцё крочыць наперад, а не стаіць на месцы з заробкам 500даляраў кожнаму. Беларусь на чале аднаго эканамістадырэктарапамежнікагісторыкафутбаліста захрасла ў 1982, так і не можам у наступнае стагоддзе патрапіць, толькі на календары.
  • Лёлік з-пад Лімасола
    05.02.2024
    Ёсік, акрамя падаткаў забываюцца яшчэ пра тое, што ўсе гэтыя "яйцагаловыя" пакідалі свае грошыкі ў мясцовай эканоміцы, ты самым давалі працу іншым бізнэсам, закупаліся ў тапузідаўскай кароне прысмакамі і інш.
  • Максим Дизайнер
    05.02.2024
    Минус один мобильный шлак. Теперь будут платить налоги в 2 раза выше.

Усё здарылася на Новы год. Смерць самай публічнай супрацоўніцы мінскага АМАПа дагэтуль пакідае пытанні14

Усё здарылася на Новы год. Смерць самай публічнай супрацоўніцы мінскага АМАПа дагэтуль пакідае пытанні

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы адказалі, які падарунак ад працадаўцаў іх найбольш бы парадаваў3

Што азначае загадкавы код R99 у прычынах смерці Уладзіміра Макея і Вітольда Ашурка?6

Упаў з крэсла і не паспеў адключыць камп‘ютар. На якіх дробязях праколваліся расійскія разведчыкі?5

Прызначылі суд над святаром Анджэем Юхневічам, замест палітыкі абвінавачваюць у педафіліі

Саудаўская Аравія папярэджвала Германію пра небяспеку чалавека, які заехаў у натоўп у Магдэбургу3

Над Беларуссю сёння цягнулі на буксіры верталёт ВІДЭА

Медсястру з «Сінэва» асудзілі на немалы тэрмін па палітычным артыкуле і абвесцілі тэрарысткай9

Пракуратура Лейпцыга не выявіла складу злачынства ў дзеяннях дэпутата Дорнау ў Беларусі4

Манашкі Свята-Елісавецінскага манастыра дабраліся да Швейцарыі12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усё здарылася на Новы год. Смерць самай публічнай супрацоўніцы мінскага АМАПа дагэтуль пакідае пытанні14

Усё здарылася на Новы год. Смерць самай публічнай супрацоўніцы мінскага АМАПа дагэтуль пакідае пытанні

Галоўнае
Усе навіны →