Грамадства88

Галоўны ідэолаг Мінабароны: Дзяўчаты просяць даць ім права прызыву на тэрміновую службу

Памочнік міністра абароны па ідэалагічнай рабоце ва Узброеных сілах Леанід Касінскі распавёў, ці будуць прызываць на тэрміновую службу дзяўчат і да чаго рыхтуюць у патрыятычных клубах.

Леанід Касінскі Леонид Косинский Leonid Kosinsky
Леанід Касінскі. Скрын відэа BelarusOneTV / YouTube

«Конкурс сярод дзяўчат касмічны, але ў нас хапае нармальных дужых мужыкоў»

У інтэрв'ю праграме «Скажінемолчі» генерал-маёр Леанід Касінскі адзначыў, што ў Вайсковую акадэмію назіраецца вялікі конкурс сярод дзяўчат (на тыя спецыяльнасці, дзе іх прымаюць).

«Часам конкурс проста касмічны. Напрыклад, на вайсковых псіхолагаў апошнія два гады конкурс сярод дзяўчат 40-50 чалавек на месца», — пахваліўся Касінскі.

«Дзяўчаты таксама просяць даць ім права прызыву на тэрміновую службу», — кажа ён і дадае, што такія звароты ў Міністэрства абароны былі і ад дэпутатаў.

Генерал-маёр мяркуе, што да гэтага не дойдзе. «У нас хапае ў краіне нармальных дужых мужыкоў, якія здольныя абараніць радзіму. У дзяўчат ёсць права паступаць на кантрактную службу, у Вайсковую акадэмію. А на тэрміновую… Гэта, на мой погляд, пакуль лішняе. І сітуацыя гэтага не патрабуе».

«Калі гэта вар'юе апанентаў, значыць усё робім правільна»

Падчас інтэрвʼю Леанід Касінскі выказаўся і пра патрыятычныя клубы. Некаторыя мяркуюць, што праз іх дзяцей рыхтуюць да вайны.

«Такі пункт погляду ўласцівы нашым апанентам. Я казаў гэта не адзін раз і паўтару: калі ім гэта не падабаецца, калі іх гэта вар'юе, значыць мы робім усё правільна. Так рабіць і трэба, — заўважыў генерал-маёр і патлумачыў. —

Рэч у тым, што ніхто дзяцей да вайны не рыхтуе. Вайскова-патрыятычныя клубы і сам па сабе працэс патрыятычнага, вайскова-патрыятычнага выхавання накіраваны не на тое, каб дзіця падрыхтаваць да вайны, а каб з юнака, дзяўчыны, маладога грамадзяніна нашай краіны выхаваць патрыёта».

Па словах Касінскага, «практычна такая ж праца праводзіцца ў краінах Захаду — Польшчы, Літве, Эстоніі». 

«У 2016 годзе дэлегацыя на ўзроўні Міністэрства адукацыі Латвіі прыязджала да нас у Беларусь пераймаць досвед нашай дапрызыўнай падрыхтоўкі для яго ўкаранення ў сябе. Гэта нармальная практыка любой дзяржавы. У тых жа Злучаных Штатах скаўцкі рух — тыя ж вайскова-патрыятычныя клубы».

Чытайце яшчэ:

У кожнай школе да канца навучальнага года зробяць вайскова-патрыятычны клас ці клуб

У беларускіх школах увядуць новы падручнік па гісторыі. Але «перапісвання не будзе»

Гомельскіх школьнікаў прымусяць шукаць гераічнае мінулае ў Афганскай вайне. Цяпер ідэолагі назвалі яе «спецаперацыяй»

Каментары8

  • Сымон
    06.02.2024
    Галоўны лукашэнкаўскі палітрук зусім захлусіўся. Сапраўды, патрыятычныя парамілітарныя рухі сапраўды існуюць і ў балтыйскіх краінах, і ва Ўкраіне. Але галоўнай іх мэтай з'яўляецца абарона нацыянальнага суверэнітэту, а не дзейнага ўраду. У адрозненні ад лукашыстаў, якія бараняць ад народа выключна свае бюджэтнае карыта ды ўзурпатара, які навальвае туды ежу. Дарэчы, апошняга яны ня супраць змяніць на расейскага цара, пры ўмове павялічэння нішцякоў і гарантыі непасылання іх на небяспечныя участкі фронту.
  • Галя з Камароу́кі
    06.02.2024
    Лукашысцкі генерал, ну бондараву хоць вазьмі, а то баба з глузду едзе без "нармальных дужык" мужыкоу́.
  • Юрий
    06.02.2024
    Интересно,кто эти девушки готовые умереть в боях с НАТО за это вот все?

«А што ў вас за праблемы? Далёка да Мінска ці няма каму падвезці?» Публічная пікіроўка Лукашэнкі і Пашыняна13

«А што ў вас за праблемы? Далёка да Мінска ці няма каму падвезці?» Публічная пікіроўка Лукашэнкі і Пашыняна

Усе навіны →
Усе навіны

Прыгожая традыцыя ў Берліне працягваецца. Дзясяткі тысяч заўзятараў «Уніёна» спявалі на стадыёне калядныя песні3

У Еўропе падымуць цэны на новыя аўто, каб стымуляваць пераходзіць на электрамабілі. Ці закране гэта Беларусь?29

Навагоднія падарункі ад Слуцкага сыраробнага камбіната ўразілі сваёй шчодрасцю10

На вуліцах Львова жыццё спаборнічае са смерцю ФОТАФАКТ9

60-гадовы мужчына, які ў 2020-м назіраў за выбарамі з табурэткі праз бінокль, пасля адваяваў два гады ва Украіне49

Пашкоджанні кабеляў працягваюцца. На гэты раз адзін з іх абарваны паміж Эстоніяй і Фінляндыяй4

Масквічы папрасілі Пуціна перанесці будаўніцтва гасцявога комплексу для пасольства Беларусі6

Навошта Лукашэнку «прэзідэнцкі баль» — такая дэманстратыўная і крыху архаічная, сэксісцкая па форме традыцыя?24

Байдэн збіраецца на развітанне ўвесці пакет санкцый супраць «ценявога флоту» Расіі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«А што ў вас за праблемы? Далёка да Мінска ці няма каму падвезці?» Публічная пікіроўка Лукашэнкі і Пашыняна13

«А што ў вас за праблемы? Далёка да Мінска ці няма каму падвезці?» Публічная пікіроўка Лукашэнкі і Пашыняна

Галоўнае
Усе навіны →