Свет

Швецыя спыніла расследаванне па справе аб выбухах на «Паўночных патоках»

Пракуратура Швецыі афіцыйна паведаміла, што спыняе расследаванне па справе аб выбухах на «Паўночных патоках». У прэс-рэлізе ведамства гаворыцца, што справа знаходзіцца па-за юрысдыкцыяй Швецыі. Папярэдняе расследаванне не выявіла прыкмет таго, што да выбухаў у міжнародных водах маглі быць датычныя ўлады або грамадзяне краіны.

Расследаванне працягвае Германія, з якой улады Швецыі абменьваліся інфармацыяй, гаворыцца ў паведамленні пракуратуры. Таксама шведскі бок падчас расследавання супрацоўнічаў з уладамі Даніі. 

Выбухі на «Паўночных патоках» адбыліся на ўчастку ў Балтыйскім моры ў верасні 2022 года. Па даных The Washington Post, дыверсію каардынаваў украінскі палкоўнік Раман Чарвінскі.

Сам вайсковец, які ўтрымліваецца ў кіеўскім СІЗА паводле абвінавачвання ў перавышэнні службовых паўнамоцтваў, адмаўляе сваё дачыненне да выбухаў.

Газаправоды «Паўночны паток — 1» і «Паўночны паток — 2» каштавалі 17 млрд еўра. «Газпрам» заяўляў, што тэхнічна магчыма адрамантаваць разарваныя трубаправоды. Аднак планаў рамонту і перазапуску ў рэальнасці няма: Масква не бачыць перспектыў паляпшэння стасункаў з Захадам, каб трубы зноў спатрэбіліся для прапампоўкі газу.

Каментары

Цяпер чытаюць

З псіхбальніцы збег былы начальнік Ганцавіцкай міліцыі14

З псіхбальніцы збег былы начальнік Ганцавіцкай міліцыі

Усе навіны →
Усе навіны

25 гадоў таму нарвежац атрымаў часнок ад манаха ў Беларусі. Цяпер гэты сорт хочуць усе7

Марына Золатава піша кнігу пра жанчын у турмах

Украінец прызнаў віну ў вандалізме ў дачыненні да мячэцяў у Лондане. Яго вербаваў расіянін4

Тыраназаўру «памералі тэмпературу» праз 66 мільёнаў гадоў. Вось што высветлілася3

«Будзьце ўпэўненыя, мы даволі хутка яе забудзем». Успаміны брата прынцэсы Дыяны выклікалі абурэнне каралеўскай сям'і1

Трамп заявіў пра стварэнне амерыканскай вайсковай базы ў Польшчы5

Беларусы прыдумалі, як штучна разводзіць рачных ракаў1

На надмагільным помніку акадэміка Гніламёдава падкрэслілі яго паходжанне ФОТАФАКТ1

«Вольва», «Таёта», «Мэрсэдэс». Каментар пад паведамленнем пра «патрыятычны аўтапрабег» сабраў рэдкасную колькасць лайкаў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З псіхбальніцы збег былы начальнік Ганцавіцкай міліцыі14

З псіхбальніцы збег былы начальнік Ганцавіцкай міліцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць