Вызначыліся фіналісты Кубка Азіі па футболе. Не абышлося без сенсацый
У фінале, што пройдзе ў суботу, згуляюць зборныя Катара і Іарданіі.

Зборная Іарданіі. Фота: Aijaz Rahi / AP
Іарданцы ўчора ў паўфінале сенсацыйна перамаглі зборную Паўднёвай Карэі — 2:0, а гаспадары турніру — каманда Катара — выйгралі сёння ў Ірана — 3:2.
Іарданцы ўпершыню ў сваёй гісторыі выйшлі ў фінал Кубка Азіі, а Катар быў мінулым пераможцам турніру ў 2019 годзе.
Фінал пройдзе ў суботу і пачнецца ў 18:00.
Паралельна праходзіць Кубак Афрыкі па футболе. У паўфіналах сёння гуляюць: Нігерыя — ПАР, ДР Конга — Кот д'Івуар. Фінал пройдзе ў нядзелю.
«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім
Каментары