Каханне і сэкс1919

Са студэнткі ў Сеуле ў маму ў Мінску. Як дзяўчына адна гадуе дачку ад карэйца

Беларуска Яна калісьці паляцела вучыцца ў Паўднёвую Карэю і зацяжарыла. Каханы сказаў, што не гатовы будаваць сям’ю, таму студэнтка вярнулася ў Беларусь. А цяпер шчыра распавядае ў тыктоку пра тое, як гадаваць дачку з карэйскай знешнасцю ў Мінску. На яе блог падпісана 20 тысяч чалавек.

Скрыншот відэа ў інстаграме babyliaamg

Вось чым дзяўчына дзеліцца ў блогу.

Яне было 20 гадоў, калі яна па праграме абмену вучылася ва ўніверсітэце ў Паўднёвай Карэі. Калі блогерка даведалася пра цяжарнасць, то была ў шоку, але вырашыла нараджаць. Першы трыместр цяжарнасці дзяўчына правяла за мяжой, таму можа параўнаць медыцынскую сістэму там і на радзіме.

Watch on TikTok

— Тата дачкі запісаў мяне ў спецыяльную бальніцу, дзе размаўляюць на англійскай мове — туды ходзяць замежнікі, — дзеліцца яна ў тыктоку. — У залежнасці ад раёна, дзе вы жывяце, урад дае пэўную суму на вядзенне цяжарнасці там. Дзе больш дзяцей, напрыклад, у Сеуле, гэта прыкладна 750 даляраў. У тых раёнах, дзе вельмі мала дзяцей, могуць даваць у два разы больш. І калі гэта другое ці трэцяе дзіця, то сума таксама павялічваецца. У мяне страхоўка пакрывала амаль усе выдаткі. Але быў нюанс. Ты прыходзіш да доктара раз на тыдзень, раз на два тыдні, і амаль кожны раз прызначаюць УГД. Для параўнання: у Беларусі гэта робяць усяго тры разы за ўсю цяжарнасць.

Яна сумняваецца, што ў такім частым правядзенні УГД быў сэнс. І думае, што пытанне ў тым, што страхоўка пакрывае толькі адно УГД у трыместр, а за астатнія ты павінна плаціць сама.

— Бальніца там была на нейкім нерэальным узроўні. Гэта нельга параўнаць нават з прыватнымі медыцынскімі цэнтрамі ў нас у Беларусі. Там было настолькі камфортна… Вы можаце сабе ўявіць, што прыём у гінеколага рэальна камфортны, без стрэсу? Цябе накрываюць пледзікам, 100 разоў пытаюцца, ці ўсё добра.

Watch on TikTok

Але нават і ў суперсучаснай Карэі не абышлося без непрыемных выпадкаў. Яна расказвае падпісчыкам, што адразу пачала актыўна набіраць вагу з-за асаблівасцяў арганізма, хоць звычайна ў першы трыместр плод маленькі і асаблівай прыбаўкі вагі ў мамы няма. Блогерка пачула ад доктаркі: «Выбачайце, а вы не маглі б менш есці?»

Дарэчы, з рацыёнам у Карэі ў Яны былі праблемы і да цяжарнасці. Большасць страў мясцовай кухні здаваліся ёй занадта вострымі. Дзяўчына амаль нічога не магла есці, акрамя барбекю. Таму яна разам з іншымі студэнтамі любіла хадзіць у рэстаран, дзе ёсць фіксаваная плата, але ты можаш браць мяса, колькі хочаш.

— Яшчэ я ела шмат рамэнаў і кімпабаў, таму што ў інтэрнаце няма кухні — ёсць толькі мікрахвалёўка і ты не можаш нешта прыгатаваць. Таму да цяжарнасці мой рацыён выглядаў прыкладна так. Зранку я ішла ў адно і тое ж месца і набывала там каву і мафін. Абедаць ішла ў «Макдональдс» і купляла сабе чызбургеры — гэта было самае роднае, што можна было знайсці.

Пад час цяжарнасці Яна пачала купляць садавіну і агародніну, а яшчэ знайшла італьянскі рэстаран і хадзіла толькі туды, бо больш нідзе не магла адшукаць звыклай ежы.

Нарадзіла дачку блогерка ўжо ў Беларусі. Дзяўчынка атрымала прыгожае і незвычайнае імя — Лія. Яна адразу разумела: для дзяўчынкі, якая будзе напалову карэянкай, звычайнае імя — напрыклад, Маша — не падыдзе.

— У дзяцінстве я вельмі любіла чытаць кніжкі і пісаць апавяданні. І аднойчы мне трэба было прыдумаць імя для маёй галоўнай гераіні. Я адкрыла зборнік з імёнамі і стала шукаць. Мне нічога не падабалася. І раптам я ўбачыла імя Лія. Я была ўражана. Думала: «Божа, гэта так прыгожа, я ніколі такога не бачыла». Калі даведалася, што цяжарная, то вельмі хацела дзяўчынку. І адразу ж стала выбіраць імя для дачкі. У мяне былі наступныя варыянты: Мія, Лана (таму, што мне падабаецца Лана Дэль Рэй), Лія і Мацільда (я тады перагледзела фільм пра палюбоўніцу Мікалая II). Спынілася на Ліі, як на самым далікатным і прыгожым для мяне імя, — расказвала дзяўчына ў тыктоку.

Watch on TikTok

Блогерка была ўпэўнена, што калі тата-замежнік, то можна будзе зарэгістраваць дзіця без імя па бацьку. Але ў ЗАГСе нечакана высветлілася, што гэта немагчыма. Таму прыйшлося хуценька прыдумляць, як зрабіць з карэйскага імя, якое для беларусаў гучыць дзіўна, імя па бацьку. У выніку атрымалася Лія Гюнаўна.

— Іронія ў тым, што я ў той момант дрэнна ведала карэйскую мову — таму атрымалася нешта вельмі далёкае ад рэальнасці.

Ад самага нараджэння Яна размаўляе з дачкой выключна на англійскай мове. Прычына была адна: каб Лія змагла размаўляць са сваім татам-карэйцам, калі б той захацеў з ёй пазнаёміцца. Родныя і сябры Яны размаўляюць з Ліяй на рускай, таму дзяўчынка разумее абедзве мовы.

На жаль, бацька Ліі не прымае ўдзелу ў жыцці дачкі. Яго бацькі таксама не спрабавалі звязацца з маці сваёй унучкі, дзеліцца Яна ў тыктоку.

— Магчыма, яны нават не ведаюць пра яе існаванне. А нават калі ведаюць, то не праяўляюць ніякай цікавасці. У карэйскім грамадстве вельмі сочаць за сваім гонарам, вельмі баяцца асуджэння з боку грамадства. Таму, што карэйская бабуля і дзядуля думаюць на гэты конт, мы хутчэй за ўсё ніколі нават не даведаемся.

Блогерка спрабуе знаёміць дачку з карэйскай культурай (наколькі гэта магчыма ў Мінску). Напрыклад, водзіць у карэйскі рэстаран, каб тая пакаштавала нацыянальныя стравы сваёй другой радзімы. Яна са шкадаваннем адзначае, што ў Беларусі карэйская кухні вельмі далёкая ад аўтэнтычнай. Дома блогерка таксама спрабуе гатаваць нешта карэйскае. Дзяўчына глядзіць разам з Ліяй дарамы і k-pop кліпы. А таксама адзначае, што шмат працуе, каб звазіць дачку ў Карэю.

Каментатары даволі часта пытаюцца, чаму Яна не засталася ў Карэі. Прычыны ў гэтага празаічныя: заканчвалася вучэбная віза (а тата дзіцяці нічога не рабіў, каб неяк вырашыць пытанне), трэба было вяртацца на заняткі ў беларускае ВНУ… Плюс да таго ў Беларусі ў бацькоў Яны даволі вялікі дом. Гадаваць дзіця нашмат лягчэй, калі маеш дапамогу, а галава не баліць аб тым, як аплаціць арэндную кватэру.

Акрамя гэтага блогерка сцвярджае, што ў любым выпадку не хацела б, каб Лія расла ў Карэі.

— Першая прычына — гэта сістэма адукацыі. У Карэі вельмі высокая канкурэнцыя, дзяцей увесь час параўноўваюць, у школах жорсткая сістэма рэйтынгаў. Другая — там яна заўсёды будзе чужой. Нягледзячы на тое, што яна напалову карэянка, яе б усюды ўспрымалі як іншаземку. А ў школе маглі б дражніць і смяяцца, — дзеліцца блогерка ў тыктоку.

Яшчэ Яне не падабаецца тое, што ў Карэі нерэалістычныя стандарты прыгажосці. З юнага ўзросту карэйцы спрабуюць зрабіць скуру больш белай, пастаянна худнеюць, робяць розныя пластычныя аперацыі, што негатыўна ўплывае на псіхіку падлеткаў.

Каментары19

  • Сонейка
    25.02.2024
    Вельмі прыгожыя дзяўчаты. Ну А таты-мудак і, на жаль, бываюць у любой краіне свету
  • Камісія па этыцы
    25.02.2024
    Выкарыстоўваць дзіця як экзатычны аб'ект для сваіх відосаў - не па-людску, не па-хрысціянску. Ці прыемна дзяўчынцы будзе глядзець гэтыя ролікі, як вырасце? Ці хацела б гэтая маладзіца, каб пра яе ў маленстве здымалі такі эксплуататарскі кантэнт, карыстаючыся тым, што яна не можа даць свядомай згоды?
  • Баклан
    25.02.2024
    "Беларуска" вучыць дачку размаўляць на 2-х чужых мовах. Што не так у галовах такіх "беларусак"?
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Ці забярэ камп'ютар вашу працу і калі робаты пачнуць мыць за нас посуд? Распыталі эксперта пра штучны інтэлект

Ці забярэ камп'ютар вашу працу і калі робаты пачнуць мыць за нас посуд? Распыталі эксперта пра штучны інтэлект

Усе навіны →
Усе навіны

«Зачыні вокны і ўключы газ». Дзецям Гомельскай вобласці прыходзяць небяспечныя паведамленні ад імя вядомага блогера3

«Часам прыходзіцца нават залазіць у сметніцу». Валанцёры з Мінска расказалі, як ратуюць з вуліцы хатніх пацукоў4

Услед за прэм'ер-міністрам Індыі міністр абароны краіны таксама не паедзе на парад у Маскву5

У Гродне Палац тэкстыльшчыкаў ператварылі ў Рэйхстаг27

Раман Пратасевіч расказаў, якую новую прафесію плануе атрымаць найбліжэйшым часам23

«Гэта не план міру, а тэатр». Зяленскі адхіліў прапанову Расіі пра трохдзённае перамір’е8

Выкладчыку БДУ запрасілі ў Азербайджане 19 гадоў зняволення14

Новая мікрахвалевая сістэма абясшкоджвае раі дронаў за секунды7

«Голас Амерыкі» можа аднавіць вяшчанне на наступным тыдні1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці забярэ камп'ютар вашу працу і калі робаты пачнуць мыць за нас посуд? Распыталі эксперта пра штучны інтэлект

Ці забярэ камп'ютар вашу працу і калі робаты пачнуць мыць за нас посуд? Распыталі эксперта пра штучны інтэлект

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць