Эканоміка33

Паштаматы аказаліся незапатрабаваныя ў Беларусі

Дзясяткі паштаматаў «Белпошты», якія былі ўсталяваныя па ўсёй краіне, не карыстаюцца попытам, у сувязі з чым беларускі паштовы аператар вырашыў прыпыніць далейшае развіццё гэтай ініцыятывы.

Фота: finbelarus.com

Як распавяла агенцтву «Sputnik Беларусь» гендырэктар «Белпошты» Святлана Юркевіч, у Беларусі функцыянуюць 40 паштаматаў, прычым больш за ўсё яны актуальныя для грамадзян, якія заказваюць пасылкі з-за мяжы. Паводле яе слоў, цяпер у сувязі з нізкай запатрабаванасцю праект плануецца прыпыніць.

«На ўнутраным рынку яны не моцна запатрабаваныя. Мы разглядаем нейкае іншае рашэнне, якое будзе прасцей. Гэты праект мы паставім на паўзу», — заявіла Юркевіч.

Кіраўнік «Белпошты» адзначыла, што па першапачатковай задуме паштаматы павінны былі спрыяць скарачэнню чэргаў пры атрыманні пасылак з замежжа, аднак на цяперашні момант гэты паток сур'ёзна знізіўся. Усяго ў месяц беларусам дастаўляюць каля 600 тыс. міжнародных пасылак — частка з іх сыходзіць у паштаматы.

Паштаматы «Белпошты» ёсць ва ўсіх абласных гарадах, а таксама ў Оршы, Лідзе, Барысаве, Бабруйску і іншых раённых цэнтрах.

Каментары3

  • Кастусь
    09.02.2024
    потому что полудурки на госконторе этим занимаются. В Польше вон пачкоматы на каждом шагу и ими пользуются очень-очень широко. Да, инпост -  это частная контора.
  • Я
    09.02.2024
    А што такое "сапраўдны момант"? Ёсць несапраўдныя?
  • по что мат?
    09.02.2024
    а как вот понять банкомат, который сначала выплевывает твою карточку, а только потом денежки (твои же естественно, а чьи же еще) выдаёть?
    это как-то нечестно

Цяпер чытаюць

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну32

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі пацвердзіў, што карвет «Меркурый» каля Лівіі патапіла Украіна. Другой цэллю быў сухагруз «Ангара»3

Фінансы акцёра Эштана Кутчэра перасягнулі адзнаку адзін мільярд даляраў2

У Расіі пасля атак дронаў гараць два НПЗ і нафтавая станцыя, звязаная з «Дружбай»5

Мінчук развесіў фота суседкі ў пад'ездзе і зрабіў «дошку ганьбы»15

Новы хітрык махляроў. Зараз тэлефануюць нібы ад імя «Белэнерга» і прапануюць праверыць электрычнасць1

Дэмакраты атрымалі найбуйнейшую большасць у Палаце прадстаўнікоў ЗША з 1992 года2

Памятаеце Насту Рыбку? Яна цяпер праваабаронца19

Мінчанцы забаранілі хадзіць у спартзалу з дзіцем у вазку7

Z-каналы скардзяцца на страту пазіцый на Сумскім кірунку і рыхтуюцца да абароны Курскага памежжа9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну32

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць