Эканоміка

Размытненыя па льгоце аўто нельга будзе прадаваць у Расію. Што зменіцца ў законе і як гэта адаб'ецца на Беларусі?

З 1 красавіка 2024 года ў краінах Еўразійскага эканамічнага саюза чакаецца ўступленне ў сілу адзінай сістэмы кіравання рызыкамі. Пасля яе запуску перапродаж у Расію аўто, размытненых па ільготным тарыфе, стане немагчымым. «Наша Ніва» разбіралася, як новаўвядзенні адаб'юцца на беларускім аўтамабільным рынку.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Лазейка прыкрыецца

Схема, па якой аўтамабілі, размытненыя з выкарыстаннем ільготы, перапрадаюць у Расію без дадатковых даплат, працуе амаль 5 гадоў. Але выглядае, што з 1 красавіка «лавачка» прыкрыецца.

Аўтамабілі, размытненыя па ўказе №140, пакуль не маюць абмежаванняў па адчужэнні ў іншыя краіны ЕўрАзЭС, таму масава асядаюць у Расіі. Гэта дазваляе сэканоміць на мыце ад некалькіх сотняў да дзясяткаў тысяч еўра.

Ініцыятарам змен у заканадаўстве, якія забароняць перапродаж такіх машын без даплаты розніцы ў пошлінах, стала Расія, якая ў адрозненне ад Беларусі атрымлівала ад гэтага пэўныя страты.

Чаму Масква пайшла на такі крок?

Ільготныя машыны ішлі ў Расію ад самага пачатку з'яўлення ўказа вясной 2019 года. Аднак да пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне іх плынь была невялікая і ў маштабах Расіі амаль незаўважная.

Пасля сыходу з Расіі шэрагу сусветных аўтавытворцаў плынь машын з Еўропы і ЗША ў Расію павялічылася ў некалькі разоў. Немалая частка з іх трапляе праз Беларусь з аплатай 50% пошліны.

Дзейныя мытныя стаўкі для аўто ва ўзросце ад 3 да 5 гадоў. У выпадку размытнёўкі па льгоце (указ №140) сума дзеліцца напалам.

Больш за 14 тысяч новых аўто размытнілі праз Беларусь

Асабліва адчувальная эканомія атрымліваецца ў выпадку імпарту новых аўто, якія размытніваюцца па стаўцы 48% ад кошту. Так, на машыне за 100 тысяч еўра эканомія на мыце складае 24 тысячы еўра. Згодна з данымі расійскага боку, летась праз Беларусь у Расію ўвезлі каля 14 тысяч новых легкавікоў. Колькасць патрыманых машын будзе нашмат большая.

Аднак Беларусь не адзіная краіна, праз якую ў Расію траплялі льготныя машыны. Лідарам у гэтым спісе з'яўляецца Кыргызстан. Праз гэтую краіну ў Расію летась увезлі каля 56 тысяч новых аўто.

Кыргызскі схематоз

Кыргызская схема адрозніваецца ад нашай, у ёй няма льготных тарыфаў, але мясцовая мытня ў прамысловых маштабах афармляла аўтамабілі па заніжаных інвойсах.

У выпадку з Кыргызстанам рэальны і мытны кошт аўтамабіля мог адрознівацца ў 3 разы, што дазваляла эканоміць на мыце яшчэ больш, чым у выпадку з беларускім дысконтам у 50%.

Што добра для суседзяў — дрэнна для Расіі

У Расіі спадзяюцца, што сістэма кіравання рызыкамі павысіць празрыстасць імпартных патокаў і ў першую чаргу паставак аўтамабіляў. У выпадках, калі расійская мытня будзе бачыць, што аўтамабіль размытнілі ў Беларусі з выкарыстаннем ільготы або ў Кыргызстане па заніжаным кошце, пакупніку давядзецца даплаціць розніцу. 

Віцэ-прэзідэнт Нацыянальнага аўтамабільнага саюза Расіі Антон Шапарын звярнуў увагу, што цэлы шэраг краін жыве за кошт таго, што праз іх пайшлі транспартныя патокі ў Расію, у тым ліку паток аўтамабіляў. У выніку бізнэс і бюджэты гэтых краін атрымліваюць прыбытак, а Расія — страты.

Сам факт, што ў Расіі задаліся гэтым пытаннем менавіта цяпер, верагодна, сведчыць пра тое, што за два гады працы ў рэжыме санкцый аўтамабільны рынак Расіі прыстасаваўся да новых умоў і больш не мае вялікай патрэбы ў шэрым імпарце.

Як гэта адаб'ецца на Беларусі?

Нягледзячы на тое, што Беларусь не плануе адмяняць ці ўносіць змены ва ўказ №140, прапанаваныя Расіяй змены адаб'юцца на нашай краіне. Праўда, большасць шараговых грамадзян на сабе гэта не адчуюць. 

Гэта ў першую чаргу закране тых, хто займаецца перапродажам аўто з Еўропы і ЗША. Таксама менш працы стане і ў тых, хто займаецца дастаўкай аўто, іх рамонтам, перадпродажнай падрыхтоўкай. Недаатрымліваць будзе і беларускі бюджэт. 

Напрыклад, апроч мытнай пошліны, пры ўвозе аўто і іншай тэхнікі ў Беларусь трэба аплаціць утылізацыйны збор (ад 545 да 1225 рублёў за легкавое аўто). Гэтыя грошы цалкам накіроўваліся ў беларускі бюджэт.

Перакупы з Расіі знікнуць

Беларускія гульцы аўтамабільнага бізнэсу лічаць, што новаўвядзенні цалкам не спыняць іх бізнэс. І рэч не толькі ў тым, што ў іх застанецца мясцовы рынак. Яны таксама разлічваюць на тое, што будуць кліенты з Расіі, гатовыя размытніваць аўто адразу ў сваёй краіне. 

А вось расійскія перакупы, якія ўжо гадамі прыязджалі ў Беларусь па свежапрыгнаныя машыны, відаць, хутка знікнуць як клас.

Чытайце таксама:

Канец гісторыі. Трактары на МТЗ перастануць фарбаваць у сіні колер

«З моманту куплі прайшло 1,5 тыдня, а тут такое!» Беларус купіў BELGEE X50 і адразу знайшоў праблемы

У Беларусь прывезлі на продаж рэдкую Geely за 13 000 даляраў. Вось як яна выглядае

Каментары

Што за студэнтка Ульяна, з якой на балі вальсіраваў Лукашэнка?9

Што за студэнтка Ульяна, з якой на балі вальсіраваў Лукашэнка?

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка перавяла гадалцы-таролагу ў тыктоку больш за 70 тысяч рублёў за зняцце сурокаў і іншыя абрады

Сёння католікі, пратэстанты і частка праваслаўных святкуюць Раство4

Колькі ў Беларусі каштуюць табі — модны абутак, які шмат у каго асацыюецца з капытамі4

Сотні хрысціян выйшлі на акцыю пратэсту ў цэнтры Дамаска5

Зяленскі рэзка раскрытыкаваў паездку прэм’ера Славакіі да Пуціна6

Халезін: Рашэнне Бабарыкі пайсці ў прэзідэнты — гэта пошук сэнсу жыцця пасля смерці жонкі56

Экс-прэзідэнта ЗША Біла Клінтана шпіталізавалі ў Вашынгтоне

Прэзідэнцкая кампанія — 2025 стане самай сумнай. Згадваем, хто былі кандыдатамі ў мінулыя гады1

Беларусь адкрывае пасольства ў Ватыкане3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што за студэнтка Ульяна, з якой на балі вальсіраваў Лукашэнка?9

Што за студэнтка Ульяна, з якой на балі вальсіраваў Лукашэнка?

Галоўнае
Усе навіны →