Свет33

Трох парасят пакінулі паміраць з голаду на мастацкай выставе. Але жывёлы зніклі

Дацкі мастак хацеў прыцягнуць увагу да жорсткасці свінагадоўчай прамысловасці. Але яго падыход не ацанілі. Інсталяцыя з жывымі парасятамі выклікала хвалю абурэння. На наступную раніцу пасля адкрыцця парасяты зніклі. Што ж здарылася?

Тры парасяты на выставе ў Капенгагене. Фота: margot_segrin / Х

Дацкі мастак Марка Эварысці (Marco Evaristti) вядомы сваімі правакацыйнымі праектамі, якія кідаюць выклік грамадству. Гэтым разам ён вырашыў прыцягнуць увагу да жорсткасці дацкай свінагадоўчай прамысловасці.

У краіне налічваецца каля 5000 свінагадоўчых ферм, на якіх кожны год выгадоўваецца каля 28 мільёнаў свіней. Каля 90% усёй прадукцыі ідзе на экспарт, што складае 5% ад агульнага аб'ёму экспарту краіны.

Пры такім высокім попыце фермеры пачалі разводзіць свінаматак для атрымання большага прыплоду, што, па словах даследчыкаў з Орхускага ўніверсітэта, прывяло да павелічэння смяротнасці парасят.

Так, у 2020 годзе смяротнасць парасят у першыя тыдні жыцця ў Даніі склала каля 23% — штодня памірала больш за 25 000 жывёл.

Эварысці заявіў, што хоча паказаць грамадству сапраўдную цану вытворчасці свініны. Для гэтага ў Капенгагене ён арганізаваў выставу «А цяпер вам не ўсё роўна?». У рамках інсталяцыі мастак змясціў трох жывых парасят у клеткі, усталяваныя ў дзвюх прадуктовых калясках, і абвясціў, што пакіне іх паміраць ад голаду. Паводле яго слоў, гэта было неабходна, каб «адкрыць вочы грамадству».

Агульны выгляд інсталяцыі. Фота: margot_segrin / Х

Выстава выклікала хвалю абурэння, як адзначае The Washington Post. Многія датчане палічылі яе негуманнай, а некаторыя пачалі пагражаць мастаку. Адзін з дацкіх палітыкаў назваў яго вычварэнцам, а арганізацыя па абароне жывёл падала заяву ў паліцыю.

Аднак ужо на наступны дзень выстава была сарваная — парасяты зніклі. Эварысці звярнуўся ў паліцыю, заявіўшы пра крадзеж. Праз некалькі дзён высветлілася, што ніякага злачынства не было.

Чалавекам, які спрычыніўся да знікнення парасят, аказаўся Каспер Стэфенсан (Casper Steffensen) — кінарэжысёр, які пяць гадоў працаваў разам з Эварысці над дакументальным фільмам. Ён прызнаўся, што з самага пачатку падкормліваў жывёл, нягледзячы на забарону.

Стэфенсан асабліва моцна прывязаўся да парасят пасля таго, як прывёў на выставу сваіх двух дзяцей. Убачыўшы парасят, яго 10-гадовая дачка заплакала і спытала, ці сапраўды іх пакінуць паміраць. У той момант ён паспрабаваў патлумачыць ёй канцэпцыю выставы і яе важнасць, але сам стаў перад цяжкім маральным выбарам.

Па словах Стэфенсана, спачатку, калі прадстаўнік арганізацыі супраць пакут жывёл (OASA) звярнуўся да яго ў першы дзень выставы, ён цвёрда адмовіўся аддаваць парасят, бо не хацеў нашкодзіць праекту Эварысці. Але ў наступную ноч не мог заснуць — думкі пра парасят не давалі яму спакою. Раніцай ён патэлефанаваў прадстаўніку OASA і папрасіў прыйсці да таго, як Эварысці з’явіцца ў галерэі.

«Я прыняў хуткае і, магчыма, неабдуманае рашэнне, але я ім ганаруся», — сказаў Стэфенсан.

Калі мастак даведаўся праўду, то не стаў хаваць свайго расчаравання. Ён заявіў, што нягледзячы на грамадскае абурэнне, пагрозы, знікненне парасят і маральныя спрэчкі, ён не адмовіцца ад сваёй ідэі.

Цяпер Эварысці плануе на адной з свінагадоўчых ферм выкрасці трупы парасят і выставіць іх у шкляным халадзільніку. Мастак лічыць, што Данія павінна адчуць сорам за свае метады вытворчасці мяса.

Тым часам арганізацыя OASA паведаміла, што выратаваныя парасяты знаходзяцца пад іх апекай, адчуваюць сябе цудоўна і паводзяць сябе, як «вясёлыя маленькія шчанюкі».

Каментары3

  • Андрусь
    07.03.2025
    Вось у чым адрозненне еўрапейскай сучанай цывілізацыі, да якой належыць і грамадства ЗША, і цяперашняй папулісцкай прарасійскай ды антычалавечай адміністрацыі Злучаных Штатаў, кіраўнік якой сказаў мільёнам украінцаў: "я не дам вам зброю і пагляджу, як вы будзеце біцца з расійцамі".
  • Vik
    07.03.2025
    Андрусь, А чаму гэту зброю не можа даць сучасная еўрапейская цывілізацыя? Ці яна толькі пра парасят думае?
  • Куда пропало до 50% американской помощи, ворье?
    07.03.2025
    Андрусь, Официальный доклад Конгресса.

Цяпер чытаюць

На Мінскім паўмарафоне памёр 50‑гадовы бягун. Вось што вядома пра Аляксея Дашыневіча2

На Мінскім паўмарафоне памёр 50‑гадовы бягун. Вось што вядома пра Аляксея Дашыневіча

Усе навіны →
Усе навіны

Вядомую егіпецкую тэлевядучую прысудзілі да смяротнага пакарання5

Калі дзіця прагульвае ўрокі, бацькам могуць даць штраф да 450 рублёў6

У бабулі і дзядулі з Палесся 57 унукаў і 38 праўнукаў6

«Я туды не вярнуся ніколі»: Каверын пра Беларусь51

Авіяцыю чакаюць усё больш гарачыя і ветраныя часы — для пасажыраў мала прыемнага

Адцісканні з татам, урокі з мамай. Як жыве і вучыцца сям’я Севярынцаў у Вільні7

Былы кіраўнік MI6 агучыў тэрмін, калі Расія і Украіна могуць заключыць мірнае пагадненне2

Лаўроў заявіў пра «пачатак вайны сапраўднай» з Германіяй7

Два аўтобусы беларусаў павезлі ў Маскву на хрэсны ход з мошчамі Данскога на чале з патрыярхам Кірылам17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На Мінскім паўмарафоне памёр 50‑гадовы бягун. Вось што вядома пра Аляксея Дашыневіча2

На Мінскім паўмарафоне памёр 50‑гадовы бягун. Вось што вядома пра Аляксея Дашыневіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць