Полацкія памежнікі затрымалі ўкраінца, які спрабаваў трапіць з Латвіі ў Беларусь
Прэс-служба Памежнага камітэта лічыць, што затрыманы ўкраінец накіроўваўся ў Расію для ажыццяўлення «экстрэмісцкай дзейнасці».

Разам з ім у пасёлку Яніна затрымалі яшчэ аднаго мужчыну. Пасля ў Наваполацку затрымалі таксама двух «памагатых» украінца, але якое яны маюць грамадзянства, не ўдакладняецца.
Памежны камітэт апублікаваў відэа з затрыманым грамадзянінам Украіны, дзе ён называе сваё імя — Казлоў Іван Алегавіч.
Сцвярджаецца, што ўкраінцу забаронены ўезд у Расію і ў Беларусь як асобе, якая «выношвае намеры па дэстабілізацыі грамадска-палітычнага становішча і арганізацыі ячэек экстрэмісцкіх структур у інтарэсах Украіны».
Афіцыйна яго затрымалі за «парушэнне мяжы». Супраць яго «памагатых» у Беларусі распачалі справы аб незаконнай міграцыі.
Каментары