Свет99

У Літве затрымалі двух літоўцаў, якія працавалі на Беларусь: адзін з іх пранік у Саюз стралкоў

Генеральная пракуратура перадала ў суд крымінальную справу, у якой двое грамадзян Літвы абвінавачваюцца ў шпіянажы на карысць Беларусі. Падазраваныя самі прапанавалі супрацоўніцтва з беларускай ваеннай разведкай, а адзін з іх мэтанакіравана інфільтраваўся ў Саюз стралкоў, пры гэтым перадаваў не засакрэчаную інфармацыю, піша LRT.

Паводле звестак дасудовага расследавання, у маі 2022 года абодва абвінавачаныя адправіліся ў Мінск, дзе праз пасярэдніка дамовіліся аб кантактах і далейшым супрацоўніцтве з прадстаўнікамі вайсковых структур Беларусі.

У мэтах шпіянажу адзін з абвінавачаных уступіў у Літоўскі саюз стралкоў і стаў яго актыўным чальцом.

У ходзе расследавання было сабрана дастаткова дадзеных, якія дазваляюць меркаваць, што пасля гэтай сустрэчы да свайго затрымання ў лістападзе 2023 года абодва абвінавачаныя выконвалі заданні Галоўнага разведвальнага ўпраўлення Генеральнага штаба Міністэрства абароны Беларусі.

Паводле матэрыялаў справы, беларускае ГРУ было зацікаўлена ў атрыманні інфармацыі аб дыслакаванай у Літве вайсковай тэхніцы і ўзбраенні, якое належыць літоўскаму войску, добраахвотніцкім сілам нацыянальнай абароны, саюзнікам па НАТА; аб стратэгічнай інфраструктуры аб'ектаў і іх ахове; аб дзейнасці Літоўскага саюза стралкоў і зместу вучэнняў, якія ён праводзіў; аб дзейнасці беларускай апазіцыі ў Літве і яе ўдзельніках, а таксама аб грамадзянах Літвы, якія маглі б быць завербаваныя.

Хаця, як мяркуецца, інфармацыя, сабраная і перададзеная абвінавачанымі беларускаму ГРУ, не была засакрэчанай, яна ўяўляе каштоўнасць для ўзброеных сіл замежных дзяржаў пры падрыхтоўцы планаў ваеннай агрэсіі, а таксама выкарыстоўваецца для іншай дзейнасці, накіраванай супраць Літвы.

У цяперашні час да абодвух абвінавачаных прыменена самая строгая мера стрымання — арышт.

Максімальнае пакаранне за гэта злачынства — пазбаўленне волі тэрмінам да 15 гадоў.

Каментары9

  • цыкада
    06.03.2025
    Посидят пятнашку, будет время подумать о вечном
  • Андрусь
    06.03.2025
    Здраднікі этнічныя літоўцы або не?
  • Відавочка
    06.03.2025
    Гэй, ліцьвіны, тут?

Цяпер чытаюць

Нас можа чакаць самае моцнае пахаладанне сезона, тэмпература можа апусціцца ніжэй за 30°С2

Нас можа чакаць самае моцнае пахаладанне сезона, тэмпература можа апусціцца ніжэй за 30°С

Усе навіны →
Усе навіны

У чацвер на мяжы з Польшчай для фур адкрыюць новую зону чакання памерам з 30 футбольных палёў

Фядута расказаў, як аднойчы ў калоніі яго вялі на «расстрэл». А аказалася, на сустрэчу з Марзалюком9

Даклад CSIS: Расія страціла на вайне забітымі і параненымі 1,2 млн чалавек, Украіна — да 600 тысяч5

НАТА рыхтуецца да вайны ў Арктыцы2

Сакрэт, як жыць добра і пасля 90 гадоў — чалавечыя сувязі2

«Байсол» абвінаваціў Стрыжака ў адмове перадаць кантроль над юрыдычнымі асобамі ў Польшчы і ЗША24

Пры ўдары па пасажырскім цягніку на Харкаўшчыне загінулі як мінімум пяць чалавек1

У Мінскім палацы дзяцей і моладзі адкрылі імітацыю турмы13

У Светлагорскім раёне мужчына запраўляў запальнічку з газавага балончыка. Скончылася гэта кепска

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Нас можа чакаць самае моцнае пахаладанне сезона, тэмпература можа апусціцца ніжэй за 30°С2

Нас можа чакаць самае моцнае пахаладанне сезона, тэмпература можа апусціцца ніжэй за 30°С

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць