Меркаванні33

«Я не ведаю, хто і каго выбірае». Праўладны святар Андрэй Лемяшонак спадзяецца, што замест яго нехта прагаласуе

«Ці трэба праваслаўнаму чалавеку ўдзельнічаць у выбарах?» — спыталі ў праўладнага святара Андрэя Лемяшонка падчас традыцыйнай «Гутаркі з бацюшкам». Высветлілася, што, нягледзячы на ўсю дзяржаўную прапаганду, нават ён не ведаў, калі і якія выбары. Але цікавы адказ даў.

Святар Андрэй Лемяшонак. Скрыншот відэа на YouTube-канале Свята-Елісавецінскага манастыра

— Я не агітатар. Гэта зараз будуць выбары? Шчыра кажучы, я не ведаю, хто і каго выбірае. У мяне проста няма сілаў даведацца.

У нейкі момант, здаецца, святар зразумеў, што атрымліваецца не вельмі ідэалагічны адказ, і паспрабаваў выруліць на больш ухвалены дзяржавай шлях.

— Ну, можа, калі мы грамадзяне, калі мы паўдзельнічаем, дык гэта добра…

Нейкая сумленная грамадзянка з залы вырашыла дапамагчы бацюшку і пачала гучна казаць:

— Канешне, трэба ўдзельнічаць!

Лемяшонак дапамозе ўзрадаваўся:

— Вось, Лена кажа, што трэба ўдзельнічаць. Паслухаем разумных людзей. Толькі трэба ж ведаць, за каго галасаваць.

Нябачная Лена, акрыленая поспехам, вырашыла працягнуць:

— Усіх выкрасліць.

Такія ідэі бацюшку крыху напалохалі:

— Усіх выкрэсліваць не трэба. Гэта няправільна. Гэта ўжо не ўдзельнічаць, гэта пратэставаць. Гэта ўжо… вы што, апазіцыянер?! Не? Глядзіце мне. Царква за.

Але далей Лемяшонак пачаў несці крамолу сам: ён выказаў спадзяванні, што замест яго нехта на выбарах птушачку паставіць, бо ў святара нядзеля — гэта вельмі складаны і напружаны дзень. 

Адказваючы на іншае пытанне, бацюшка прызнаўся: да 2020 года ён ніколі не галасаваў на выбарах.

— Я прачнуўся ранкам, а ўнутры мне Бог кажа: «Табе зараз трэба ісці і галасаваць за прэзідэнта». 

Я ўвогуле не разумеў, што са мной адбылося. Пасля толькі зразумеў. І ў мяне не было ні кроплі сумневу. Гэта не маё нейкае рашэнне. Проста мне бог паказаў: цяпер вельмі небяспечны час і ты павінен не сыходзіць у такую апалітычнасць, што «я за мір». Усё гэта словы, прытым пустыя словы.

Пра тое, ці забараняў гэты ўнутраны голас фатаграфаваць бюлетэнь, святар удакладняць не стаў.

Каментары3

  • Ёсік
    21.02.2024
    Сікаеш, стары, што і па цябе прыйдзе зграя дырэктара саўгаса, кожнае слова ўзважваеш. Божы служка? Не, лукашовы прапагандыст, прыкрываешся Богам. Няма павагі да такіх папоў, бо вы ёсьць адлюстраваньне крывавай улады, якое транслюеце на царкву. Пазьнішчалі прыходы, дзе паства была супраць вайны, а твае бабы прымаюць удзел у зьнішчэньні праваслаўных украінцаў. Навошта, пытаюся, патрэбна такая царква, якая парушае ўсе Божыя законы. Словы "я за мір" табе не падабаюцца, абраў бок людажэра? Атрымаеш і ты за сваё паскудства, будзеш шчэ еньчыць, але ўсё зафіксавана, інтэрнэт не птушка, ляпнуў - засталося нашчадкам.
    • кісё
      21.02.2024
      ну царква заўсёды была за цара (любога). у іх служба пачынается з малітвы за аляксандра (зразумела якога)
  • свечной заводик
    21.02.2024
    Блазан у расе.
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі расказаў, што трэба было рабіць у жніўні 2020-га28

Ціханоўскі расказаў, што трэба было рабіць у жніўні 2020-га

Усе навіны →
Усе навіны

Прайшоў чарговы дэдлайн, а балансы картак усё яшчэ не выправіліся9

Аляксандр Глеб папрасіў выключыць яго з санкцыйнага спісу Польшчы і атрымаў адказ10

МЗС Польшчы пракаментавала праблемы з атрыманнем віз13

Нейрасетка Ілана Маска выклікала скандал, ухвальна выказваючыся пра Гітлера

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай42

Гісторык Алег Латышонак пра эмігрантаў новай хвалі: «Гавораць па-расійску ў сітуацыі, калі маскаль топча Беларусь! Проста жах!»89

Былая палітзняволеная Наталля Дуліна просіць дапамогі15

Залужны і Зяленскі застаюцца шалёна папулярнымі ва Украіне

Натхняльная навіна: «Наша Ніва» чэмпіён па адлічэннях ад падаходнага падатку5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі расказаў, што трэба было рабіць у жніўні 2020-га28

Ціханоўскі расказаў, што трэба было рабіць у жніўні 2020-га

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць