Найбуйнейшыя гандлёвыя сеткі Беларусі падпісалі пагадненне аб прадаўжэнні на II квартал 2024 года магчымасці атрымання асобнымі катэгорыямі насельніцтва сацыяльнай зніжкі, пра гэта паведаміла МАРГ.

Фота: Tochka.by
Дакумент ухвалілі ўсе 13 удзельнікаў пагаднення, якое пачало працаваць яшчэ з 17 студзеня 2022 года. Яны па-ранейшаму будуць аказваць падтрымку насельніцтву, падаючы зніжку ў памеры да 10 адсоткаў.
За ўвесь час гандлёвымі сеткамі выдадзена больш за 2 млн сацыяльных карт, якія даюць уразлівым катэгорыям грамадзян права набыць тавар з дысконтам.
Сума прадстаўленай зніжкі склала ўжо каля 64,6 млн рублёў.
Цяпер чытаюць
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Да лейтэнанта прыехала маладая жонка, пабачыла, што адбываецца ў зоне, і застрэлілася». Выйшла заключная частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра ГУЛАГ і савецкі Мінск
Каментары