Байкер, затрыманы за расстрэл расійскіх паліцэйскіх, аказаўся ні пры чым
Ноччу расійская паліцыя дала справаздачу пра затрыманне байкера па падазрэнні ў расстрэле паліцэйскіх у Падмаскоўі. Але ў яго алібі.
Сілавікі ўсю ноч дапытвалі байкера, чый матацыкл у дакладнасці адпавядаў арыентоўцы, але той змог пацвердзіць сваё алібі.
На допыце мужчына заяўляў, што не сядаў на матацыкл з 2 красавіка і наогул увесь вечар быў у гасцях.
Забойца дагэтуль не знойдзены.
Учора ў Падмаскоўі забілі паліцэйскага, яго напарнік у рэанімацыі. Нападнікамі, імаверна, былі наркадылеры.
Каментары