Здарэнні11

Пасажыр пагражаў узарваць цягнік «Мінск — Гомель»

Каля 400 чалавек былі эвакуаваныя. Здарэнне адбылося паміж станцыямі Чырвоны Бераг і Жлобін у сераду вечарам.

Каля 400 чалавек было эвакуіравана з цягніка «Мінск — Гомель» з-за пагрозы пасажыра ўзарваць састаў. Здарэнне адбылося паміж станцыямі Чырвоны Бераг і Жлобін 20 студзеня прыкладна ў 18.00.

Як паведамілі ў Гомельскім абласным упраўленні МНС, малады хлопец падышоў да правадніка першага вагона і заявіў, што цягнік замініраваны. Праваднік паведаміў пра гэта начальніку састава, а той — у міліцыю і МНС. На месца здарэння выехалі супрацоўнікі МНС, міліцыі, КДБ і група размініравання. Пасажыры і работнікі цягніка былі эвакуіраваны, размешчаны ў інтэрнаце Чырванабярэжскага аграрнага каледжа, а затым дастаўлены на аўтобусах у Жлобін. З райцэнтра пасажыраў на дызель-цягніку адправілі ў Гомель. Група размініравання не знайшла ў цягніку выбуховага ўстройства.

«Узрыўнік» затрыманы, з ім праводзяць следчыя дзеянні.

Работнікі цягніка паведамілі, што пасажыр паводзіў сябе неадэкватна — дэбашырыў, лаяўся, таму яшчэ ў Бабруйску праваднікі цягніка выклікалі міліцыю, каб супакоіць хулігана. Але да гэтага часу ён сам супакоіўся,

і ў міліцыю яго не забралі.

Калі цягнік ад`ехаў ад Бабруйска, малады чалавек зноў стаў праяўляць агрэсіўнасць. Паводле слоў праваднікоў, ён крычаў, што з`яўляецца работнікам ВОХР БЧ, заяўляў, што цягнік замініраваны. Калі прыбыла міліцыя, хлопец спрабаваў уцячы, але яго злавілі.

Затрымка цягніка, які выехаў з Мінска ў 14.52, склала больш за тры гадзіны.

Таксама са спазненнем прыбыў цягнік «Мінск — Гомель», які выехаў са сталіцы ў 17.15.

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Набліжаецца момант пералому сітуацыі». Вадзім Кабанчук пра план для беларусаў10

«Набліжаецца момант пералому сітуацыі». Вадзім Кабанчук пра план для беларусаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчы затрымалі беларусаў, якія хацелі пераправіць у Расію камплектуючыя для ўдарных дронаў6

Карына Шуляк не атрымае ні цэнта са спадчыны Эпштэйна16

У вёсках могуць з'явіцца крамы-канструктары. Вось як яны выглядаюць3

У Польшчы завялі крыміналку за выкарыстанне пашпарта Новай Беларусі? Не. Вось што вядома на гэты момант34

Жанчына нарадзіла дзіця ў сельскай прыбіральні — і яно патанула. СК агучыў падрабязнасці2

На трасе Брэст — Маларыта плануюць адкрыць карчму з кальянам, дыскатэкамі і кутком-музеем Вялікай Айчыннай вайны1

У адзіным у Мінску доме-«калодзежы» прадаюць мансардную кватэру. Гэта трэба бачыць2

З Гродна запусцяць яшчэ тры аўтобусы ў Варшаву2

На міжнародным тэатральным фестывалі ў Магілёве амаль усе пастаноўкі будуць з Расіі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Набліжаецца момант пералому сітуацыі». Вадзім Кабанчук пра план для беларусаў10

«Набліжаецца момант пералому сітуацыі». Вадзім Кабанчук пра план для беларусаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць