Меркаванні1515

Год таму Зімоўскі абяцаў Трусаву беларусізаваць БТ. І што?

Алег Трусаў: Вынік года — рэгіянальныя навіны па‑беларуску.

Мінуў год пасля сустрэчы старшыні Таварыства беларускай мовы Алега Трусава і кіраўніка Нацыянальнай дзяржтэлерадыёкампаніі Аляксандра Зімоўскага. Яна адбылася 27 студзеня 2009 года з ініцыятывы старшыні ТБМ. Тады А.Трусаў агучыў сем прапаноў кіраўніцтву НДТРК па выпраўленні моўнай палітыкі дзяржаўнага тэлебачання.

Нагадаем, А.Зімоўскі пагадзіўся з пяццю пунктамі: заснаваць на адным з дзяржаўных тэлеканалаў перадачу «Гаворым па‑беларуску»; стварыць цыкл беларускамоўных перадач на гістарычную тэматыку; зрабіць перадачу, прысвечаную 10‑й гадавіне Міжнароднага дня роднай мовы; раз на месяц ладзіць на тэлебачанні тэматычныя круглыя сталы па пытаннях беларускай мовы і культуры з удзелам незалежных грамадскіх арганізацый; аднавіць дубляж замежных фільмаў на беларускую мову.

Дзве прапановы ТБМ (зрабіць Першы нацыянальны канал цалкам беларускамоўным і рабіць зніжку за рэкламу па‑беларуску) не знайшлі водгуку. А.Зімоўскі адзначыў, што пытанні патрабуюць «асобнага дэтальнага разгляду».

Што ж з абяцанага было зроблена за год? А.Трусаў так каментуе вынікі:

«Створана на АНТ перадача «Гаворым па‑беларуску», і мы вельмі гэтым задаволеныя.
Зараз ідуць перамовы па з’яўленні аналагічнай на Першым канале. Што датычыць цыкла беларускамоўных перадач на гістарычную і культурніцкую тэматыку, у нейкай ступені гэта рэалізавана на АНТ. Там існуе перадача пра гісторыю беларускіх слоў. Былі перадачы, прысвечаныя Дню роднай мовы».

На думку А.Трусава, павісла ў паветры абяцанне раз на месяц ладзіць на тэлебачанні абмеркаванне праблем нацыянальнай мовы і культуры. «Было ток‑шоу «Выбар», прысвечанае стаўленню да мовы і культуры. Але пасля таго, як дзесяць тысяч гледачоў выказалася ў падтрымку нацыянальных каштоўнасцяў, на тэлебачанні спалохаліся».

Колькасць мастацкіх фільмаў, дубляваных на беларускую мову, не павялічылася, кажа А.Трусаў. Дадамо: быў нуль і застаўся нуль.

Затое пры канцы 2009‑га Белтэлерадыёкампанія перавяла на беларускую мову рэгіянальныя навіны, адзначае А.Трусаў. Гэта, напэўна, і было самым важным крокам да беларусізацыі БТ. Караценькая перадача «Гаворым па‑беларуску» з экзатычным вядучым шмат для каго застанецца незаўважнай цікавосткай, а штодзённыя беларускамоўныя навіны з іх высокім глядацкім рэйтынгам будуць мець большы эфект.

Каментары15

Цяпер чытаюць

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову2

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову

Усе навіны →
Усе навіны

У чацвер абяцаюць да мінус 30°С

Наўседа: Гандаль каштоўнасцямі непрымальны, Літва па-ранейшаму будзе блакаваць транзіт беларускіх угнаенняў4

Пад Полацкам сутыкнуліся аўтобус і легкавік, два чалавекі загінулі1

«Галава выбухала знутры». Белы дом распаўсюдзіў сведчанні аб выкарыстанні сакрэтнай зброі пры захопе Мадура16

Уначы ў Беларусі было да мінус 25°С1

Блогерка добра зарабляла ў Чэхіі, але з'ехала ў Беларусь адным днём — хаваецца ад ЛГБТ35

Трамп заявіў пра перасячэнне Іранам чырвонай лініі9

У Гомелі адбылося адключэнне халоднай вады

Юрыста, які пайшоў у геймдызайнеры і ствараў «Свет караблёў», пасадзілі за палітыку на тры гады7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову2

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць