Прэзідэнт ПАР таксама не будзе браць удзелу ў швейцарскім мірным саміце па Украіне
Афіцыйны прадстаўнік Сірыла Рамафосы Вінсэнт Магвенья адзначыў, што гэта звязана з выбарамі, якія адбудуцца 29 мая

Сірыл Рамафоса. Скрыншот відэа
Прэзідэнт ПАР Сірыл Рамафоса не возьме ўдзелу ў канферэнцыі па Украіне, запланаванай на 15-16 чэрвеня ў Швейцарыі. Пра гэта паведаміў ТАСС афіцыйны прадстаўнік прэзідэнта ПАР Вінсэнт Магвенья.
«Не, ён туды не паедзе праз канстытуцыйныя працэсы, якія будуць праходзіць у нас у краіне пасля прэзідэнцкіх выбараў», — сказаў ён, адказваючы на адпаведнае пытанне.
Усеагульныя выбары ў ПАР адбудуцца 29 мая.
Раней пра свой няўдзел у мірным саміце ў Швейцарыі заявіў прэзідэнт Бразіліі Луіс Інасіу Лула да Сілва.
Каментары