Грамадства2222

КДБ масава затрымлівае чыгуначнікаў за фота аварыі, якую хацелі ўтаіць

«Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі» даведалася пра хвалю затрымання калег, якая трывае ад 20 мая.

Толькі ў лакаматыўным дэпо «Мінск» 21 мая схапілі шэсць машыністаў і памочнікаў машыніста.

Аварыя 10 мая на станцыі «Мінск-Сартавальны», за перасылку фота якой затрымліваюць чыгуначнікаў. Фота: Belzhd.link

Кіраўніцтва дэпо сцвярджае, што прычынай затрыманняў была перасылка ў месенджарах і працоўных чатах фота аварыі 10 мая, калі манеўраны лакаматыў сышоў з рэек каля станцыі «Мінск-Сартавальны». Паводле супольнасці чыгуначнікаў, аварыю спрабавалі ўтаіць.

З ліку шасці затрыманых, пра якіх вядома супольнасці чыгуначнікаў, трох вызвалілі праз тры дні, тры застаюцца затрыманымі. Прынамсі двум інкрымінуюць «спрыянне экстрэмізму» — імаверна, гаворка пра артыкул 361-4 Крымінальнага кодэксу, паводле якога могуць пакараць пазбаўленнем волі на тэрміны да 7 гадоў.

Абвінавачаных звольнілі, таксама «прапанавалі» звольніцца начальніку адной са станцый лакаматыўнага дэпо — усё за тую ж перасылку здымкаў супрацоўнікамі.

Супольнасць чыгуначнікаў адзначае, што затрыманні і звальненні адбываюцца на тле вострага недахопу кадраў на чыгунцы. І нават ва ўмовах зніжэння аб’ёму грузаперавозак звальненне шасці супрацоўнікаў будзе адчувальным для лакаматыўнага дэпо.

Каментары22

  • Закалебалі
    25.05.2024
    Калі сыйдзе з рэйкаў цягнік з кдбшнікамі, ніхто не будзе фатаграфаваць, ніхто не будзе паведамляць і ратаваць кдбшнікаў таксама ніхто не будзе.
  • всё под откос
    25.05.2024
    Не понял, выходит, что КГБ в доле с Морозовымиі берёт от него взятки, за помощь в сокрытии аврии на БелЖд ???
     Да, Морозов отоптимизировал БелЖд до банкротства. Мало того, что зарплаты нищенские, из-за убыточных пассажирских первозок, полностью прекращено строительство жилья для железнодорожников, введены поборы на компенсации по устранению всех чп на придуманных виновников, т.к. все фонды порезаны и ликвидированы, всюду хамское отношение начальствующих всех уровней к подчинённым, руководят бывшие менты и кгбисты, вся социалка сведена к обедам, железнодорожные детсады и поликлиники отданы на нужды городов, чтобы лукашенко кричал о своей заботе, так ещё и рты затыкают кгбистами.
  • Жора
    25.05.2024
    Влад, хацелі баставаць, але не ў канцы кастрычніка 2020, калі ўсё ўжо было разгромлена і нехта Ціханоўская ўсё ж спадобілася абвесціць страйк. Адрасуйце пытанні сваім лідарам, які ў іх быў план узяцца ўлады ў жніўні 2020. Усё, што я чуў - ідзіце прагаласуйце і святкуйце перамогу.
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Як глабальная змена клімату адаб’ецца на Беларусі? Не зусім так, як мы ўяўляем5

Як глабальная змена клімату адаб’ецца на Беларусі? Не зусім так, як мы ўяўляем

Усе навіны →
Усе навіны

Уладальнік «наймацнейшай аўры». Як танец на лодцы стаў інтэрнэт-сенсацыяй і галоўным танцам лета

Спецслужбы пад выглядам украінцаў збіраюць звесткі з мяжы і заклікаюць у «каманду Сяргея Ціханоўскага»5

У Клецкім раёне разваліўся старадаўні вятрак, які знаходзіўся пад аховай дзяржавы7

Капітан яхты, што ўпаў за борт на Мінскім моры, загінуў2

Зяленскі: ЗША аднавілі пастаўкі зброі Украіне2

У палескім Лагішыне гатовы да працы падарунак Радаслава Сікорскага

ГУР паведаміла пра знішчэнне ўчастка расійскага газаправода, які абслугоўваў ВПК

Пуцін гатовы да пагаршэння адносін з Трампам і не будзе спыняць вайну12

«Кава стане раскошай». Беларусы шакаваныя цэнамі ў крамах16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як глабальная змена клімату адаб’ецца на Беларусі? Не зусім так, як мы ўяўляем5

Як глабальная змена клімату адаб’ецца на Беларусі? Не зусім так, як мы ўяўляем

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць