Сяргей Цігіпка, які заняў трэцяе месца ў першым туры прэзідэнцкіх выбараў, нікога з кандыдатаў у другім туры падтрымліваць не будзе.
«Я вытрымаю пазіцыю і нікога падтрымліваць ў другім туры не буду», — сказаў Цігіпка журналістам у сераду. Паводле словаў палітыка, яго выбаршчыкі самі могуць вызначыць, за каго галасаваць.
«Скажу шчыра, я ведаю, што гэта ўсё‑такі дастаткова адукаваныя і разумныя людзі, і мне здаецца, што нават нейкія мае заклікі сёння могуць трохі пакрыўдзіць іх, яны самі могуць разабрацца», — сказаў Цігіпка.
Ён таксама падкрэсліў, што ні да каго ў каманду пераходзіць не збіраецца і нікому падыгрываць не будзе, бо ў яго ёсць свая каманда, якая гатова праводзіць рэформы ў краіне.
Учора Юлія Цімашэнка прапанавала ў выпадку сваёй перамогі фатэль прэм’ера Сяргею Цігіпку.
Каментары