Вайна44

Як ФСБ планавала забіць Буданава і ўзяць у закладнікі Зяленскага 

Па інфармацыі выдання The Times, 4 мая 2024 года калону з чорнай Toyota Land Cruiser павінны былі спыніць ракетным ударам, а затым забіць усіх. Гэта быў бы падарунак Пуціну да 9 мая.

Volodymyr Zelenskyy Kyrylo Budanov Уладзімір Зяленскі Кірыл Буданаў Владимир Зеленский Кирилл Буданов
Уладзімір Зяленскі і Кірыла Буданаў. Фота: Ukrainian Presidential Press Office via AP

Брытанская The Times дзеліцца дэталямі сарванага замаху на кіраўніка ГУР Кірылу Буданава, а таксама даўнім планам расіян узяць у закладнікі прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага, каб ён абвясціў аб капітуляцыі.

Як паведамляецца, у пачатку мая 2024 года СБУ выкрыла агентаў, якія рыхтавалі замах на прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага, кіраўніка СБУ Васіля Малюка і кіраўніка ГУР Кірылу Буданава. У прыватнасці, апошняга планавалі забіць 4 мая падчас скаардынаванай ракетна-беспілотнай атакі.

Замах на Буданава

Па інфармацыі выдання, кілер абсталяваў у адным з падвалаў у Кіеўскай вобласці цэнтр кіравання дронамі. «Калі ўбачыце калону з чорнай Toyota Land Cruiser і чорным мікрааўтобусам, паведаміце каардынаты», — цытуе The Times дадзены яму загад.

«Расіяне планавалі запусціць балістычную ракету па гэтых каардынатах. Пасля гэтага каардынатар павінен быў запусціць дрон, зняць наступствы атакі і закідаць гранатамі любога, хто выжыў або прыйшоў на дапамогу», — перадае выданне словы высокапастаўленага афіцэра ГУР.

Праз 20 хвілін расіяне павінны былі нанесці ўдар другой балістычнай ракетай, каб знішчыць экстранныя службы і схаваць дэталі нападу з FPV-дрона.

Хто змоўшчык

Як паведамляецца, распрацоўшчыкі плану замаху — два палкоўнікі Упраўлення дзяржаўнай аховы, якія ахоўваюць вышэйшых украінскіх чыноўнікаў, у прыватнасці, прэзідэнта. За імі СБУ сачыла на працягу двух месяцаў. Акрамя гэтага, пад назіраннем была трэцяя асоба — неназваны патэнцыйны забойца. Усяго атрымалася выявіць пяць расійскіх агентаў.

Падчас падрыхтоўкі да замаху падазраваныя прывезлі ў Кіеў гранатамёты, супрацьпяхотную міну і FPV-дроны.

Выданне называе імёны падазраваных. Адзін з іх — палкоўнік Андрэй Гук, які нарадзіўся ў Расіі. Яго абвінавачваюць у працы на ФСБ з 2014 года. Ён нібыта завербаваў палкоўніка Аляксандра Дзяркача.

Падчас допытаў Гук расказаў, што атрымліваў ад ФСБ $3000 на месяц і яшчэ $1000 на паездкі для выканання даручэнняў. Значную частку грошай яму выплачвалі падчас візітаў у Еўропу.

Другі афіцэр, Дзяркач, сцвярджае, што прымаў удзел у змове дзеля грошай і спадзяваўся, што старшы па званні Гук дапаможа яго кар'ерным перспектывам.

Затрыманне

Перамовы паміж забойцам і куратарамі былі перахопленыя СБУ. Малюк неадкладна паведаміў Буданаву. Забойцаў арыштавала ўзброеная група рэагавання, а СБУ падрыхтавала аперацыю па арышце саўдзельнікаў.

Адзін палкоўнік быў дома, у кіеўскай кватэры. Іншы — у гасцях у сяброў у Сумской вобласці. Абодва мелі пры сабе зброю. Каб пазбегнуць перастрэлкі, СБУ выманіла іх пад выглядам нечаканых выклікаў на працу. Яны былі затрыманыя на адным з устаноўленых блокпастоў.

Затрыманне аднаго з абвінавачаных. Фота: Служба бяспекі Украіны

Падчас ператрусаў у кватэрах падазраваных знайшлі выбухоўку, кампаненты дронаў, тайнікі з сакрэтным тэлефонам. У ім былі запісы, якія ідэнтыфікуюць транспартныя сродкі і маршруты, па якіх перасоўваліся Зяленскі і Малюк, а таксама паведамленні аб іх перамяшчэнні.

Як Расія хацела ўзяць Зяленскага ў закладнікі

Апынуўшыся пад арыштам, палкоўнікі таксама распавялі новую інфармацыю аб спробе Расіі ўзяць Зяленскага ў закладнікі ў самым пачатку вайны.

«У лютым 2022 года агент нумар адзін атрымаў задачу выявіць іншых афіцэраў дзяржаўнай аховы, лаяльных Расіі, і забіць тых, хто лаяльны Украіне, каб узяць прэзідэнта ў закладнікі. Яны павінны былі прымусіць Зяленскага зрабіць відэазварот з капітуляцыяй і заявіць, што няма прычын змагацца – інакш яго заб'юць», — цытуе выданне словы афіцэра ГУР.

У хаосе першых дзён палкоўнік зайшоў настолькі далёка, што сабраў ахоўнікаў прэзідэнта і прапанаваў ім скласці зброю:

«Мы не армія, у нас няма задачы абараняць Украіну і мне не плацяць дастаткова, каб тут учыніць Брэсцкую крэпасць».

Па словах супрацоўніка СБУ, яго калегі па ахове ўспрынялі гэтыя каментары як эмацыйную рэакцыю на ўварванне і праігнаравалі іх. Паколькі згаданы афіцэр быў старэйшы па званні, яны не сталі яму пярэчыць. Ужо пасля яго арышту, калі стала зразумела, што афіцэр дзейнічаў па загадзе ФСБ, яны былі шакаваныя.

Як паведамляецца, у выпадку доказу віны падазраваным пагражае пажыццёвае пазбаўленне волі.

Каментары4

  • Спам
    28.05.2024
    Фантастикой не интересуюсь.
  • Ноўнэйм
    28.05.2024
    Свалата. Людзі без прынцыпаў. Адныя кар'ерныя магчымасці ў галаве, замест мазгоў
  • Boba
    28.05.2024
    Зеленский и Ермак союзники путина в этой войне.

КДБ актыўна вярбуе палітвязняў, вызваленых па памілаванні — праваабаронцы8

КДБ актыўна вярбуе палітвязняў, вызваленых па памілаванні — праваабаронцы

Усе навіны →
Усе навіны

Блогер Vadimati пасля вызвалення знайшоў працу на рынку

«З 1 кастрычніка ніхто працаваць не будзе». У Беларусі зачыняюцца прыватныя дамы састарэлых10

Пасля аварыі на вадаводзе ў Мінску пагоршала якасць вады

На літоўскай мяжы з'явіліся чэргі з легкавых аўто

Пашкоджаны вадавод у Мінску адрамантавалі. Але праблемы з якасцю вады пакуль застаюцца

Сёння той самы дзень, калі беларусам настойліва не рэкамендавалася хадзіць у лес4

Трамп анансаваў сустрэчу з Зяленскім у «Вежы Трампа»5

«Ваяваў я за Беларусь і веру ў яе шчаслівую будучыню». 100-годдзе святкуе прафесар-медык Іван Данілаў, сапраўдны ветэран13

Суд у Польшчы асудзіў беларуса на два гады за шпіянаж на карысць Расіі12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

КДБ актыўна вярбуе палітвязняў, вызваленых па памілаванні — праваабаронцы8

КДБ актыўна вярбуе палітвязняў, вызваленых па памілаванні — праваабаронцы

Галоўнае
Усе навіны →