Гісторыя1414

Даследчыца адшукала беларускія карані Эплбаўм

Да гісторыі аб прадзедах лаўрэаткі Пулітцэраўскай прэміі, якія прыехалі ў ЗША з Кобрына, дадаліся дэталі.

Эн Эплбаўм Эн Эпплбаум Anne Applebaum

Эн Эплбаўм. Скрын відэа: malina_by / YouTube

Эн Эплбаўм — амерыканская пісьменніца і журналістка, гісторык. У мінулым рэдактарка часопісаў The Economist і The Spectator, член выдавецкай рады The Washington Post. Уладальніца Пулітцэраўскай прэміі. Мае беларускія карані (яе продкі паходзяць з Кобрына). Жыве ў Варшаве. У шлюбе з міністрам замежных спраў Польшчы Радаславам Сікорскім. Прыняла польскае грамадзянства.

У нядаўнім выпуску ток-шоу «Жыццё-маліна» на пытанне Мікіты Мелказёрава пра яе беларускія карані Эплбаўм прызналася, што ў яе сям’і амаль ніхто нічога не памятае, бо стараліся як мага хутчэй забыць і інтэгравацца ў амерыканскае грамадства. 

«У мяне ніякіх ведаў пра тое, адкуль яны дакладна паходзяць, але ў мяне была назва Кобрын, якая перадавалася праз тры пакаленні. Таму я думаю, што гэта праўда. Я была там, я туды ездзіла, нават напісала пра гэта некалькі гадоў таму», — распавяла ў інтэрв'ю амерканская журналістка.

Эплбаўм была ў Кобрыне ў 1990-я, калі некалькі разоў прыязджала ў Беларусь, працуючы над сваёй першай кнігай «Between East & West».

Пытанне беларускіх каранёў Эплбаўм зацікавіла беларускую аматарку генеалагічных вышукаў, якая захацела адшукаць дакументы, якія б змаглі пацвердзіць гэты факт.

У пачатку пошукаў беларуска звярнулася да звычайнага артыкула ў Вікіпедыі, з якога даведалася імя бацькі лаўрэаткі Пулітцэраўскай прэміі — адваката Харві Эплбаўма. 

Аб'ява пра шлюб Харві Мілтана Эплбаўма з Элізабет Блум у «The Birmingham News». Фота: тэлеграм-канал «Поиск предков»

Выявілася, што шмат інфармацыі па генеалогіі можна ўзяць са звычайных газет, архіўныя выпускі якіх у заходніх краінах адсканаваны і выкладзены ў вольны доступ.

Так у The Birmingham News, галоўнай газеце горада Бірмінгема ў Алабаме, адшукаліся аб'явы пра заручыны і вяселлі, з якіх сталі вядомыя імёны дзядоў і прадзедаў журналісткі. Бацькам Харві Эплбаўма быў Оскар, а ягоным дзедам — Джозеф (Joseph Applebaum).

Ведаючы гэтыя імёны, можна было рухацца ўглыб амерыканскіх перапісаў насельніцтва пачынаючы з 1950 года. Перапісы праводзіліся кожныя дзесяць гадоў, што дазваляе адсачыць, калі з’яўляюцца і знікаюць тыя ці іншыя асобы ў рэгіёне.

Зварот аб натуралізацыі Іосіфа Эплбаўма, які прыбыў з Кобрына. Фота: тэлеграм-канал «Поиск предков»

На перапісе 1910 года схема беларускай даследчыцы дала збой — сям’я Applebaum знікла з выдачы пошуку. Змена адной літары ў прозвішчы, з Applebaum на Epplebaum, дала адказы на ўсе пытанні — адшукаўся дакумент, у якім пазначана, што Іосіф (ён жа Джозеф) Эплбаўм са сваёй жонкай Дорай з Кантаровічаў прыбылі з Кобрына ў Нью-Ёрк у 1898 годзе.

У 1880-я гады рэзка вырасла колькасць яўрэйскіх мігрантаў, якія прыязджалі ў Злучаныя Штаты з Расійскай імперыі. Прычынай было не толькі імкненне да эканамічных свабод і новых магчымасцей, але і дзяржаўны антысемітызм, прававыя абмежаванні і пераслед яўрэяў у Расіі.

Забойства ў 1881 годзе цара Аляксандра II нарадавольцамі спрычынілася да масавых пагромаў у паўднёвай частцы імперыі, пераважна на тэрыторыі сённяшняй Украіны і Малдовы. Былі ўведзены яшчэ большыя абмежаванні ў правах яўрэяў, якія вядомыя як «Майскія правілы». З новай сілай пагромы аднавіліся ў 1890-я гады, калі з тэрыторыі Беларусі і выехала сям’я Эплбаўм.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары14

  • Учите историю, вьюноши
    07.06.2024
    Не дурыця публику. У нее не беларуския карани. В 1880- м году не было никакой Беларуси. Это называлось Северо- Западный край Российской империи. Беларусь проклюнулась как БНР и БССР лишь после 1917 г.
  • A[Рэд. Выдалена]
    07.06.2024
    Яблынька-Сыкорская з адной са мной вёскі, ганаруся што меў гонар нападпітку спаць ў калюжыне на зямлі, куды сягаюць карані лыннай трацкісткі!
  • Ахаха
    07.06.2024
    Учите историю, вьюноши, так и независимой Польши никакой не было до 1917, было королевство в составе Российской империи.

Дар‘я Лосік выйшла на свабоду па памілаванні16

Дар‘я Лосік выйшла на свабоду па памілаванні

Усе навіны →
Усе навіны

«Востраў чысціні» канчаткова ліквідуецца1

Былую жонку спевака Руслана Мусвідаса таксама судзілі за пратэсты

Палітвязень Дзяніс Івашын прыслаў бацькам парады, як перажыць спёку: Ніякіх выхадаў у цяпліцу

50 дзецям адмовілі. У беларускамоўнай гімназіі Вільні замала месцаў, бацькі просяць набіраць больш класаў11

Ілан Маск заявіў, што згубіў сына з-за блакатараў палавога выспявання24

У Францішка Скарыны ў Празе скралі пяро — гэта здарылася не ўпершыню3

Замежнікі пішуць у сацсетках, што збіраюцца ў Беларусь па бязвізе. А іх упрошваюць перадумаць11

Паўла Латушку выклікалі ў польскую пракуратуру2

Расійскі вайсковец, якога нібыта сёння ўзарвалі ў Маскве: Я жывы, сяджу на працы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дар‘я Лосік выйшла на свабоду па памілаванні16

Дар‘я Лосік выйшла на свабоду па памілаванні

Галоўнае
Усе навіны →