Грамадства

На самалётныя квіткі паміж Мінскам і Масквой могуць увесці фіксаваныя цэны

У такім выпадку цэны на пералёты не мяняюцца цягам года.

Беларусь і Расія вывучаюць магчымасць увядзення так званых «плоскіх» тарыфаў на авіяпералёты паміж дзвюма краінамі. Першапачаткова яны могуць з'явіцца на маршруце Мінск — Масква, паведаміў «Інтэрфаксу» пасол Беларусі ў Расіі Дзмітрый Круты.

Сутнасць «плоскіх» тарыфаў у тым, што цэны на пералёты ў эканомкласе на працягу года не мяняюцца ў залежнасці ад даты і сезону, а з'яўляюцца фіксаванымі. Цяпер у Расіі такая праграма дзейнічае ў «Аэрафлота» пры палётах у Калінінград і на Далёкі Усход.

Беларусь зацікаўлена ў такой праграме, кажа Дзмітрый Круты. Але пакуль зрабіць гэта не дазваляе заканадаўства, паколькі гаворка ідзе аб субсідаванні такіх рэйсаў.

Паводле слоў беларускага пасла, гэтая ж праблема не дазваляе Мінску субсідаваць з муніцыпальнага бюджэту пералёты ў гарады-пабрацімы: Ульянаўск і Мурманск, хоць сталічныя ўлады гатовыя на гэта пайсці.

Таму цяпер Масква і Мінск вывучаюць заканадаўчыя абмежаванні. І магчыма, да канца года з'явіцца або нейкае міжурадавае пагадненне, або нарматыўны акт Саюзнай дзяржавы, які гэтыя пытанні здыме.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Як глабальная змена клімату адаб’ецца на Беларусі? Не зусім так, як мы ўяўляем1

Як глабальная змена клімату адаб’ецца на Беларусі? Не зусім так, як мы ўяўляем

Усе навіны →
Усе навіны

ГУР паведаміла пра знішчэнне ўчастка расійскага газаправода, які абслугоўваў ВПК

Пуцін гатовы да пагаршэння адносін з Трампам і не будзе спыняць вайну11

«Кава стане раскошай». Беларусы шакаваныя цэнамі ў крамах16

«Апантанасці геапалітыкай, як у Расіі, у нас сёння няма». Гісторык паразважаў, ці перажывуць беларусы «русский мир»17

Рубіа патлумачыў заяву Трампа пра зброю для Украіны за кошт НАТА

«Горад працоўнай славы 1941—1945». У Баранавічах адкрылі манумент з дзіўнай назвай9

У Беларусі і Расіі распрацуюць штучны інтэлект з традыцыйнымі каштоўнасцямі4

Асудзілі за «садзеянне экстрэмізму» былога дырэктара школы

Вучоныя знайшлі агромністае радовішча золата, якое змяшчае 99,999% усяго золата планеты8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як глабальная змена клімату адаб’ецца на Беларусі? Не зусім так, як мы ўяўляем1

Як глабальная змена клімату адаб’ецца на Беларусі? Не зусім так, як мы ўяўляем

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць