Свет11

Румынія перадасць Украіне сістэму СПА Patriot

Вярхоўны савет нацыянальнай абароны Румыніі ў чацвер прыняў рашэнне перадаваць Украіне сістэму Patriot, хоць справаздача румынскага Мінабароны сцвярджала, што цяпер для гэтага не найлепшы час.

Міністр абароны Румыніі Анджэл Цілвар неаднаразова выступаў супраць разгортвання гэтай сістэмы ва Украіне, паколькі ён лічыць Patriot «незаменным для абароны нацыянальнай тэрыторыі».

 Прэмʼер-міністр Марчэл Чалаку таксама выказаў перасцярогу, заявіўшы, што Румынія пакуль не мае дастатковай колькасці сістэм Patriot. Аднак ён прызнаў, што «размяшчэнне сістэмы ва Украіне можа патэнцыйна прынесці карысць абароне Румыніі». 

Перамовы аб магчымай пастаўцы Украіне сістэмы Patriot пачаліся ў траўні, калі прэзідэнт Ёханіс абмеркаваў гэтае пытанне з прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам падчас візіту ў Злучаныя Штаты. 

У маі Ёханіс падкрэсліў, што «для Румыніі непрымальна заставацца без супрацьпаветранай абароны» і настойваў на тым, што «калі Румынія ад чагосьці адмаўляецца, яна павінна атрымаць нешта ўзамен». 

У той час Румынія мела толькі адну актыўную сістэму Patriot, але 14 чэрвеня была ўведзена ў эксплуатацыю другая сістэма, трэцяя чакаецца да канца года, а чацвёртая — у пачатку наступнага года. 

Румынія заплаціла 4 млрд долараў за сем сістэм Patriot, чатыры з якіх ужо пастаўлены Злучанымі Штатамі, а астатнія тры павінны прыбыць да 2027 года.

Каментары1

  • Acab
    21.06.2024
    А самалёты F? Мае ўлюблёныя навіны пра самалёты F, хто б яшчэ перадаў самалётаў.

Лукашэнка прыгразіў Расіі вайной у выпадку далучэння Беларусі43

Лукашэнка прыгразіў Расіі вайной у выпадку далучэння Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус прадае 23-гадовую BMW «пяцёрку» за 27 500 даляраў і не гатовы таргавацца, бо з грашыма ў яго ўсё ў парадку10

У мінскім гатэлі прыдумалі, як уратаваць людзей ад падзення з лесвіцы5

Масква з дапамогай агента-амерыканца стварыла ў ЗША сетку рэгіянальных псеўдаСМІ18

ЦВК патлумачыў, чаму 23 лютага не абралі днём выбараў5

На вуліцы Мазурава ў сталіцы ўтварылася возера — прарвала трубу3

«Параілі да снежня здаць ЦТ у Беларусі, інакш адлічаць». Беларусы, якія паступілі ў польскія ВНУ, не могуць вучыцца11

«Па ўсё гэта трэба ехаць у Менск». На што скардзяцца жыхары спадарожнікаў сталіцы, якія зноў узяўся развіваць Лукашэнка

У дзень 20-й гадавіны шлюбу Святлана Ціханоўская згадала асабістае і паказала сямейныя фота з Сяргеем26

У Браславе за «экстрэмізм» судзілі кіраўніка мясцовых паляўнічых і яшчэ трох чалавек

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка прыгразіў Расіі вайной у выпадку далучэння Беларусі43

Лукашэнка прыгразіў Расіі вайной у выпадку далучэння Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →