Грамадства55

«Калі трэба паехаць у Крым — паеду, але навошта?» Лукашэнка ўхіліўся ад пытання аб прызнанні акупаваных тэрыторый Украіны

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што пакуль не бачыць неабходнасці ехаць у Крым. Пры гэтым, кажучы пра супрацоўніцтва з захопленымі Расіяй тэрыторыямі, ён назваў іх усходам Украіны.

Аляксандр Лукашэнка. Фота: Kristina Kormilitsyna, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што можа паехаць у Крым, але пакуль такой неабходнасці няма.

Супрацоўнік «Известий» запытаў у Лукашэнкі, ці стаіць на парадку дня пытанне прызнанне Мінскам акупаваных тэрыторый Украіны расійскімі, і ці гатовы той паехаць у Крым. Лукашэнка адразу стаў адказваць на другое пытанне, а ад першага пастараўся ўхіліцца.

«Ці паеду я ў Крым? Думаю, гэта пытанне ад журналістаў больш. Калі трэба паехаць — паеду. Я чалавек рашучы. Але якая неабходнасць мне сёння ці ўчора была ехаць у Крым?» — сказаў, зморшчыўшыся, Лукашэнка.

Ён паўтарыў сваю пазіцыю, якую агучваў раней.

«Дэ-факта Крым — расійскі. Дэ-юрэ — не. Таму што юрыдычныя гэтыя пытанні аднабакова ўрэгуляваныя. І міжнародная так званая супольнасць, што не хвалюе Расію, і я б так зрабіў, не прызнае Крым расійскім», — растлумачыў Лукашэнка.

Ён нагадаў, што супрацоўнічае з анексаваным Крымам, а таксама з акупаванымі Расіяй тэрыторыямі, якія ён назваў усходам Украіны.

«Мы адразу супрацоўнічаць пачалі з Крымам, супрацоўнічаем і цяпер. І з усходам Украіны супрацоўнічаем з усімі абласцямі. Дарэчы, нас кіраўніцтва Украіны і вайскоўцы папракаюць у гэтым. Кажуць, што арганізацыі, якія супрацоўнічаюць з, як яны кажуць, захопленымі абласцямі, трапяць пад санкцыі. Мы ім кажам: «Яны і так пад санкцыямі». Ужо далей няма куды трапляць. 

Ну а тое, што трэба Данбасу і Крыму, калі гэта ёсць, мы гэта прадаем. Яны ж за гэта плацяць. Чаму нам не супрацоўнічаць», — дадаў Лукашэнка.

Ён чарговы раз абвінаваціў Украіну ў тым, што яна першай увяла супраць Беларусі санкцыі і заявіў, што ўкраінскае кіраўніцтва не можа яму дыктаваць, з кім супрацоўнічаць.

На заканчэнне Лукашэнка адзначыў, што «гэта пытанне пакуль адкладзенае». Што ён меў на ўвазе — пытанне паездкі ў Крым або пытанне прызнання тэрыторый, супрацоўнік «Известий» не ўдакладняў.

Каментары5

  • Срула Швондерляйн
    24.10.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Ботам
    24.10.2024
    Нічога новага ад дыктатара. Яму, саўдзельніку агрэсіі Расіі супраць Украіны, нічога не дапаможа.
  • быўшых не бывае
    24.10.2024
    Быўшая бабарыканка , вось і латэнтны лукашызм прасачыўся

Цяпер чытаюць

На школьным стадыёне ў Мінску памёр 18‑гадовы футбаліст1

На школьным стадыёне ў Мінску памёр 18‑гадовы футбаліст

Усе навіны →
Усе навіны

«Пасажыры прасілі знізіць хуткасць». Названыя прычыны ДТЗ з маршруткай у Светлагорскім раёне, дзе загінулі шэсць чалавек1

Доктарка, якая вучылася па мэтавым накіраванні, адпрацавала паўтара года з пяці — і пераехала ў Польшчу33

«Дэкаланізацыя — гэта прыйсці і заняць сваё месца». Наста Рагатко будзе ўдзельнічаць у фестывалі расійскай кнігі. Суліма яе асудзіў, яна не змаўчала ў адказ58

Памёр стваральнік Сляпянскай воднай сістэмы. Здаецца, унікальны канал неўзабаве таксама можа памерці8

Пазняк — Андрэевай: Хвала Вам, Кацярына! У Вас выдатны муж29

Іллю Протаса прызналі найлепшым навічком АХЛ2

У ЗША арыштавалі спецназаўца, які зарабіў $400 тысяч на стаўцы, што арыштуюць Мадура7

«Навошта гэта мне?» Трамп выключыў ядзерны ўдар па Іране і абвясціў аб падаўжэнні перамір'я паміж Ізраілем і Ліванам1

Перыменапаўза ў 30 гадоў: новае даследаванне паказала, што з ёй сутыкаецца больш за палову жанчын3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На школьным стадыёне ў Мінску памёр 18‑гадовы футбаліст1

На школьным стадыёне ў Мінску памёр 18‑гадовы футбаліст

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць