Грамадства124124

Лукашэнка прыгразіў Расіі вайной у выпадку далучэння Беларусі

Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю «Известиям» падчас саміту БРІКС у Казані адказаў на пытанне пра перспектывы Саюзнай дзяржавы і прызнаў, што гутаркі наконт уваходжання Беларусі ў склад Расіі існуюць, а таксама патлумачыў, чаму Расіі не варта анексаваць Украіну. 

Аляксандра Лукашэнку спыталі расійскія журналісты наконт выклікаў і перспектыў Саюзнай дзяржавы. Пытання пра ўваход у склад Расіі не было — Лукашэнка сам пра гэта загаварыў. 

Лукашэнка традыцыйна адзначыў, што спачатку трэба пабудаваць падмурак Саюзнай дзяржавы — эканоміку. 

— Я заўсёды настойваў – і адкрыта вам скажу, настойваю на тым, што дом — калі ўявіць Саюзную дзяржаву як дом — трэба будаваць з падмурка. Вы ж не скажаце, што з даху? Што з'яўляецца падмуркам нашых адносін? Эканоміка. Таму трэба выбудоўваць эканамічную аснову гэтай дзяржавы, — сказаў ён.

Другое патрабаванне, якое нечакана высунуў Лукашэнка, — суверэнітэт. 

— І другое, маё жалезнае патрабаванне, умова, як хочаце гэта называйце. У нас агульная Айчына: ад Брэста да Уладзівастока. Нікуды не дзенешся ад гэтага. Мы ўжо дзясяткамі, дзясяткамі гадоў, стагоддзямі да гэтага прывыклі.

Але так склалася, не па нашай віне, што тут дзве дзяржавы. Дзве суверэнныя дзяржавы: Беларусь і велізарная Расія. Гэта непахісны закон нашага часу.

Таму ўсякія размовы пра тое, што імперыя там, сатэліт, не сатэліт, што ўнутр Расіі ўступіць і іншае… Устаньце на маё месца, вы б што, будучы прэзідэнтам суверэннай — не кажу незалежнай, мы адзін ад аднаго залежым — суверэннай дзяржавы, якая не мае межаў, не па сваёй віне якая стала суверэннай. Гэту дзяржаву заўтра б знішчылі. Я на гэта пайсці не магу і мяне ніхто на гэта не ўпаўнаважыў, гэта па-першае, — падбіраючы словы і не сканчаючы думкі пачаў Лукашэнка. — Па-другое, любы рух цела любога палітыка ў гэтым кірунку — ён будзе знесены беларускім народам.

Потым Лукашэнка дадаў доўгі спіч, што «беларусы — гэта самыя адданыя і надзейныя» людзі для расіян. 

Але далей палітык зноў перайшоў да тэмы паглынання Беларусі Расіяй. 

— Вы меншыя, мы большыя, у нас эканоміка такая, сякая. Мы вам будзем дапамагаць і далей, уступайце ў склад Расіі. Так пытанні ставіць нельга. Гэта немагчыма і нерэалізуема. Баюся нават сказаць, што гэта вайна, — сказаў ён.

Ён запэўніў, што ў яго з Пуціным «ніколі так пытанне не стаяла».

— Ну ў Расіі некаму карціць і ў высокіх колах. Трэба гэта выкінуць. І потым, а навошта гэта? Ну навошта гэта? <…>

Так, сёння можна нахіліць, заваяваць нешта, а заўтра што? Ну добра, заваявала Украіну, дапусцім, Расія. Што потым? Заўсёды робячы крок, разумны мудры палітык павінен думаць, «а далей што?». <…> Такую велізарную краіну можна падмяць без наступстваў? Не. Што мы хочам атрымаць, каб там пастаянна была партызаншчына і яны здзяйснялі тэракты супраць нас і расейцаў? Яны ж будуць гэта рабіць. Чаму? Таму што іх будуць да гэтага падштурхоўваць. Выбухоўку ім прынясуць у любы час. Гэта як мінімум тэракты. Таму свет цяпер такі, гэта не Сярэднявечча, калі захапіў тэрыторыю, падаткі плаціш і добра — свет змяніўся, свет іншы. Таму дурныя задачы перад сабой ставіць не трэба, і заўсёды трэба думаць пра тое, што будзе потым.

Каментары124

  • жора
    25.10.2024
    "не па сваёй віне стала суверэннай" - ён нармальны? у чым віна?
  • Шляхцич Завальня
    25.10.2024
    Де юрэ Беларусь уже является одним из регионов РФ, а де факто ,пока Валет не издохнет, будет разыгрываться карта независимости.
  • Тры сасны
    25.10.2024
    «беларусы — гэта самыя адданыя і надзейныя» людзі для расіян». - Не для расіян, а для ўкраінцаў!

    Сам сказаў - сам адказаў. Толькі незразумела, хто яму прынясе тую выбухоўку:
    «Баюся нават сказаць, што гэта вайна». - «Чаму? Таму што іх будуць да гэтага падштурхоўваць. Выбухоўку ім прынясуць у любы час».

Цяпер чытаюць

У Слуцку жанчыну аштрафавалі за пакінутыя каля сметніцы добрае адзенне і лінолеум. Людзі не вытрымалі, даведаўшыся пра гэта

У Слуцку жанчыну аштрафавалі за пакінутыя каля сметніцы добрае адзенне і лінолеум. Людзі не вытрымалі, даведаўшыся пра гэта

Усе навіны →
Усе навіны

Паслухаць спевака Акмаля ў Мінску сабраліся дзясяткі тысяч людзей ФОТАФАКТ32

Кавярня запатрабавала 10 рублёў толькі за ўваход. Ці законна гэта?5

«У кожнай краіне першы дзень траціўся на пытанні з зарадкай». Беларус расказаў, як ён ездзіў на Tesla ў Турцыю1

Украінскія ВМС паказалі першы ў гісторыі бой марскіх безэкіпажных катараў ВІДЭА3

Былыя палітвязні Найдзёнаў і Каракін разам заспявалі песню ў Вільні. Гэта было кранальна ВІДЭА1

У Петрыкаве мужчына падавіўся шашлыком і памёр

У Індыі знайшлі пяць дзіцянят арангутанаў, якія елі бананы каля шашы3

У Любанскім раёне шэршні захапілі і пераабсталявалі пад сябе шпакоўню ФОТАФАКТ

З'явіўся новы рэйтынг найбольш бульбяных краін свету7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Слуцку жанчыну аштрафавалі за пакінутыя каля сметніцы добрае адзенне і лінолеум. Людзі не вытрымалі, даведаўшыся пра гэта

У Слуцку жанчыну аштрафавалі за пакінутыя каля сметніцы добрае адзенне і лінолеум. Людзі не вытрымалі, даведаўшыся пра гэта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць