Аўто1313

Беларус прадае 23-гадовую BMW «пяцёрку» за 27 500 даляраў і не гатовы таргавацца, бо з грашыма ў яго ўсё ў парадку

«Машына стаіць у цёплым гаражы і з гадамі толькі даражэе».

Фота: av.by

Беларус прадае старую BMW 5 за вялікія грошы. Машына 2001 года выпуску. Пад капотам у яе бензінавы рухавік аб'ёмам 4,4 літра магутнасцю 286 к.с, які працуе ў пары з 6-ступеньчатай механічнай каробкай перадач.

Заяўлены прабег — 93 тысячы кіламетраў. Апошняя адзнака ў нямецкай сэрвіснай кніжцы — 03.06.2004 года. Тады прабег аўтамабіля складаў 69 857 кіламетраў. Яшчэ праз год (17.07.2005) машыну размытнілі ў Беларусі.

Калі гэта праўда, то атрымоўваецца, за апошнія 19 гадоў, што машына знаходзіцца тут, на ёй праехалі ўсяго каля 20 тысяч кіламетраў.

Фота: av.by, калаж «Наша Ніва»

Візуальна аўтамабіль выглядае сапраўды вельмі добра, шэры скураны салон таксама знаходзіцца ў добрым стане.

Фота: av.by

Але нягледзячы на невялікі прабег, добры стан і магутны матор, гэта не нейкая рэдкая BMW M5, а шараговая е39, за якую просяць 27 500 даляраў.

Пры гэтым у апісанні прадавец адзначае, што ягоная машына сапраўды адзіная ў Беларусі, а можа быць, і не толькі ў ёй. 

Фота: скрыншот з сайта av.by

«Толькі для сапраўдных аматараў, якія разумеюць у Е39! Прабег родны. Усе арыгінальныя нямецкія дакументы. Любыя праверкі. Без торгу! З грашыма ўсё ў парадку. Спешкі ў продажы няма, машына стаіць у цёплым гаражы і з гадамі толькі даражэе», — гаворыцца ў апісанні. 

Каментары13

  • Мабыць такія кошты норма для таёжнага саюза
    24.10.2024
    Такія аўто (аналагічны кузаў/год) у ЕС прадаюцца амаль 10 разоў танней.
  • Фэйспалм
    24.10.2024
    Мо з грашыма праблем і няма, а вось галаву напэўна варта праверыць.
  • Индеец
    24.10.2024
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Маладая беларуска трымае ў страху Мальту — пагражала медыкам і паліцэйскім, а калі яе адпусцілі, то пакусала партнёра7

Маладая беларуска трымае ў страху Мальту — пагражала медыкам і паліцэйскім, а калі яе адпусцілі, то пакусала партнёра

Усе навіны →
Усе навіны

Новы старшыня Астравецкага райвыканкама адразу пасля прызначэння паехаў у касцёл6

У Навагрудку з'явіўся аўтобусны прыпынак у выглядзе пажарнай машыны9

Зірніце, як змялела Піна сёлета ВІДЭА1

Ціханоўская: Я званіла Сяргею ў ЗША кожны вечар, правярала хатнія заданні дзяцей. Але ж ён малайчынка, справіўся10

Тэмпература паветра ў Беларусі дасягнула 35 градусаў2

Ціханоўская перадала свае першыя баксёрскія пальчаткі на дабрачынны розыгрыш11

Людзі ў Кіеве загінулі, калі беглі ў схованкі і дапамагалі параненым8

Сотні агеньчыкаў на вадзе. Як у Мінску прайшоў першы вечар фестывалю водных ліхтарыкаў7

15‑гадовы падлетак патануў пад Гомелем

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маладая беларуска трымае ў страху Мальту — пагражала медыкам і паліцэйскім, а калі яе адпусцілі, то пакусала партнёра7

Маладая беларуска трымае ў страху Мальту — пагражала медыкам і паліцэйскім, а калі яе адпусцілі, то пакусала партнёра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць