Грамадства1818

Лукашэнка прапануе запусціць паміж Мінскам і Дзяржынскам струнны транспарт

Каб дабірацца да сталіцы за 20 хвілін.

Лукашэнка ў Дзяржынску. Скрын відэа «Пул першага»

Аляксандр Лукашэнка ў час працоўнай паездкі ў Дзяржынск расказаў, што ў наступныя пяць гадоў спадзяецца звязаць гарады-спадарожнікі (Лагойск, Дзяржынск, Смалявічы) і Мінск хуткім транспартам. 

«Павінна быць чыгунка, а па ёй мусіць хадзіць вельмі хуткая тэхніка. Можа, гэта будуць, як метро, цягнікі, можа, яшчэ штосьці прыдумаем. Струнны транспарт, які мы спрабуем даўно ўжо», — паабяцаў Лукашэнка сабраным на плошчы гараджанам.

Мэта — каб дарога з Дзяржынска да сталіцы займала 20 хвілін і людзям зручней было ездзіць на працу.

Струнны транспарт — гэта праект SkyWay Анатоля Юніцкага. Ідэя ў тым, каб пускаць беспілотныя міні-цягнікі па падвесных рэйках. Абяцаюць, што яны будуць разганяцца да 500 км/г і хутка акупляцца. Гучыць прыгожа, але за гады, што кампанія гучна рэкламуе сваю распрацоўку, далей за выпрабавальныя палігоны справа не зрушыла. 

Праект струннага транспарту. Фота: unitsky.engineer

Каментары18

  • Раструб
    21.06.2024
    " далей за выпрабавальныя палігоны справа не зрушыла. 
    " Затое Юніцкі  прыцягнуў мільёны і пабудаваў сабе офісны цэнтр 
  • Ермошин
    21.06.2024
    Ставший королем, отрывается от жизни навсегда. Его не интересует быт людей, он украшает свое королевство. Низкие доходы, убыточные госпредприятия, убийство политикой экспортных рынков- все это заменит струйный транспорт. Мазы горят, а струны будут рваться.
  • Правда
    21.06.2024
    Уже запускальщики запустили электрички в Логойск, Аэропорт и далее по списку!)

Лукашэнка прыгразіў Расіі вайной у выпадку далучэння Беларусі43

Лукашэнка прыгразіў Расіі вайной у выпадку далучэння Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус прадае 23-гадовую BMW «пяцёрку» за 27 500 даляраў і не гатовы таргавацца, бо з грашыма ў яго ўсё ў парадку10

У мінскім гатэлі прыдумалі, як уратаваць людзей ад падзення з лесвіцы5

Масква з дапамогай агента-амерыканца стварыла ў ЗША сетку рэгіянальных псеўдаСМІ18

ЦВК патлумачыў, чаму 23 лютага не абралі днём выбараў5

На вуліцы Мазурава ў сталіцы ўтварылася возера — прарвала трубу3

«Параілі да снежня здаць ЦТ у Беларусі, інакш адлічаць». Беларусы, якія паступілі ў польскія ВНУ, не могуць вучыцца11

«Па ўсё гэта трэба ехаць у Менск». На што скардзяцца жыхары спадарожнікаў сталіцы, якія зноў узяўся развіваць Лукашэнка

У дзень 20-й гадавіны шлюбу Святлана Ціханоўская згадала асабістае і паказала сямейныя фота з Сяргеем26

У Браславе за «экстрэмізм» судзілі кіраўніка мясцовых паляўнічых і яшчэ трох чалавек

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка прыгразіў Расіі вайной у выпадку далучэння Беларусі43

Лукашэнка прыгразіў Расіі вайной у выпадку далучэння Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →