Гурт «Ляпіс Трубяцкі» выступіць па гарадах Беларусі.
Гурт «Ляпіс Трубяцкі» выступіць па гарадах Беларусі.
На афіцыйным сайце гурту паведамляецца, што ў сакавіку канцэрты пройдуць у Гомелі (12), Віцебску (13), Магілёве (14), Гродне (20). Мінска ў гастрольным спісе няма. Канцэртны дырэктар ляпісаў тлумачыць гэта тым, што калектыў да выступаў у Мінску падыходзіць вельмі адказна. Таму праграма для сталічных слухачоў яшчэ рыхтуецца. Але наўрад ці раней за восень яна будзе гатова.
Сакавіцкі тур па гарадах Беларусі пройдзе ў падтрымку альбома «Культпрасвет».
Каментары