Грамадства1212

«Белавія» гадзіну трымала пасажыраў у самалёце без кандыцыянера — у салоне было 40 градусаў

На рэйсе 7 ліпеня Анталія — Гомель людзі гадзіну сядзелі ў самалёце са зламаным кандыцыянерам і тэмпературай у салоне +40. Паведамленне пра гэта апублікаваў паблік «Подслушано Беларусь».

Як распавялі падпісчыкі пабліка, 7 ліпеня самалёт павінен быў вылецець у 10:50. Але ў самалёт пасажыры трапілі толькі ў 15:10. 

«На вуліцы спякота, заходзім у самалёт, а там такая ж спякота. У гэты дзень затрымлівалі рэйсы на Беларусь і Расею, я ведаю дакладна. Была чарга на ўзлёт з самалётаў. І вось у такой чарзе на ўзлёт мы прастаялі гадзіну», — распавядае пасажырка. 

Самалёт узляцеў толькі ў 16:10, але пеклам было тое, што ў самалёце не працавалі кандыцыянеры.

«Сцюардэса сказала, што далі такі самалёт, і яны нічога зрабіць не могуць, трэба чакаць, пакуль набяром вышыню, але сказаць калі ўзляцім, яна таксама не магла.

Праграма ў тэлефоне паказвала +40. Дзеці распраналіся да ніжняй бялізны, мужчыны здымалі майкі. З людзей проста цякла вада, як у лазні.

На самай справе гэта вельмі страшна, станавілася ўжо зусім нядобра, у мяне дзіця дрэнна сябе адчувала. Калі б на борце былі з праблемамі са здароўем, сэрцам, то магла быць бяда», — дадала падпісчыца. 

Паводле яе расповеду, на борце была сямʼя з чатырохмесячным дзіцём. 

Жанчына сцвярджае, што гэты самалёт у той дзень павінен быў зноў ляцець.

Каментары12

  • zmahar
    09.07.2024
    Гамялянам трэба на турэцкі пляж: пофігу на гэтых палітвязьняў (яны ж не іхнія савецкія людзі!) і санкцыі на Белавію.
  • Яніна
    09.07.2024
    Чаргінец, сыходзь.
  • ЯК-40
    09.07.2024
    Не лятайце самалётамі беларускіх і расейскіх авіякампаніяў. Яны афіцыйна не абслугоўваюцца з-за санкцыяў і маюць шмат кантрабандных частак. Жыццё даражэй!

Лукашэнка прыгразіў Расіі вайной у выпадку далучэння Беларусі43

Лукашэнка прыгразіў Расіі вайной у выпадку далучэння Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус прадае 23-гадовую BMW «пяцёрку» за 27 500 даляраў і не гатовы таргавацца, бо з грашыма ў яго ўсё ў парадку10

У мінскім гатэлі прыдумалі, як уратаваць людзей ад падзення з лесвіцы5

Масква з дапамогай агента-амерыканца стварыла ў ЗША сетку рэгіянальных псеўдаСМІ18

ЦВК патлумачыў, чаму 23 лютага не абралі днём выбараў5

На вуліцы Мазурава ў сталіцы ўтварылася возера — прарвала трубу3

«Параілі да снежня здаць ЦТ у Беларусі, інакш адлічаць». Беларусы, якія паступілі ў польскія ВНУ, не могуць вучыцца11

«Па ўсё гэта трэба ехаць у Менск». На што скардзяцца жыхары спадарожнікаў сталіцы, якія зноў узяўся развіваць Лукашэнка

У дзень 20-й гадавіны шлюбу Святлана Ціханоўская згадала асабістае і паказала сямейныя фота з Сяргеем26

У Браславе за «экстрэмізм» судзілі кіраўніка мясцовых паляўнічых і яшчэ трох чалавек

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка прыгразіў Расіі вайной у выпадку далучэння Беларусі43

Лукашэнка прыгразіў Расіі вайной у выпадку далучэння Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →