Свет44

Барэль: Калі Расія ператворыць Украіну ў другую Беларусь, мы заплацім вялікую цану

Вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі ў Вашынгтоне падчас мерапрыемства ЕС у рамках саміту NATO параўнаў паразу Украіны ў вайне з ператварэннем яе ў другую Беларусь з «марыянеткавым урадам». Тэкст выступу апублікаваны Еўрапейскай службай замежных дзеянняў, піша Reform.news.

Жазэ Барэль. Фота: прэс-служба ЕС

Кажучы пра вайну, Барэль успомніў сваю размову з прэм'ер-міністрам Украіны Дзянісам Шмыгалем за два тыдні да пачатку ўварвання ў 2022 годзе. Тады кіраўнік украінскага ўрада цікавіўся ў Барэля, ці падтрымае ЕС Кіеў зброяй у выпадку вайны. Са слоў Барэля, тады ў яго не было адназначнага адказу.

«І ў той час я не мог даць яму канкрэтнага адказу — я не быў упэўнены. Але, на шчасце, гэта тое, што мы зрабілі.

Так, калі глядзець з Вашынгтона, гэта выглядае нармальна. Калі глядзець з Еўрасаюза, гэта рэвалюцыя — ментальная рэвалюцыя для Еўрасаюза.

Цяпер мы нарошчваем нашы прамысловыя магутнасці, стымулюем нашы галіны, аб'ядноўваем рэсурсы, сумесна развіваем нашы магчымасці, каб адказаць на гэты выклік.

Мы ведаем, што гэта патрабуе большай эфектыўнасці, большай аператыўнай сумяшчальнасці для нашых 27 розных армій і большай прадказальнасці для абароннай прамысловасці, якой неабходна ведаць, якім будзе будучы попыт, каб апраўдаць сённяшнія інвестыцыі.

Мы ведаем, што абаронная прамысловасць будзе адыгрываць важную ролю ў будучыні.

Бо мы разумеем, што калі дазволім пуцінскай Расіі ператварыць Украіну ў другую Беларусь і пасадзіць у Кіеве «марыянеткавы ўрад», то пасля мы заплацім значна большую цану.

Тое, што Украіна атрымае перамогу, з'яўляецца экзістэнцыяльным, з'яўляецца патрабаваннем нашай бяспекі», — сказаў Барэль.

Кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі таксама адзначыў, што Расея сёння стымулюе сваю эканоміку за кошт нарошчвання вайсковых выдаткаў. Гэта нават стала прычынай, што Сусветны банк вярнуў РФ у лік краін з высокім узроўнем даходу. Аднак, са слоў барэля, гэта не прывяло да росту дабрабыту расейцаў.

«Мы ведаем, што сёння ў такога роду вайне прамысловая вытворчасць, тэхналагічныя магчымасці адыгрываюць ключавую ролю ў дастаўцы ракет, артылерыйскіх боепрыпасаў, зенітных сістэм.

Вось чаму я настойваю на гэтай ідэі. Мы ўмацоўваем нашу абаронную прамысловасць: купляючы разам, павялічваючы вытворчыя магутнасці, стымулюючы супрацоўніцтва паміж еўрапейскімі вытворцамі зброі», — дадаў ён.

Каментары4

  • расшыфроўка
    10.07.2024
    бла-бла-бла
  • Беларус
    10.07.2024
    Спекуляцыі і нічога болей
  • Индеец
    11.07.2024
    [Рэд. выдалена]

Лукашэнка прыгразіў Расіі вайной у выпадку далучэння Беларусі43

Лукашэнка прыгразіў Расіі вайной у выпадку далучэння Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус прадае 23-гадовую BMW «пяцёрку» за 27 500 даляраў і не гатовы таргавацца, бо з грашыма ў яго ўсё ў парадку10

У мінскім гатэлі прыдумалі, як уратаваць людзей ад падзення з лесвіцы5

Масква з дапамогай агента-амерыканца стварыла ў ЗША сетку рэгіянальных псеўдаСМІ18

ЦВК патлумачыў, чаму 23 лютага не абралі днём выбараў5

На вуліцы Мазурава ў сталіцы ўтварылася возера — прарвала трубу3

«Параілі да снежня здаць ЦТ у Беларусі, інакш адлічаць». Беларусы, якія паступілі ў польскія ВНУ, не могуць вучыцца11

«Па ўсё гэта трэба ехаць у Менск». На што скардзяцца жыхары спадарожнікаў сталіцы, якія зноў узяўся развіваць Лукашэнка

У дзень 20-й гадавіны шлюбу Святлана Ціханоўская згадала асабістае і паказала сямейныя фота з Сяргеем26

У Браславе за «экстрэмізм» судзілі кіраўніка мясцовых паляўнічых і яшчэ трох чалавек

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка прыгразіў Расіі вайной у выпадку далучэння Беларусі43

Лукашэнка прыгразіў Расіі вайной у выпадку далучэння Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →