Грамадства11

На Валожыншчыне блаславілі новы помнік на магіле святара, якога забілі камсамольцы ў 1950 годзе

13 ліпеня ў парафіі Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў Вішневе адбылося бласлаўленне новага помніка айцу Станіславу Міхальскаму — езуіту, які загінуў мучаніцкай смерцю, паведамляе Catholic.by.

Айцец Станіслаў служыў у Вішневе з 1944 года. Тут ён прыняў мучаніцкую смерць ад рук камсамольцаў у 1950 годзе, напярэдадні Раства.

Святар належаў да ордэна езуітаў і вызваўся быць скіраваным на тэрыторыі, дзе ў той час не хапала святароў, у межах так званай «Усходняй місіі» Віленскай дыяцэзіі неўзабаве пасля свайго святарскага пасвячэння.

На бласлаўленне помніка былі запрошаныя некалькі святароў.

Бласлаўленню помніка папярэднічала святая імша, на пачатку якой сваім сведчаннем падзяліўся ксёндз Артур Ляшнеўскі.

«Дзякуючы айцу Станіславу нарадзілася маё святарскае пакліканне. Памятаю з дзяцінства, як бабуля прыводзіла мяне на яго магілу, і мы разам з ёй маліліся аб новых пакліканнях.Таксама яна распавядала аб тым, якім чалавекам быў айцец Міхальскі, таму ён стаў для мяне прыкладам добрага святара.

Бабуля расказала, як айцец Станіслаў, каб дапамагчы маёй прабабулі з дзецьмі, якая засталася ўдавой, калі яе мужа забілі камуністы, падклаў пад абрус падчас адведзінаў усе грошы, якія сабраў на рамонт касцёла. Дзякуючы гэтаму мая сям’я выжыла», — падкрэсліў ксёндз Артур.

Напрыканцы святой імшы ксёндз Артур зноў звярнуўся да вернікаў, просячы не забывацца пра добрую традыцыю, якая склалася ў Вішневе, «каб магіла айца Станіслава заўсёды была месцам малітвы аб святых пакліканнях».

Каментары1

  • D.B.
    16.07.2024
    Hodny pomnik, małajcy.

Цяпер чытаюць

Даляр зноў па тры рублі. Чаму так адбываецца і чаго чакаць далей8

Даляр зноў па тры рублі. Чаму так адбываецца і чаго чакаць далей

Усе навіны →
Усе навіны

Аферысты развялі мінскага банкіра5

«Мне здавалася, што жыццё заканчваецца, а ў яго ў 70 гадоў было поўна планаў». Чэмпіёнка свету па фрыстайле Раманоўская пра Казеку

Па Прыпяці ў Мазыры ходзяць пешшу6

У Омскай вобласці Расіі адкрылі ўнікальны музейны комплекс «Беларускае падвор'е»6

У Расіі ўплывовага эканаміста звольнілі за прагноз паражэння РФ у вайне на знясіленне18

Стаматолаг расказаў, як абараніць зубы дзіцяці, не адмаўляючыся ад салодкага

Ці дапаможа суперкрэдыт на новабудоўлі і другаснаму рынку? Пяць пытанняў пра іпатэку пад адзін працэнт2

63‑гадовага былога памежніка з Магілёва асудзілі за абразу Лукашэнкі2

Дрон, збіты раніцай у пятніцу ў Латвіі, заляцеў з боку Беларусі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Даляр зноў па тры рублі. Чаму так адбываецца і чаго чакаць далей8

Даляр зноў па тры рублі. Чаму так адбываецца і чаго чакаць далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць