Грамадства11

У Беларусі прайшла хваля ператрусаў у кватэрах прадстаўнікоў медыя

У чэрвені-ліпені прайшоў як мінімум 21 ператрус у журналістаў, якія выехалі за мяжу і працягваюць працу ў медыя, паведамляе БАЖ.

У абсалютнай большасці па месцах рэгістрацыі журналістаў і журналістак сілавікі прыязджалі з пастановамі на ператрус па заведзеных на медыйшчыкаў крымінальных справах.

У шэрагу выпадкаў сілавікі запісвалі так званыя «пакаяльныя» відэа з роднымі журналістаў. Так, нядаўна, сілавікі прымусілі бацькоў вядоўцаў канала выдання «Люстэрка» ў ТікТок запісаць відэа са словамі асуджэння і абурэння ў дачыненні да дзяцей.

Беларуская асацыяцыя журналістаў лічыць новую хвалю ператрусаў спосабам ціску на журналістаў і медыя. Улады не пакідаюць у спакоі не толькі журналістаў, што вымушана з’ехалі з Беларусі пад пагрозай рэпрэсій, але і іх родных.

На дадзены момант за кратамі ў Беларусі знаходзяцца 37 прадстаўнікоў і прадстаўніц медыя.

Каментары1

  • Спачуваю, але ж
    01.08.2024
    «Люстэрку» трэба было больш піярыць Бабарыку, які хлусіў у вочы, маўляў, "массовые репрессии это мифотворчество".
    Замест таго, каб казаць людзям праўду пра жорсткасць гэтага рэжыму.

Цяпер чытаюць

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі

Усе навіны →
Усе навіны

Бар Сяргея Жукава з групы «Руки вверх!» адкрываецца і ў Мінску8

Авіякампаніі пакуль не збіраюцца масава касаваць рэйсы ў Вільню. Але прэцэдэнты ўжо ёсць4

У Новай Баравой пажылы мужчына ўпаў і памёр проста ў краме7

Беларуска згуляла вяселле за 10 тысяч даляраў. За што такія грошы?16

Беларус за 150 рублёў спрабуе прадаць эксклюзіўную фігурку з «Кіндара»1

Літва і ЗША будуць размаўляць, каб прызнаць гібрыдныя атакі Беларусі тэрарыстычнымі дзеяннямі18

Дзмітрый Баскаў стаў суўладальнікам піваварнай кампаніі24

З'явіўся новы спосаб выманіць коды з SMS3

«Замест выратавання Еўропы цэнтрысты вядуць яе ў прорву»10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць