Культура44

Міхаіл Велер і французскія пісьменнікі выступяць на Мінскім кніжным кірмашы

які адбудзецца з 10 да 14 лютага ў мінскім выставачным павільёне «БелЭкспа».

Краіны СНД, далёкаўсходнія Карэя і Кітай, блізкаўсходнія Сірыя і Іран, далёкія-блізкія Венесуэла і Куба, а таксама заходнія кніжныя гіганты Нямеччына і ЗША — разам 26 дзяржаваў — возьмуць удзел у Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы, якая адбудзецца з 10 да 14 лютага ў мінскім выставачным павільёне «БелЭкспа».

Французская кніга

Пасля Ізраіля і Украіны сёлета ганаровы госць — Францыя, якой адмыслова дзеля кірмаша падрыхтавала шмат сюрпрызаў. Па-першае, расійскія ды беларускія пераклады, а таксама французскамоўныя арыгіналы на французскім стэндзе падчас кірмаша можна без можна будзе набыць без нацэнкі.

«Вы не ўбачыце на нашым стэндзе Мапасана і Флабера, якіх беларускі чытач ужо пэўна прачытаў у беларускім ці расейскім перакладах, а можа і ў арыгінале, — кажа Людовік Руае, дарадца па культуры Амбасады Францыі ў Рэспубліцы Беларусь, —

Наш арыенцір  — сучасная французская літаратура — мы пастараемся паказаць беларускаму чытачу сучасных, папулярных аўтараў, такіх як Крысціян Гарсэн і Анна Гавальда».

Акрамя гэтага на французскім стэндзе адбудзецца шэраг мерапрыемстваў:

12 лютага адбудзецца майстар-клас па ілюстрацыях вядомага ілюстратара Пьера Карнюэля (Пачатак 15.30).

13 лютага літаратурная сустрэча з гісторыкам і пісьменнікам Т’еры Ленцам «Еўрапейская геапалітыка ў эпоху Напалеона». Пачатак а 14-й.

Таксама 13 лютага адбудзецца сустрэча з Крысціянам Гарсэнам. Яго раман «Палёт паштовага голуба», упершыню на расійскую мову пераклалі менавіта ў Беларусі.

На мінскі кніжны кірмаш таксама завітае таксама пісьменніца, што піша для падлеткаў — Ан-Мары Поль, кнігу якой пераклаў Зміцер Колас (13 лютага, пачатак сустрэчы, а 11 раніцы).

Дарэчы,

кожны, хто набудзе хаця б адну кнігу на стэндзе Францыі, у рамаках латарэі зможа пазмагацца за адзін з двух квіткоў на канцэрт французскай спявачкі Патрысіі Каас.

Расійская кніга

Расія, хоць і не з’яўляецца ганаровым госцем выставы-кірмашу, але ж сваімі стэндамі паводле словаў намміністра інфармацыі Ігара Лапцёнка зойме такую сама плошчу, як і гаспадары, беларусы. Акрамя праанансаванай міністрам замежных справаў РФ Сяргеем Лаўровым прэзентацыі кнігі аб расійскай дыяспары ў РБ «Русские в Беларуси», самай запамінальнай з расійскіх імпрэзаў, пэўна, будзе прыезд нашумелага ў канцы 90-х гадоў аўтара постперабудовачнага рамана «Самавар» Міхаіла Велера.
11 лютага ён сустрэнецца са студэнтамі БДУ (Маркса, 31) і дасць лекцыю «Зліццё элітарнай і масавай літаратуры ў ХХІ ст.» Пачатак, а 14.25.

Беларуская кніга

Кірмаш будзе праходзіць на тле невялікага пагаршэння справаў у выдавецкай дзейнасці. Паводле афіцыйных звестак летась у Беларусі было выдадзена 12885 кніжных найменняў агульным накладам 22,8 млн асобнікаў, што на 2% менш чым у 2008. Не ў апошнюю чаргу гэта звязана з пагаршэннем стана выдавецкай дзейнасці ў Расіі, якая з'яўляецца асноўнай заказчыцай беларускіх выдавецтваў. Намеснік міністра інфармацыі Ігар Лапцёнак змяншэнне тлумачыць тым, што самае буйное выдавецтва краіны «Харвест» (прадстаўнік расійскага «АСТ») колькасць выдаваных кніг скараціла ажно ў чатыры разы і зачыніла адзін з двух сваіх падмаскоўных паліграфічных камбінатаў.

Беларускія прэзентацыі адбудуцца збольшага ля стэндаў дзяржаўных выдавецтваў. Гэтак, 13 лютага адбудзецца прэзентацыі выданняў «Мастацкай літаратуры», сярод якіх кнігі Уладзіміра Караткевіча «Лебядзіны скіт» і Быкава «Аповесці». Пачатак а 12.30.

12 лютага — прэзентацыя рукапісных кніг супрацоўніка музея-запаведніка «Заслаўе» мастака Юрася Малаша з дэманстрацыяй слайд-фільма «Сусвет з душою беларуса». Пачатак а 12-й.

З недзяржаўных прэзентацыяў — прэзентацыя фотаальбома «Дікая жізнь в центре Европы» выдавецтва «Рыфтур». Пачатак а 15-й.

Зноў жа 

13 лютага выдавецтва «Беларуская энцыклапедыя імя Пятруся Броўкі» прэзентуе 3-ці том энцыклапедыі «Вялікае Княства Літоўскае», першыя два тамы, выхад якіх быў цёпла сустрэты за мяжой на леташнім Віленскім кірмашы. Акрамя гэтага на Мінскай кніжнай выставе будуць прэзентавацца і іншыя энцыклапедыі выдавецтва «Гісторыя беларускай кнігі. Кніжная культура Вялікага Княства Літоўскага» і «Гарадыі мястэчкі Вялікага княства Літоўскага», а таксама факсімільныя выданні альбому «Фамільныя партрэты князей Радзівілаў» з гістарычнымі каментарамі.
Пачатак аб 11-й.

Такім чынам, Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш у павільёне «БелЭкспа» (Купалы, 27), 11–14 лютага (10 лютага VIP-дзень? уваход па запрашальніках, у астатнія дні выставы ўваход — вольны).

Каментары4

Што вядома пра жанчыну, якая загінула ў аўтобусе, што вёз беларускіх футбалістаў-школьнікаў у Геленджык?18

Грамадстваудакладнена18

Што вядома пра жанчыну, якая загінула ў аўтобусе, што вёз беларускіх футбалістаў-школьнікаў у Геленджык?

Усе навіны →
Усе навіны

«Вельмі цікавыя заявы саюзніка Пуціна». Кіраўнік МЗС Германіі адрэагаваў на заявы Лукашэнкі пра вайну ва Украіне7

У Варшаве замежнікаў правяралі «патрульныя» ў форме, якія не маюць дачынення да дзяржаўных органаў11

«Я не хачу ў загончык беларушчыны». Кныровіч адказаў на крытыку за ўдзел у канцэрце на Дзень Расіі85

Беларуска знайшла італьянскую сям’ю, якая прыняла яе пасля Чарнобыля. Яна думала, што італьянцы яе кінулі11

Джорджа Мелоні на саміце G7 пахвалілася, што перамагла шкодную звычку4

21‑гадовага хлопца са Светлагорска пасадзілі за палітыку. Хлопец жыў у дзетдоме, а нядаўна сам стаў бацькам1

Колькасць абортаў у Беларусі абнавіла гістарычны мінімум. Але на Магілёўшчыне іх усё больш4

Брытанскі тэлевядучы Джэрэмі Кларксан паведаміў, што ў яго дыягнаставалі рак2

Стала вядома пра арышт яшчэ аднаго каліноўца Андрэя Сяргеева

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра жанчыну, якая загінула ў аўтобусе, што вёз беларускіх футбалістаў-школьнікаў у Геленджык?18

Грамадстваудакладнена18

Што вядома пра жанчыну, якая загінула ў аўтобусе, што вёз беларускіх футбалістаў-школьнікаў у Геленджык?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць