Грамадства22

Лукашэнка: Тыя, хто нагнятае сітуацыю ў тытунёвай галіне, пойдуць даіць кароў

Аляксандр Лукашэнка сабраў нараду па пытаннях развіцця тытунёвай вытворчасці. І зноў страшыў чыноўнікаў.

Фота: Пул першага

У сваім выступе перад падначаленымі Лукашэнка традыцыйна параўнаў сітуацыю з пачаткам 2000-х, калі ў галіне былі праблемы.

Ён, напрыклад, заявіў, што цяпер тытунёвая вытворчасць застаецца адной са значных крыніц папаўнення бюджэту. Па выніках 2023 года галіна прынесла 2,5 млрд рублёў.

Аднак палітык адзначыў, што пэўныя тэндэнцыі яго насцярожваюць.

«Пра іх вы раскажаце, што за насцярожанасці такія. Ці хтосьці нагнятае сітуацыю? Той, хто нагнятае, пойдзе заўтра даіць кароў. Калі іх возьмуць у сельскай гаспадарцы», — прыгразіў Лукашэнка чыноўнікам.

Ён заявіў, што трэба прыняць меры, каб максімальна захаваць аб'ёмы вытворчасці і экспарту.

Якія менавіта тэндэнцыі ў тытунёвай галіне насцярожваюць Лукашэнку, ён не растлумачыў.

Каментары2

  • Дзяржаба
    05.08.2024
    Нахабна і сквапна зьдзекуюся і рабую спажыўца тытуню ўва ўсім Сьве. Як "цывілізаваней", так мая лапа глыбеў ў кішэні
  • Сымон
    05.08.2024
    Здаецца, Алексін не апраўдвае высокага даверу на пасадзе адміністратара тытуневага бізнэсу хунты. Варта рыхтавацца да арышту?

Цяпер чытаюць

Памёр Аляксандр Мілінкевіч7

Памёр Аляксандр Мілінкевіч

Усе навіны →
Усе навіны

У сераду — сонечнае зацьменне1

Сотні людзей сабраліся ў Маскве каля Вярхоўнага суда, які разглядае зняцце «Яблыка» з выбараў3

Пад Варонежам беларус зайшоў у чужую кватэру, абвясціў аб правядзенні контртэрарыстычнай аперацыі і забраў грошы

З БМЗ «прыніжальна» звольнілі супрацоўніцу, якая рабіла данос у 2020 годзе8

Іван Краўцоў склаў абавязкі сакратара Каардынацыйнай рады. Цяпер будзе дэлегатам10

Актрыса Марта Голубева выйшла замуж — хто стаў абраннікам?5

«Байсол» папярэджвае пра фэйкавы бот, які выдае сябе за службу эвакуацыі1

«Пачаў мяне душыць». Мінчукі пабіліся пад офісам забудоўшчыка праз ільготны крэдыт8

Марк Цукерберг і былы чэмпіён UFC у найлягчэйшай вазе Мераб Двалішвілі правялі бой у адкрытым моры5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр Аляксандр Мілінкевіч7

Памёр Аляксандр Мілінкевіч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць