Грамадства

Сярэдняя школа ў Батумі абвясціла набор у беларускія класы

Ідзе набор ува ўсе класы — з 1-га па 12-ы, піша «Свабода». 

У школе, арганізаванай у прасторы «аКсяродак» у Батумі

Паўнавартасную сярэднюю адукацыю на беларускай мове можна атрымаць у грузінскім Батумі. На базе грузінска-французскай школы створаныя класы з беларускай мовай навучання. Вывучаюць французскую і ангельскую мовы, а на грузінскай і беларускай адбываецца асноўнае навучанне.

Аплата складзе $300 на месяц, есць зніжкі, адзначыла школа ў абвестцы.

Усе падрабязнасці і запіс праз тэлефон +995 599 635 195, Аксана альбо ў тэлеграме @aksiarodak.

Сустрэча з усімі зацікаўленымі адбудзецца ў нядзелю, 11 жніўня, 19.00, пад адрасам вул. Цара Парнаваза, 60 (62а), паведаміла школа ў сваім тэлеграм-канале. Падаваць дакумэнты трэба ў панядзелак, 12 жніўня, з 12.00 да 14.00 пад адрасам вул. Грыбаедава, 67.

Беларуская школка на базе шматфункцыянальнай прасторы «аКсяродак» адкрылася яшчэ ў 2022 годзе. Спачатку ў прасторы праходзілі розныя заняткі: спевы і маляванне для дзяцей, сямейныя кінапаказы, кулінарыя.

Пазней дзеці беларусаў у Батумі атрымалі магчымасць вучыцца паводле такой сістэмы: тры дні на тыдзень у беларускамоўнай школцы на базе прасторы «аКсяродак», яшчэ два дні — у грузінска-французскай школе. У канцы яны змогуць атрымаць грузінскі атэстат.

Першыя прадметы, якія сталі выкладаць у школе, — беларуская мова і літаратура, матэматыка, прыродазнаўчыя прадметы (геаграфія, біялогія).

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

На Дзень Волі і дзень інаўгурацыі Лукашэнкі ў Беларусі абмяжуюць інтэрнэт10

На Дзень Волі і дзень інаўгурацыі Лукашэнкі ў Беларусі абмяжуюць інтэрнэт

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус жыўцом згарэў у грузавіку ў Маскве

На польскай мяжы на выезд з Беларусі стаіць больш за 1000 аўтамабіляў

Гэта цяпер адна з топавых куцюр’е ў свеце. Яе сукенкі заварожваюць7

Юлія Чарняўская: Іншы раз яны проста такімі нараджаюцца16

Кіраўнік Магілёўшчыны сабраўся будаваць у сябе ў рэгіёне тое, назвы чаго ён не ведае16

Пасля выступлення Луганскага тэатра ў Мінску адна з глядачак выгукнула «Слава Украіне!»10

УСУ ўзялі пад кантроль вёску ў Белгародскай вобласці Расіі 9

У Адэскай вобласці жанчына прынесла ў паліцыю пакет з выбухоўкай. Участак разнесла

У Беларусі вырабілі каўбасу са смакам хамона. У сацсетках — шквал незадаволенасці11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На Дзень Волі і дзень інаўгурацыі Лукашэнкі ў Беларусі абмяжуюць інтэрнэт10

На Дзень Волі і дзень інаўгурацыі Лукашэнкі ў Беларусі абмяжуюць інтэрнэт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць