У Мазыры выракліся ўкраінскіх назваў катлет. Былі «Кіеўскія», сталі «Смачныя з масліцам»
Карыстальніца TikTok выклала відэа, у якім распавяла, што ў фірмовых крамах Мазырскага дзяржаўнага саўгаса-камбіната змянілі звыклыя назвы паўфабрыкатаў катлет, заўважыў «Флагшток».

— Забегла ў «Дары ад Зары», усе катлеты перайменавалі. Цяпер «Палтаўскія» — гэта не «Палтаўскія», «Кіеўскія» — гэта не «Кіеўскія», — сказала Таццяна і паказала цэннікі, на якіх ранейшыя «Палтаўскія» катлеты названыя «Далікатнымі», а «Кіеўскія» — «Смачнымі з масліцам».
Іншыя карыстальнікі ў каментарах адзначылі, што разам з перайменаваннем трохі паднялі кошт, звязалі перайменаванне з тым, што «Зара», магчыма, гандлюе з Расіяй, некаторыя заявілі, што агулам у фірмовых крамах саўгаса «стала пуста».

«Флагшток» датэлефанаваўся ў адну з крамаў прадпрыемства. Там пацвердзілі, што назву катлет змянілі:
«Не ведаю, чаму. Тыдні два таму ў кіраўніцтве так вырашылі чамусьці. Але састаў цалкам застаўся той жа», — адказалі ў краме.
-
У Варшаве замежнікаў правяралі «патрульныя» ў форме, якія не маюць дачынення да дзяржаўных органаў
-
Беларуска знайшла італьянскую сям’ю, якая прыняла яе пасля Чарнобыля. Яна думала, што італьянцы яе кінулі
-
21‑гадовага хлопца са Светлагорска пасадзілі за палітыку. Хлопец жыў у дзетдоме, а нядаўна сам стаў бацькам
Каментары