Грамадства

У Беларусі плануюць панізіць ахоўны статус зубра і бурага мядзведзя, а хамякоў, наадварот, павысіць

У новым выданні Чырвонай кнігі перагледзяць ахоўны статус шэрагу жывёл і птушак. У тым ліку — зубра.

Фота: Мінпрыроды

Спецыялісты НАН Беларусі прапануюць змяніць ахоўны статус для сямі відаў млекакормячых у новым выданні Чырвонай кнігі.

Зубра плануюць перавесці з III на ІV, больш слабую, катэгорыю аховы. Спецыяліст па біярэсурсах Павел Гештоўт расказаў, што за апошнія 30 гадоў колькасць зуброў у Беларусі павялічылася ў дзевяць разоў і цяпер перавышае 2 700 асобін, з якіх 2 600 жывуць на волі ў дзесяці папуляцыях, пішуць «Мінск-Навіны».

Паводле выдання, з 2011 года Беларусь стала лідарам па колькасці зуброў на волі, а з 2018 года – і па агульнай колькасці.

Для бурага мядзведзя таксама прапануецца змена катэгорыі аховы — з I на IV. Колькасць мядзведзяў узрасла з каля 130 асобін у канцы 1980-х да прыкладна 800 у цяперашні час.

Зменяць з III на IV ахоўны статут рысі і барсука. Першых у краіне ўжо 1600 асобін, яны сустракаюцца на 60 працэнтах тэрыторыі Беларусі. Колькасць барсукоў узрасла з 800—1600 асобін у 2000-х да 2500—2700 у 2021-2023 гадах.

А вось хамяка звычайнага спецыялісты прапануюць перавесці з III у I катэгорыю аховы. 

Акрамя таго, уключыць у Чырвоную кнігу прапануюць новы від — гіганцкую вячэрніцу, прысвоіўшы ёй I катэгорыю нацыянальнай прыродаахоўнай значнасці. Самы вялікі ў Еўропе кажан знаходзіцца на мяжы знікнення ў Беларусі. Нядаўна спецыялісты знайшлі калонію вячэрніц у Жыткавіцкім раёне.

Сярод птушак прапануецца выключыць адзін від — аўдотку, бо яна больш не сустракаецца ў Беларусі. Замест гэтага плануецца ўключыць у кнігу тры новыя віды, сярод якіх глушэц (заходні падвід) у II катэгорыю аховы. Гэты падвід рэдкі і распаўсюджаны ў Літве, Польшчы і Заходняй Беларусі. З 2022 года ў краіне рэалізуецца праграма па яго развядзенні і рассяленні.

Змены ў Чырвоную кнігу доўгі час лабіруюць паляўнічыя. Навукоўцы ж да гэтага супраціўляліся зменам. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Поўны спіс палітвязняў, вызваленых 13 снежня6

Поўны спіс палітвязняў, вызваленых 13 снежня

Усе навіны →
Усе навіны

На свабодзе рэдактарка партала Tut.by Марына Золатава1

Вызвалілі праваабаронца Уладзя Лабковіча1

Віктар Бабарыка ў спісе памілаваных8

«Байсол» запусціў збор для палітвязняў, вызваленых 13 снежня2

Выйшлі на свабоду некалькі іншаземцаў і беларусаў з замежнымі пашпартамі1

Зяленскі: Беларусь аддала Украіне яшчэ пяць асуджаных украінцаў2

На свабодзе Нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі9

Лукашэнка памілаваў 123 зняволеных9

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні73

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Поўны спіс палітвязняў, вызваленых 13 снежня6

Поўны спіс палітвязняў, вызваленых 13 снежня

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць