Здарэнні22

У Пінску ўвялі каранцін з-за гэтага крылатага шкодніка

Абмежавальныя меры прыняты ў межах усяго горада.

У Пінску абвясцілі каранцін з-за амерыканскага белага матылька, піша БелТА.

Абмежавальныя меры прыняты ў межах усяго горада. Спецыялісты правядуць каранцінныя фітасанітарныя мерапрыемствы па лакалізацыі і ліквідацыі ачагоў пражэрлівага шкодніка.

Мясцовыя ўлады заклікаюць прадпрыемствы, індывідуальных прадпрымальнікаў і жыхароў абследаваць свае зямельныя ўчасткі і тэрыторыі. Пры выяўленні ачагоў матылькоў трэба зрабіць захады па іх лакалізацыі і ліквідацыі.

Амерыканскі белы матылёк мігруе самастойна, а таксама перамяшчаецца транспартам, які перавозіць раслінную і прамысловую прадукцыю. Гэты інвазіўны від пашкоджвае больш за 250 відаў відаў дрэў і раслін. Найбольш любіць клён ясенявы і пладовыя дрэвы, у тым ліку шаўкоўніцу, яблыню, алычу, сліву.

Павуціневыя гнёзды з калоніямі гусеніц — характэрная прыкмета ачага амерыканскага белага матылька. Спачатку могуць быць аплецены некалькі лісточкаў, пазней — цэлая галінка. Разрастаючыся, гнёзды могуць дасягаць 1-1,5 м, а часам і захопліваць «у палон» цэлыя дрэвы.

Выяўленыя гнёзды з гусеніцамі трэба зразаць і спальваць на месцы.

Каментары2

  • А
    06.09.2024
    Щахед?
  • Жвір
    06.09.2024
    Ніякі гэта не амэрыканскі матыль, гэта азыяцкі Gypsy moth. Вельмі небясьпечны матыль, зьнішчае лес. Да такой ступені небясьпечны, што транспартныя сродкі, напрыклад марскі транспарт, што сьледуюць з Кітая, Карэі, Тайланда ці Тйваня ў Еўропу, або Паўночную Амэрыку, павінны прайсьці адмысловую інспекцыю, непасрэдна перад адпраўкай, і атрымаць сертыфікат, што ніякай гэтай пошасьці не было выяўлена.

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць