«Джэнсэн Хуанг — сапраўдны герой вяртання ў сферы штучнага інтэлекту», — заявіла Сюзана Стрытэр, галоўны інвестыцыйны стратэг Wealth Club.

Акцыі тэхналагічнага гіганта ў сферы штучнага інтэлекту Nvidia у панядзелак узляцелі на 30% пасля нечаканага вяртання генеральнага дырэктара Джэнсэна Хуанга. Гэта выклікала аднаўленне рынкаў пасля тэхналагічнага абвалу на мінулым тыдні, паведамляе «Еўраньюс».
На мінулым тыдні асноўныя фондавыя індэксы ўпалі на 7—10%, аднак навіна пра вяртанне Хуанга натхніла інвестараў. Гэта адбылося менш чым праз два тыдні пасля яго адстаўкі на фоне меркаванага шпіёнскага скандалу з удзелам Кітая і раману з супрацоўніцай кампаніі.
Пасля вяртання Хуанга акцыі Nvidia выраслі на 31,5%. Услед за імі падаражэлі і каштоўныя паперы іншых тэхналагічных кампаній.
Індэкс Dow Jones Industrial Average вырас на 3,01%, Standard & Poor’s 500 — на 4,7%, а Nasdaq Composite — на 6,51%.
Азіяцкія рынкі таксама прадэманстравалі рост. Японскі індэкс Nikkei 225 павялічыўся на 3,91%, кітайскі CSI 300 — на 0,57%.
«Джэнсэн Хуанг — сапраўдны герой вяртання ў сферы штучнага інтэлекту», — заявіла Сюзана Стрытэр, галоўны інвестыцыйны стратэг Wealth Club.
Аднак, паводле яе слоў, «гэта не азначае, што перыяд высокай валацільнасці закончыўся».
«Кампанія па-ранейшаму знаходзіцца пад пільнай увагай следчых — ад ФБР да Капітолійскага пагорка — з-за шпіёнскага скандалу, які прывёў да яго падзення», — адзначыла яна.
«Раней у нас быў страхавальны механізм ФРС, потым Трампа, а цяпер у нас ёсць механізм Джэнсэна, які падтрымлівае рынак, калі распродажы набываюць асабліва маштабны характар», — пракаментавала Кэтлін Брукс, дырэктарка па даследаваннях у XTB.
Яна таксама дадала, што «дырэктары Nvidia не бачаць будучыні кампаніі без яго».
Джэнсэн Хуанг зноў узначаліў Nvidia
Высветлілася галоўная прычына звальнення Джэнсэна Хуанга з Nvidia
Развод Джэнсэна Хуанга можа стаць адным з самых дарагіх у свеце — больш за 70 мільярдаў даляраў
Дзе дзве, там і тры. У Джэнсэна Хуанга працягваюць знаходзіць новых каханак
Кіраўнік Nvidia Джэнсэн Хуанг прызнаўся, што здраджваў жонцы. Яго каханкай была меркаваная кітайская шпіёнка
Каментары